Маніторынгавая група «Беларускі гаюн» заявіла, што паводле яе інфармацыі, 9 жніўня 2024 году, падчас вылетаў беларускай авіяцыі, ніякіх дронаў (БПЛА) знойдзена не было.
«Ніякіх запускаў ракет са зьнішчальніка СУ-30 або верталёта МІ-24 не рабілася. З чаго вынікае, што чарговыя гучныя заявы самаабвешчанага Лукашэнкі зьяўляюцца звычайнай лухтой», — піша «Беларускі гаюн» у сваім Тэлеграм-канале.
10 жніўня спачатку Аляксандар Лукашэнка, а за ім кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін заявілі пра парушэньне паветранай прасторы Беларусі і пра ліквідацыю некалькіх дронаў, якія нібыта прыляцелі з боку Украіны.
Форум