Натальля Малец — пэнсіянэрка зь Берасьця, якая дапамагала знаёмым палітычным вязьням з уласнай пэнсіі, паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentby.
На пачатку 2023 году жанчыну асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за камэнтар у сацыяльных сетках, але на гэтым перасьлед ня скончыўся. У верасьні 2023 году Натальлю Малец зьмясцілі ў СІЗА і выставілі ей абвінавачваньне паводле артыкулу 361-4 ч.1 «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Наталля Малец не адмаўляла таго, што падтрымлівае людзей, бо ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага, піша dissidentby.
8 жніўня прысуд у 3,5 гады зьняволеньня вынес судзьдзя Руслан Сянько (Берасьцейскі абласны суд).
Форум