Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заявіла МАГАТЭ, што на тэрыторыі Курскай АЭС знайшлі абломкі ракет


Курская АЭС, архіўнае фота
Курская АЭС, архіўнае фота

Расея паведаміла Міжнароднаму агенцтву па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), што на тэрыторыі Курскай АЭС на фоне наступу ўкраінскай арміі знойдзеныя абломкі зьбітых ракет.

У лісце расейскага пастаяннага прадстаўніцтва пры міжнародных арганізацыях у Вене сьцьвярджаецца, што фрагмэнты снарадаў знайшлі 8 жніўня ў тым ліку ў раёне перапрацоўкі радыеактыўных адкідаў.

Паводле расейскіх дыпляматаў, прамых абстрэлаў горада Курчатава, дзе знаходзіцца атамная электрастанцыя, самой АЭС і аб’ектаў энэргетычнай інфраструктуры не зафіксавана. Пры гэтым у горадзе і на станцыі захоўваецца напружаная сытуацыя, гаворыцца ў дакумэнце.

Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі раней заявіў, што арганізацыя ўважліва сочыць за сытуацыяй вакол Курскай АЭС, і заклікаў Расею і Ўкраіну праяўляць стрыманасьць, каб не дапусьціць аварыйных сытуацый на станцыі. Гросі таксама падкрэсьліў, што падтрымлівае сувязь з Масквой і Кіевам.

  • Украінская армія ўвайшла на тэрыторыю Курскай вобласьці 6 жніўня. З таго часу ў рэгіёне працягваюцца баі.
  • 9 жніўня ў сацсетках распаўсюджвалася відэа, у якім украінскія вайскоўцы сьцьвярджалі, што ўзялі пад свой кантроль горад Суджа Курскай вобласьці. Кіраўнік горада Віталь Слашчоў гэтыя паведамленьні адпрэчыў.
  • У Курскай вобласьці з 7 жніўня аб’явілі рэжым надзвычайнай сытуацыі фэдэральнага маштабу. З 9 жніўня ў рэгіёне і дзвьюх іншых прымежных з Украінай абласьцях — Бранскай і Белгарадзкай — увялі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі.
  • Украіна пакуль ніяк афіцыйна не камэнтавала інфармацыю аб баявых дзеяньнях у Курскай вобласьці Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG