Трэніроўкі беларускіх амапаўцаў прайшлі ў Расейскім унівэрсытэце спэцназу ў Чачэніі, паведаміў у сваім Тэлеграм-канале чачэнскі кіраўнік Рамзан Кадыраў.
Міністэрства замежных спраў Азэрбайджану і Дзяржаўная памежная служба краіны 23 красавіка заявілі, што паставілі кантрольна-прапускны пункт на дарозе, якая праходзіць праз так званы Лачынскі калідор, які зьвязвае самаабвешчаную рэспубліку Нагорны Карабах і Армэнію.
У нядзелю, 23 красавіка, стала вядома пра сьмерць двух дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі. Абодва прадстаўлялі «Адзіную Расію».
Амэрыканскія і брытанскія сілы ў нядзелю, 23 красавіка, вывезьлі супрацоўнікаў дыпляматычных місіяў і іх сем’і з Судану, дзе другі тыдзень працягваюцца баявыя дзеяньні, перадае агенцтва AFP.
Каралін Нордэнгрып з 2018 па 2022 год была дэпутаткай парлямэнту Швэцыі — Рыксдагу — ад партыі «Швэдзкія дэмакраты», а цяпер яна падпісала кантракт з Узброенымі сіламі Ўкраіны.
Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль заклікаў ваенна-марскія сілы краін ЭЗ пачаць патруляваньне Тайваньскай пратокі.
Кіпр абвясьціў пра крокі супраць фізычных і юрыдычных асобаў, якіх ЗША і Вялікабрытанія западозрылі ў дапамозе расейскім алігархам абыходзіць санкцыі, уведзеныя супраць Масквы за вайну ва Ўкраіне.
Латвія, Літва і Эстонія выклікалі паслоў Кітаю з-за скандальнага інтэрвію кітайскага дыплямата ў Парыжы.
Лукашэнка даўно ўжо сам сабе партыя. З таго самага часу, як стварыў і адладзіў уласную «вэртыкаль» улады — цалкам ад сябе залежную, паслухмяную, безадмоўную і пакорную.
Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі 21 красавіка прыняла рашэньне «аб магчымасьці спыненьня ліцэнзій на адвакацкую дзейнасьць» адносна пяці адвакатаў, паведаміла прэсавай служба ведамства.
Навучаньне беларускіх вайскоўцаў у РФ выкарыстаньню «Іскандэр-М», у тым ліку зь ядзернымі боепрыпасамі, заняло 18 дзён з улікам дарогі.
Стварэньне новага экзархату Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве — гэта задзел на пэрспэктыву, заявіў намесьнік кіраўніка Сусьветнага расейскага народнага сабору і рэктар Расейскага праваслаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Шчыпкоў у эфіры тэлеканалу «Расія 24», піша zerkalo. io.
Знойдзены ў Белгарадзе пасьля інцыдэнту са «сыходжаньнем» зь неба боепрыпас зьнішчылі, паведаміў губэрнатар Вячаслаў Гладкоў і апублікаваў відэа з выбухам бомбы.
Жыхара Наваполацка асудзілі на 13 сутак за віншаваньне з Днём волі ў Фэйсбуку трох- і чатырохгадовай даўніны, інфармуе праваабарончы сайт «Віцебская Вясна».
21-22 красавіка ў Менску прайшло палітычнае мерапрыемства пад гучнай назвай «Антыфашысцкі форум». Зважаючы на тое, што ягонымі арганізатарамі сталі камуністычныя партыі Беларусі і Расеі, то сэнс гэтага мерапрыемства становіцца зразумелым і празрыстым.
Святлана Ціханоўская выступіла на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету, дзе агучыла чатыры галоўныя прыярытэты працы Офісу і Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Расея спрабуе захаваць пасьлядоўнасьць у галоўным наратыве, які выкарыстоўвае для апраўданьня вайны ва Ўкраіне: «уварваньне, аналягічнае савецкаму досьведу ў Другой сусьветнай вайне», паведамляе выведка Брытаніі ў Твітэры.
Улады Нямеччыны прынялі рашэньне аб чарговай масавай высылцы расійскіх дыпляматаў, заявіла Міністэрства замежных спраў Расеі 22 красавіка.
Пастаўкі расейскага ўзбраеньня ў Індыю перапыненыя з прычыны няздольнасьці двух бакоў дамовіцца аб спосабах аплаты, паведамляе Bloomberg са спасылкай на індыйскіх чыноўнікаў, знаёмых з пытаньнем.
Паводле стану на 22 красавіка беларускія праваабаронцы афіцыйна прызналі палітычнымі вязьнямі 1497 чалавек.
22–23 красавіка ў сталіцы Літвы праходзіць ІІ Канфэрэнцыя беларусаў сьвету, якую ініцыявала Сьвятлана Ціханоўская, каб працягнуць арганізацыю ўзаемадзеяньня паміж беларускай дыяспарай і лідэрамі дэмакратычных сіл Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 21 красавіка падпісаў закон «Аб унясеньні зьменаў у закон Украіны «Аб геаграфічных назвах» адносна дэкалянізацыі ўкраінскай тапанімікі і ўпарадкаваньня выкарыстаньня геаграфічных назваў у населеных пунктах.
Сымбалічнымі хроснымі беларускіх палітычных зьняволеных сталі ўжо 337 замежных палітыкаў, паведамляе нямецка-француская праваабарончая арганізацыя Libereco.
