Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен аб’явіў пра рашэньне Вашынгтону накіраваць Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі.
«Мы накіроўваем гэтую новую дапамогу, каб з максымальнай хуткасцю ўмацаваць абарону тэрыторыі Украіны і ўкраінскага народу, — цытуе Блінкена «Голас Амэрыкі». — Гэты пакет дапаможа Украіне абараніць свае войскі, свой народ і свае гарады ад расейскіх атак і ўзмацніць свае магчымасьці па ўсёй лініі фронту. Як ясна даў зразумець прэзідэнт Байдэн, Злучаныя Штаты і міжнародная кааліцыя, якую мы сабралі, будуць і надалей падтрымліваць Украіну», .
Гэта дзясяты пакет дапамогі ў сфэры бяспекі, які прэзыдэнт ЗША санкцыянаваў у якасьці дапамогі Кіеву з моманту падпісаньня Закону аб дадатковых асыгнаваннях на патрэбы бясьпекі Ўкраіны.
Кошт новага траншу складае 125 мільёнаў даляраў. Ён даецца Кіеву ў рамках прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У сьпісе ўзбраеньняў і боепрыпасаў — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм.
Форум