Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс авіяўдар па будынку школы ў Газе, ёсьць загінулыя


Школьны двор пасля ізраільскага ўдару, 10 жніўня 2024 году
Школьны двор пасля ізраільскага ўдару, 10 жніўня 2024 году

У выніку авіяўдару Ізраіля па школе ў Газе загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ дзясяткі параненыя, паведамляе Reuters са спасылкай на ўлады сэктару Газа, падкантрольныя групоўцы ХАМАС, якая прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ. Незалежнага пацьверджаньня колькасьці загінулых няма.

Армія абароны Ізраіля прызнала ўдар па будынку школы, заявіўшы, што ў ім знаходзіўся камандны цэнтар ХАМАС. Адказнасьць за гібель мірных жыхароў Ізраіль усклаў на групоўку ХАМАС, абвінаваціўшы яе ў выкарыстаньні школ і жылых кварталаў у якасьці сваіх базаў.

Выглядае, што гэты ўдар стаў самым сьмяротным за 10 месяцаў вострай фазы барацьбы Ізраіля з ХАМАС, адзначае Associated Press. У школе знаходзіліся палестынцы, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы з прычыны вайны.

Відавочцы паведамляюць, што ўдар нанесьлі без папярэджаньня перад узыходам сонца, калі людзі зьдзяйсьнялі ранішні намаз. Ракет, як сьцьвярджаецца, было дзьве.

  • Ізраіль праводзіць у сэктары Газа ваенную апэрацыю ў адказ на напад ХАМАС на поўдзень краіны 7 кастрычніка 2023 году. Тады ў Ізраілі загінулі больш за 1200 чалавек, больш за 200 былі захопленыя ў палон і вывезеныя ў Газу. Некаторыя застаюцца ў закладніках дасюль.
  • Ізраіль заяўляе, што ягоная мэта — поўнае зьнішчэньне ХАМАС. Паводле зьвестак падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы, у выніку ізраільскіх абстрэлаў загінулі амаль 40 тысяч палестынцаў — у асноўным жанчын і дзяцей. Незалежнага пацьверджаньня гэтым зьвесткам няма. Амаль два мільёны з 2,3 мільёна сталі ўцекачамі і зараз туляцца ў намётавых лягерах на поўдні сэктару Газа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG