У сьпісе ўзбраеньняў і боепрыпасаў — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм.
Натальля Малец — пэнсіянэрка зь Берасьця, якая дапамагала знаёмым палітычным вязьням з уласнай пэнсіі.
Спадарожнікавыя здымкі Planet Labs ад 9 жніўня, якія ёсьць у распараджэньні праграмы «Схемы» украінскай службы Радыё Свабода паказваюць наступствы ўдараў украінскіх войскаў па аэрадроме «Ліпецк», што побач з аднайменным горадам у Расеі.
Колішняя беларуская мастацкая гімнастка, срэбраная прызэрка Алімпіяды-2000 года ў аўстралійскім Сыднэі Юлія Раскіна дамаглася залатога мэдаля, але гэтым разам ня як спартоўка, а як трэнэрка.
Як перадае бразыльскі тэлеканал Globo, на яго борце былі 58 пасажыраў і чатыры члены экіпажу.
У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі не чакаюць праблем з YouTube, аналягічным расейскім.
«Белсат» будзе вяшчаць на адным канале з рэдакцыямі на ўкраінскай і расейскай мовах, аднак скарачэньне беларускамоўнага вяшчаньня будзе не трохразовым, а зь цяперашніх 12 да прыкладна 8 гадзінаў.
Міністарка замежных справаў Канады Мэлані Жалі сёньня абвясьціла, што краіна ўводзіць санкцыі супраць дзесяці фізычных асобаў і шасьці юрыдычных асобаў Беларусі.
Расейскія карыстальнікі раней 9 жніўня скардзіліся на недаступнасць і збоі ў працы мэсэнджэра.
У чацьвёртую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да 19 фізычных і 14 юрыдычных асобаў зь Беларусі.
Гэта адбылося пасьля больш чым гадавога чаканьня рашэньня грузінскіх уладаў.
Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска ў інтэрвію японскаму выданьню Nikkei Asia назваў вайну ва Ўкраіне «вар’яцтвам», раскрытыкаваў расейскія выдаткі на абарону і заклікаў да неадкладнага спыненьня агню.
За чатыры гады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сытуацыя крытычна пагоршылася, адзначаюць праваабаронцы.
Вялікая Брытанія ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пашырыла санкцыі на 4 беларускіх чыноўнікаў і 3 прадпрыемствы, а таксама абвясьціла аб выдзяленні сродкаў на праваабарончую дзейнасьць.
8 жніўня кіраўнік Расеі падпісаў больш за дзесяць законаў, якія ўводзяць новыя абмежаваньні для розных катэгорый грамадзян.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку абстрэлу пашкоджаньні атрымалі 4 прыватныя будынкі, 9 крамаў, аўтамыйня, пошта, гандлёвыя павільёны і 12 аўтамабіляў.
Малгажата Папроцка запэўніла, што «ёсьць адпаведныя каналы для кантакту з Пачобутам», гэтае пытаньне пастаянна стаіць на парадку дня прэзыдэнта Польшчы. Яна выказала спадзеў на тое, што «гэтая справа неўзабаве знойдзе добры фінал».
Краіны выступілі з нагоды чацьвёртых угодкаў масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.
Маючы недахоп жывой сілы і шматмесячны разрыў у пастаўках зброі ад ЗША, украінскія войскі з усіх сілаў стрымлівалі наступ Расеі на лініі фронту. Дык чаму ж Украіна зараз пачала найбуйнейшае з пачатку вайны ўварваньне на тэрыторыю Расеі?
Звальненьні ў беларускіх тэатрах сталі рэгулярнымі.
У групоўцы дзейнічалі пяць асноўных падразьдзелаў: штурмавая група, снайпэрская група, выведная група, а таксама групы апэратыўнага забесьпячэньня і сувязі.
Былога міністра судзіў міжраённы крымінальны суд Астаны. Ён прызнаўся ў «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі».
Дэпутат парушыў патрабаваньне раскрываць інфармацыю, не паведаміўшы у сваёй дэклярацыі пра бізнэс у Беларусі.
У 2020 годзе «Вольны хор» стаў сымбалем беларускага пратэсту.
На акцыі прасілі не зьмяняць канцэпцыю каналу.
У Міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што ў Чорным моры зьнішчылі сем безэкіпажных катэраў, якія накіроўваліся ў Крым.
Хуткасьць прасоўваньня ўкраінскіх падразьдзелаў сьведчыць аб дасягненьні імі «апэратыўнай нечаканасьці ўздоўж мяжы з Расеяй».
У Беларусі з 1 студзеня 2022 году ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін».
Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Па дадзеных расейскіх «ваенкараў», баі ў Курскай вобласьці ідуць цяпер у трыццаці кілямэтрах ад Курчатава, дзе знаходзіцца Курская атамная электрастанцыя, і ў пятнаццаці кілямэтрах ад буйнога райцэнтру Льгоў з насельніцтвам каля 17 тысяч чалавек.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня дасьледчага цэнтру BEROC. Яго правялі ў ліпені 2024 году.
На пляцоўцы электронных таргоў «Белюразабесьпячэньне» выставілі на таргі аўтамабіль Kia, які належыць палітвязьню Андрэю Краўчуку. Тое, што менавіта ён валодае машынай, «Зеркалу» пацьвердзіў BELPOL.
Большасьць украінскіх ваеннапалонных — 95% — падвяргаюцца катаваньням у Расеі. Аб гэтым заявіла кіраўніца Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ў Кіеве Даніэль Бэл у інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу NOS.
КХЛ — Кантынэнтальная хакейная ліга, створаная на аснове наймацнейшых расейскіх камандаў з уключэньнем некалькіх дружын з іншых краінаў, у тым ліку Беларусі.
Кіраўнік расьсьледніцкага праекту Bellingcat Хрыста Грозеў у тэлевізійнай гутарцы з Deutsche Welle паразважаў, чаму пад абмен паміж Расеяй і Захадам ня трапілі беларускія палітвязьні.
Сваім чарговым указам № 298 Лукашэнка прызначыў на новыя пасады альбо на новы пяцігадовы тэрмін шэраг судзьдзяў. Праваабаронцы прааналізавалі прызначэньні.
Сайт і дадатак YouTube перасталі адкрывацца ў Расеі. Пра гэта сьведчаць скаргі карыстальнікаў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Як інфармуе Беларуская Асацыяцыя журналістаў (БАЖ), 30 ліпеня 2024 году Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргі журналістаў-фрылянсэраў Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача на парушэньне іх правоў у Беларусі.
Беларус можа быць уключаны ў сьпіс для абмену, калі ягоныя сваякі зьвернуцца да ягонага расейскага камандаваньня з адпаведнай заявай.
Законапраект прадугледжвае зьмякчэньне пакараньняў па шэрагу злачынстваў, у тым ліку «наркатычных», але не закране «экстрэмістаў».
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль выступіў з заявай з нагоды чарговых угодкаў масавых пратэстаў у Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году з прычыны фальсыфікацыі іх вынікаў.
Усе запыты, якія накіроўвалі ўкраінскія прадпрыемствы, у Беларусі праігнаравалі.
У Курскай вобласьці трэці дзень працягваюцца баі. Раніцай 8 жніўня выканаўца абавязкаў кіраўніка рэгіёну Аляксей Сьмірноў заявіў, што сродкі СПА зьбілі над вобласьцю 7 ракет і 6 бесьпілётнікаў.
Філіял «Аўтобусны парк № 5» прадпрыемства «Мінсктранс» 5 жніўня пачаў паведамляць пасажырам пра рух па міжнародных маршрутах праз спэцыяльны тэлеграм-канал.
Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных спраў краін Садружнасьці незалежных дзяржаў.
Вадзім Пракоп’еў, Андрэй Ягораў і Аляксандар Кныровіч ад імя фракцыі Каардынацыйнай рады «Беларусы» апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць падаўжэньня мандату Ціханоўскай у якасьці лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі.
19 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць Аляксандра Азарава, паведамляе «Вясна».
Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайты Airbnb, Megogo, Battle.net і Hetzner. Прычынай блякаваньня называецца нявыплата падаткаў.
Нігер усьлед за Малі разарваў дыпляматычныя дачыненьні з Украінай пасьля зьнішчэньня на малійскай тэрыторыі падразьдзелу прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Загрузіць яшчэ