Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выхаванка беларускі Юліі Раскінай заваявала золата на Алімпіядзе


Гімнастка Дар'я Варфаламееў, выхаванка беларускі Юліі Раскінай, з залатым мэдалём Алімпіяды-2024, Парыж
Гімнастка Дар'я Варфаламееў, выхаванка беларускі Юліі Раскінай, з залатым мэдалём Алімпіяды-2024, Парыж

Колішняя беларуская мастацкая гімнастка, срэбраная прызэрка Алімпіяды-2000 года ў аўстралійскім Сыднэі Юлія Раскіна дамаглася залатога мэдаля, але гэтым разам ня як спартоўка, а як трэнэрка.

Пра гэта піша «Наша ніва».

Алімпійскай чэмпіёнкай у Парыжы стала яе выхаванка Дар’я Варфаламееў, якая выступае за Нямеччыну.

Юлія Раскіна працуе ў Нямеччыне з 2015 году і там трэнуе эмігрантак з Расеі Маргарыту Коласаву і Дарʼю Варфаламееву (у нямецкай мове ў прозьвішчаў няма роду, яны выступаюць пад прозьвішчамі мужчынскага роду — Коласаў і Варфаламееў).

Дар’я Варфаламееў (зьлева) і Юлія Раскіна
Дар’я Варфаламееў (зьлева) і Юлія Раскіна

17-гадовая Варфаламееў была перад Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы відавочнай фаварыткай, тым больш што на іх не было расеек, якія ў гэтым відзе спорту заўсёды задаюць тон. Пасьля кваліфікацыі, праўда, дзяўчына была толькі другой, але ў фінале выступіла выдатна і апярэдзіла галоўную суперніцу баўгарку Барану Калейн.

Маргарыта Коласаў заняла чацьвёртае месца, прапусьціўшы наперад італьянку Софію Рафаэлі.

Юлія Раскіна ў 2022 годзе, калі Варфаламееў узяла ажно 5 мэдалёў на чэмпіянаце сьвету, стала нямецкай трэнэркай году.

У 2020 годзе Раскіна публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG