Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у судзе Нью-Ёрку адмовіўся прызнаць віну па 34 пунктах абвінавачаньня ў фальсыфікацыі дакумэнтаў. Справа зьвязаная з расьсьледаваньнем аб выплаце Трампам грошай порнаактрысе за маўчаньне.
Узброеныя сілы Беларусі атрымалі ад Расеі комплекс «Іскандэр-М», здольны прымяняць тактычныя ядзерныя боепрыпасы. Частка самалётаў штурмавой авіяцыі Беларусі таксама атрымалі здольнасьць наносіць удары «сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
Зьняцьце абвінавачаньняў з кіраўніка неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анжалікі Борыс зьяўляецца вынікам ціску Польшчы на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заявіў Polskieradio24 намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс расказвае пра тое, як фінскае грамадзтва ўспрымае ўступленьне краіны ў NATO.
Дырэктар службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Нарышкін прыехаў у Менск. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам разам са старшынём КДБ Беларусі Іванам Тэртэлем.
У беларускіх школах 3 красавіка прайшоў «адзіны ўрок — сьвяткаваньне» дня еднасьці Беларусі і Расеі. У Гомлі ў гэты дзень ваенрук вадзіў дзяцей у «Рускі дом», каб ушанаваць памяць расейскага прапагандыста.
Сяргей Нарышкін адчуваў сябе ў Менску як у Расеі. Аляксандар Лукашэнка апраўдваўся перад ім, прасіў дапамогі і дзякаваў за тое, што расейскія спэцслужбы «своечасова напружваюць у асобных пытаньнях».
Разам з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам падрыхтавалі простыя пытаньні і адказы пра замену трансьлітарацыі геаграфічных назваў.
Калі Расея пераможа ў вайне, гэта будзе ня толькі трагедыяй для Ўкраіны, але і небясьпекай для краінаў NATO, лічыць генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасьць або выйшаў з больш як 20 двухбаковых пагадненьняў, дамоў і мэмарандумаў.
Галоўны дарадца прэзыдэнта Літвы па пытаньнях зьнешняй палітыкі Аста Скайсгірыце, гаворачы пра рэалістычнасьць прымяненьня Расеяй ядзернай зброі ў будучым, адзначыла, што гэта магчыма.
«Пуцін ідзе на далейшую эскаляцыю, нягледзячы на тое, што ня можа нічога дасягнуць. Ягоныя апошнія ядзерныя стаўкі па перамяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусь азначаюць новую эскаляцыю, якая выклікае непасрэдную пагрозу для эўрапейскай бясьпекі», — заявіў Жузэп Бурэль ў Брусэлі.
4 красавіка Фінляндыя ўступіла у Паўночнаатлянтычны альянс, назваўшы гэты крок гістарычным.
Уладзімір Пуцін, паводле зьбеглага афіцэра, не карыстаецца ні мабільным тэлефонам, ні інтэрнэтам і жыве ў інфармацыйным вакуўме.
Тэлеканал «Белсат» паведаміў, што кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск.
Міністар абароны Расеі паведаміў, што частка беларускіх самалётаў штурмавой авіяцыі атрымалі «магчымасьць наносіць удары па аб’ектах праціўніка сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
4 красавіка літоўскі Сэйм разглядаў абмежавальныя захады ў дачыненьні грамадзян Расеі і Беларусі, у тым ліку па візах і ДНЖ, набыцьці нерухомасьці.
Паведамляецца, што беларускія вайскоўцы пройдуць поўны цыкль навучаньня на адным з расейскіх вайсковых палігонаў.
Перад паездкай у Маскву Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком службы замежнай выведкі Расеі.
Заяву на Рыгора Азаронка з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу перадалі ў Цэнтральны апарат Сьледчага камітэта.
«Сілы абароны і бясьпекі ў паўночнай апэрацыйнай зоне знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасьці і заўсёды гатовыя на адэкватнае рэагаваньне», — заявіў Сяргей Наеў, камандуючы Аб’яднаных сіл Узброеных сіл Украіны.
Гэта здарылася ўпершыню з часоў Мао Цзэдуна.
Юрыя Падаляку часта запрашалі як «украінскага палітычнага аглядальніка» дзяржаўныя СМІ Беларусі.
Сталая прадстаўніца Злучаных Штатаў пры ААН Лінда Томас-Грынфілд заявіла, што ЗША будуць рабіць усё магчымае для вызваленьня амэрыканскіх грамадзян, якія былі несправядліва затрыманыя ў Расеі.
9 лютага 2023 году журналіста і лідэра польскай меншасьці Беларусі Анджэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня.
Праект ухваліў Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь і цяпер ён, як гавораць улады, праходзіць грамадзкае абмеркаваньне з прыцягненьнем прадстаўнікоў навуковай і экспэртнай супольнасьці.
«Польшча патэнцыйна была б гатовая павялічыць свой удзел і супрацоўніцтва ў рамках ядзернага стрымліваньня NATO і ўзяць на сябе адказнасьць, але разьмяшчэньне ядзернай зброі — гэта нешта іншае», — заявіў Яцэк Севера, дарадца прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў пытаньнях бясьпекі.
«Даць ацэнку намерам Расейскай Фэдэрацыі і нелегітымнага ўраду А. Лукашэнкі» з пункту гледжаньня выкананьня абавязаньняў у межах Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі заклікала МАГАТЭ Каардынацыйная рада па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу (КР).
Паводле інфармацыі газэты "Нашай Нівы" нядаўна на працоўным месцы быў затрыманы Мікалай Балігатаў — кіраўнік прадпрыемства «Агата-сыстэмы кіраваньня».
Былы прэзыдэнт часткова прызнанай рэспублікі Косава Хашым Тачы заявіў пра сваю невінаватасьць у забойствах і катаваньнях падчас збройнага канфлікту ў былой Югаславіі.
Канец тыдня ў Беларусі прайшоў пад знакам «Дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі». У школах гэтай тэме былі прысвечаныя ўрокі, у СМІ — публікацыі і перадачы, а прэс-служба Лукашэнкі сьцьвярджае, што ўвесь яго тыдзень будзе прысьвечаны перамовам па лініі так званай саюзнай дзяржавы.
Пазыцыя Расеі наконт разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі не зьмянілася, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў на брыфінгу 3 красавіка ў адказ на просьбу ўдакладніць, хто будзе кантраляваць гэты тып узбраеньня.
Мазырскі НПЗ распаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім гаворыцца пра будучы капрамонт на заводзе.
На 31 сакавіка ў Беларусі 137 дзеячоў культуры знаходзіліся ў няволі, сьведчыць маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў сфэры культуры, праведзены Беларускім ПЭНам.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў журналістам у Брусэлі, што ў аўторак Фінляндыя ўступіць у альянс, назваўшы гэты крок гістарычным.
«Гэта падвяргае ўсю Эўропу рызыцы ядзернай катастрофы», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў Twitter.
«Нас не запужаць, мы працягнем падтрымліваць Украіну», — паабяцаў Столтэнбэрг.
У канцы сакавіка лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк наведаў Вільню.
Аляксандра Ханевіч да 2020 году была «звычайнай пэнсіянэркай», жыла ў Горадні. Яна брала ўдзел у пратэстах, трапляла пад затрыманьні і таму мусіла пераехаць у Польшчу. Цяпер Аляксандра завяла свой відэаблог.
. Папярэдняя была ў канцы 2022 году.
Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal паведаміла, што пасьля затрыманьня карэспандэнта Эвана Гершковіча замежныя агенцтвы пакідаюць Расею як краіну, «небясьпечную для журналістыкі».
Пасьля таго, як 2 красавіка дзяржавы-экспартэры нафты, якія ўваходзяць у групу OPEC+, аб’явілі аб скарачэньні здабычы больш як на адзін мільён барэляў за дзень, цана на нафты пачала расьці.
Летась у чэрвені лідэры краін ЭЗ ухвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленьне ў Эўразьвяз.
Чакаецца, што 4 красавіка Сэйм Літвы правядзе апошняе чытаньне законапраекту, які закранае візы і ДНЖ для беларусаў і расейцаў.
Прэзыдэнт Украіны наведае Варшаву з афіцыйным візытам. Апроч сустрэч з кіраўніцтвам Польшчы Ўладзімір Зяленскі хоча сустрэцца з украінскай дыяспарай Польшчы і польскімі грамадзянамі.
Ядзерная зброя можа (і магла) быць разьмешчаная ў Беларусі ў любы момант і без публічных заяваў Пуціна і Лукашэнкі. Яна магла (і можа) быць выкарыстаная зь беларускай тэрыторыі ў кожную хвіліну.
Ірыну (імя зьмененае, — РС) затрымалі за «лайк», які паставіў яе нябожчык муж «экстрэмісцкаму рэсурсу». Жанчыну адпусьцілі пасьля трох сутак у ізалятары.
У Фінляндыі на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю, 2 красавіка, зь невялікім адрывам перамагае апазыцыйная Нацыянальная кааліцыйная партыя (НКП) на чале з Пэтэры Орпа.
Летась у акупаванай частцы Запароскай вобласьці Ўкраіны загінулі некалькі калябарантаў.
У Чарнагорыі па выніках другога тура прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 2 красавіка, перамогу атрымаў эканаміст, кандыдат ад руху «Эўропа зараз!» Якаў Мілатавіч.
Загрузіць яшчэ