У Нямеччыне завяршылася адзінаццатая сустрэча ў фармаце «Рамштайн». Яна мае вялікае значэньне для далейшай хады вайны ва Ўкраіне.
Агенцтва Белта паведамляе, што ў Менску праходзіць антыфашысцкі форум, яго пленарнае пасяджэньне 22 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Валер Карбалевіч падводзіць палітычныя вынікі тыдня.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) публікуе чарговы аналіз, гэтым разам — пра прыўладнага бізнэсоўца Аляксандра Зайцава, які аформіў частку свайго бізнэсу (зьвязанага ў тым ліку з кантрабандай) на каталіцкага сьвятара Лашука.
Мастацтвазнаўца, пісьменьніца, літаратуразнаўца, ураджэнка Расеі Каця Марголіс з Вэнэцыі разважае пра рознае стаўленьне ў сьвеце да расейцаў і беларусаў.
Што хаваецца за паведамленьнямі пра баявыя дзеяньні ва Ўкраіне? Як Расея можа скарыстаць беларускія войскі? Ці варта чакаць ад Пуціна загаду на ядзерны ўдар? Пра гэта расказвае Джордж Бэрас, аналітык амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны.
У Нямеччыне 21 красавіка праходзіць чарговая, 11-я па ліку сустрэча прадстаўнікоў краінаў, якія падтрымліваюць Украіну, у так званым фармаце «Рамштайн» — па назьве амэрыканскай вайсковай базы, дзе год таму прайшла першая такая сустрэча.
Кацярына выехала зь Беларусі пасьля адбыцьця «хатняй хіміі». У размове са Свабодай яна расказала, у якой атмасфэры цяпер жывуць людзі ў правінцыі і чаму яна дагэтуль ня хоча раскрываць свайго сапраўднага імя.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1500 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.
21 красавіка праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі яшчэ 11 чалавек.
Літоўскі Сейм 20 красавіка адхіліў вэта прэзыдэнта краіны Гітанаса Наўседы аб санкцыях супраць беларусаў і расейцаў. Пазыцыя Наўседы была ў тым, каб зраўняць беларусаў і расейцаў у абмежаваньнях правоў.
Аляксандра Бабко ў «справе цюкоў» асудзілі на 1 год калёніі. На волю ён выйшаў 11 месяцаў таму.
З такой заявай генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг выступіў пасьля свайго візыту ў Кіеў і перад пачаткам чарговай нарады кааліцыі партнэраў Украіны у формаце «Рамштайн».
Украіна для Беларусі служыць своеасаблівым таранам у сьвеце. Перамога Ўкраіны — непазьбежная перамога — будзе перамогай і Беларусі. Хоць і не канчатковай.
Часовым павераным у справах Эўразьвязу ў Беларусі прызначаны Стээн Нёрлё. Узровень прадстаўніцтва паніжаны на патрабаваньне Менску.
Сьвятлана Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму за пераадоленьне прэзыдэнцкага вэта на закон аб новых абмежаваньнях адносна грамадзян Беларусі і Расеі.
Некаторыя з ключавых саюзьнікаў Кіева, у тым ліку Злучаныя Штаты, разглядаюць магчымасьць поўнай забароны большай часткі экспарту ў Расею, што будзе азначаць значнае ўзмацненьне эканамічнага ціску на Маскву ў сувязі зь яе поўнамаштабным уварваньнем ва Ўкраіну.
Саэйма Латвіі ў чацьвер прыняла ў двух чытаньнях у тэрміновым парадку закон аб забароне публічных захадаў 9 траўня — акрамя зьвязаных з Днём Эўропы.
Сэйм Літвы пераадолеў вета прэзыдэнта на закон аб абмежаваньнях адносна беларусаў і расейцаў. Якія абмежаваньні для беларусаў захаваліся ў законе? Наколькі шырокую падтрымку ў грамадзтве і палітычных элітах мае больш жорсткі падыход, якога прытрымліваецца кіраўнік дзяржавы?
У літоўскім Сейме адбылося паўторнае галасаваньне ў справе закону аб абмежавальных мерах адносна грамадзян Беларусі і РФ за ваенную агрэсію супраць Украіны.
Эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Зьміцер Крук канстатуе, што беларуская эканоміка дасягнула дна падзеньня і пачала спробу пэўнага росту, аналізуе, у чым праяўляецца і да чаго вядзе дапамога Расеі, і тлумачыць, чаму ўлады не хвалюе масавая эміграцыя беларусаў.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг прыбыў у Кіеў, дзе правёў перамовы і сумесную прэс-канфэрэнцыю з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
21–23 красавіка ў польскім Беластоку пройдзе кніжная выстаўка, у якой возьмуць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы.
Суразмоўца Свабоды зь беларускага бізнэс-асяродку мяркуе, што наўрад ці беларуская кампанія Swed House стане паўнавартаснай зьменай IKEA на расейскім рынку.
Летась у кастрычніку ізраільскі ўрад ухваліў прапанову аб паскарэньні працэдуры іміграцыі беларускіх і расейскіх грамадзян, якія трапляюць пад права рэпатрыяцыі.
Пазбавіць эмігрантаў права выказвацца пра беларускія актуаліі, даваць ацэнкі ўладам (а таксама яе апанэнтам) азначала б цалкам выключыць альтэрнатыўную ацэнку, пакінуць жыхароў Беларусі сам-насам з афіцыйнай прапагандай.
Загрузіць яшчэ