Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарам Гомельшчыны расказалі, як паводзіць сябе пры атаках дронаў


Ілюстрацыйнае фота. Дрон у небе
Ілюстрацыйнае фота. Дрон у небе

На наступны дзень пасьля заяваў Лукашэнкі пра нібыта парушэньне паветранай прасторы Беларусі ўкраінскімі дронамі «Гомельэнерга» праінфармавала пра меры бясьпекі пры атацы дронаў, якія парэкамендавала вывучыць жыхарам прымежных з Украінай тэрыторыяў.

У выпадку атакі дронаў жыхарам рэкамэндуюць захоўваць спакой і ў першую чаргу прыняць наступныя меры, каб гарантаваць ўласную бясьпеку:

  • Калі дазваляе час, схавацца ў капітальным будынку далей ад вокнаў і шкляных вітрын або за дрэвамі з густой кронай.
  • Калі дрон ужо блізка і дабрацца да найбліжэйшай надзейнай хованкі не атрымаецца, трэба легчы на зямлю, прыціснуць локці да цела і заставацца ў такой позе, пакуль ня спыняцца выбухі. Калі паблізу ёсьць яма, канава ці траншэя -- можна паспрабаваць скокнуць у іх.
  • Калі вы знаходзіцеся дома, трэба схавацца ў пакоі, аддзеленым двума глухімі сьценамі ад боку прылёту дронаў. Самым бясьпечным месцам пры такой сытуацыі лічыцца ванны пакой.
  • Калі ў момант атакі вы знаходзіцеся ў аўтамабілі, ні ў якім разе не спрабуйце зьехаць. Спыніце машыну, выйдзіце зь яе і разьмясьціцеся на зямлі, каб мінімізаваць рызыку пашкоджаньняў.
  • Важна ні ў якім разе не чапаць дрон, які ўпаў, і не падыходзіць да яго блізка.
  • Таксама жыхароў просяць неадкладна паведаміць пра здарэньне па тэлефоне 112.
  • У ліпені 2024 году расейскія дроны-камікадзэ «Шахед», як мяркуецца, чатыры разы заляталі ў паветраную прастору Беларусі. Тады беларускія ўлады не рабілі ніякіх заяваў і не тлумачылі насельніцтву, як сябе паводзіць.
  • 10 жніўня спачатку Аляксандар Лукашэнка, а за ім кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін заявілі пра парушэньне паветранай прасторы Беларусі і пра ліквідацыю некалькіх дронаў, якія нібыта прыляцелі з боку Украіны.
  • Паводле ўказаньня Лукашэнкі ў Гомельскай вобласьці пачалі ўзмацненьне групоўкі войскаў.
  • У Вярхоўнай радзе Ўкраіны ў адказ на заявы Лукашэнкі падкрэсьлілі, што «беларускі дыктатар не прывёў ніякіх доказаў сваёй безадказнай і правакацыйнай заявы» і што «па ўсім відаць, Лукашэнка спрабуе зладзіць нейкую правакацыю ў інтарэсах Расеі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG