Урад Польшчы ў чарговы раз працягнуў дзеяньне забароны на чыгуначныя пасажырскія зносіны зь Беларусьсю — гэтым разам да 30 красавіка, паведаміў партал Rynek Kolejowy.
Дэпартамэнт юстыцыі ЗША абвінаваціў 40 супрацоўнікаў паліцыі Кітаю ў незаконным перасьледзе кітайскіх палітычных актывістаў, якія жывуць за мяжой, у тым ліку і ў Злучаных Штатах.
Міністэрства абароны паведамляе, што з 26 красавіка 2023 г. пачнецца адпраўка грамадзянаў Беларусі, прызваных на тэрміновую вайсковую службу ў злучэньні і вайсковыя часткі Ўзброеных сілаў, унутраных войскаў МУС, органаў памежнай службы і дзяржаўнай бясьпекі.
Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны апублікавала сьпіс спартоўцаў і спартовых функцыянэраў зь Беларусі і Расеі, якіх лічаць датычнымі да падтрымкі дыктатарскіх рэжымаў і вайны.
Міжнародныя арганізацыі і краіны сьвету зноў заклікалі да вызваленьня расейскіх палітвязьняў. Агляд Голасу Амэрыкі.
Грамадзкі дзеяч, сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін разважае, паводле якога крытэру людзей кідаюць за краты, ці ёсьць лёгіка ў тым, як караюць людзей, якіх людзей караюць, ці дасягаюць карныя органы пастаўленых задачаў і які можа быць адказ грамадзтва на рэпрэсіі.
Для таго каб пераадолець вэта прэзыдэнта, патрэбны 71 голас дэпутатаў літоўскага Сейму.
Рэшткі ракеты знайшлі ў полі 14 красавіка 2022 году і ў часе расьсьледаваньня выявілі, што яе выпусьцілі з тэрыторыі Беларусі каля 23 гадзіны 4 красавіка таго ж году.
Вялікая Брытанія, ЗША, Канада, Японія і Францыя абвясьцілі пра альянс, накіраваны на выцясьненьне Расеі зь міжнароднага рынку ядзернай энэргіі. Пра гэта 16 красавіка паведаміла прэс-служба брытанскага ўраду.
У Адэскай вобласьці, паводле афіцыйнай статыстыкі на 2001 год, пражывае каля 20 тысяч этнічных беларусаў, зь іх 6 тысяч — у Адэсе.
Такая практыка распаўсюдзілася сярод беларусаў, якія выехалі з радзімы пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне.
Палітыка абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і ў распаўсюджваньні фэйкаў аб расейскім войску.
Міністар абароны Славаччыне Яраслаў Надзь паведаміў аб завяршэньні перадачы Ўкраіне ўсіх 13 зьнішчальнікаў МіГ-29, як гэта вырашыў славацкі ўрад.
Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у інтэрвію ірляндзкаму тэлеканалу RTÉ выказаў шкадаваньне, што ў свой час пераканаў Кіеў адмовіцца ад ядзернай зброі. Масква не распачала б вайну, калі б Украіна мела зброю ядзернага стрымліваньня, лічыць ён.
У Японіі адбылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў G7. Яны правялі сэсію, прысьвечаную сытуацыі ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вечарам у нядзелю — як вынікае з паведамленьняў Крамля і расейскіх дзяржаўных агенцтваў — сустрэўся з міністрам абароны Кітая Лі Шанфу, які прыбыў у Расею з візытам.
Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіа Лула да Сілва заклікаў стварыць аналяг «Вялікай дваццаткі» для дасягненьня міру ва Ўкраіне з удзелам краін Лацінскай Амэрыкі, Кітая і ААЭ, паведамляе El Tiempo.
Камітэт нацыянальнай бясьпекі (КНБ) Казахстана расьсьледуе 10 крымінальных справаў у дачыненьні да грамадзянаў краіны ў сувязі зь іх удзелам у вайне ва Ўкраіне. Такая інфармацыя вынікае з афіцыйнага адказу КНБ выданьню «Курсив».
Паездку на перамовы з расейскім бокам у Беларусь летась у сакавіку назваў у інтэрвію гішпанскай газэце La Razon найгоршым днём у сваім жыцьці міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Эўракамісія заявіла аб недапушчальнасці аднабаковых захадаў у сфэры гандлю пасьля таго, як Польшча а ўслед за ёй і Вугоршчына аб’явілі аб увядзеньні часовай забароны на імпарт украінскага збожжа і іншай сельгаспрадукцыі з Украіны да канца чэрвеня гэтага года.
Супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігара Бортніка і Ігара Супранёнка перавялі ў віцебскі сьледчы ізалятар № 2. Пра гэта BPN паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
У Судане ў ноч на нядзелю працягнулася ўзброенае супрацьстаяньне паміж рэгулярным войскам і ваенізаванай праўрадавай групоўкай «Сілы хуткай падтрымкі». За ноч загінулі як найменей 56 чалавек, каля 600 атрымалі раненьні.
У Славянску павялічылася колькасьць пацярпелых у выніку ракетнага абстрэлу расейскіх войскаў 14 красавіка — з-пад завалаў будынка выцягнулі цела загінулай жанчыны, паведамляюць прадстаўнікі службы надзвычайных сытуацый.
Сайт NashaNiva.com стаў аб’ектам чарговай DDoS-атакі, паведамляе тэлеграм-канал «Нашай нівы».
У ноч з суботы на нядзелю ў Нямеччыне былі адключаныя тры апошнія атамныя электрастанцыі. Курс на поўную адмову ад атамнай энэргіі краіна ўзяла ў 2011 годзе, пасьля аварыі на АЭС «Фукусіма-1» у Японіі. Ён да гэтага часу выклікае дыскусіі і сярод нямецкіх палітыкаў, і ў грамадзтве ў цэлым.
16 красавіка 1973 году нарадзіўся Анджэй Пачобут, журналіст, публіцыст і блогер з Горадні, актывіст Саюзу палякаў на Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму. У 50-ты дзень нараджэньня ён знаходзіцца за кратамі.
Удзельнікі гурту Krumkač Арцём Раманаў і Аляксандр Кубышкін выйшлі на волю пасьля адміністрацыйнага арышту, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» гомельскі валанцёр Ільля Міронаў.
Праваслаўныя вернікі 16 красавіка адзначаюць найстаражытнейшае і самае важнае хрысьціянскае сьвята — Уваскрасеньне Хрыстова, або Вялікдзень.
Азэрбайджанскія цяжкаатлеты ў знак пратэсту зьняліся са спаборніцтваў і адправіліся дамоў.
«Працэдуры судовыя настолькі скарочаны, спрошчаны, што яны не параўнальныя з тым, што было раней», – паведаміў старшыня Вярхоўнага Суду Валянцін Сукала ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1».
У сталіцы Судану Хартуме 15 красавіка адбываюцца сутыкненьні паміж войскам краіны і ваенізаванай групоўкай «Сілы хуткай падтрымкі» (RSF).
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзеньні санкцый супраць шэрагу беларускіх, расейскіх і ўкраінскіх грамадзян.
У сталіцы Судана Хартуме 15 красавіка адбываюцца сутыкненьні паміж войскам краіны і ваенізаванай групоўкай «Сілы хуткай падтрымкі».
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падпісаў закон аб пэнсійнай рэформе, які прадугледжвае, апроч іншага, паступовае павышэньне пэнсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў.
Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі працягваюцца.
За мінулы дзень, 14 красавіка, 212 мігранты спрабавалі трапіць у краіны Эўразьвязу з тэрыторыі Беларусі.
Даведаліся, якія віды дзейнасьці для дзяцей і дарослых ажыцьцяўляе арганізацыя і чаму яна просіць ахвяраваць ёй частку сваіх падаткаў.
У прэмʼер-міністра Японіі Фуміа Кісіду кінулі выбухоўку перад ягоным выступам у Вакаяме раніцай у суботу, 15 красавіка. Ніхто не пацярпеў, імпрэзу адмянілі.
Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын заявіў, што Расеі трэба «ставіць кропку» ў «спэцапэрацыі» (так Масква называе вайну супраць Украіны) і «намёртва замацавацца» на цяпер акупаваных тэрыторыях.
У чаканьні ўкраінскага контранаступу Лукашэнка дэманструе асабісты страх перад падзеямі, якія няўмольна насоўваюцца.
Пасьля леташніх паправак у заканадаўства і ўвядзеньня ліцэнзаваньня школ у Менску з усіх прыватных школьных установаў засталіся ўсяго тры, якія атрымалі ліцэнзію.
Пры гэта Аляксандр Мярэжка, кіраўнік камітэту ўкраінскага парлямэнту, заявіў у інтэрвію парталу «Зеркало».
Лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што «нельга ставіць у адзін шэраг беларусаў і саўдзельнікаў рэжыму» і «нельга караць беларусаў за дзеяньні рэжыму», паведамляе яе прэс-служба.
Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ацаніў, колькі можа працягнуцца вайна Расеі супраць Украіны. Ён ня выключыў, што гэта можа быць некалькі гадоў.
Краіна як крэпасьць у аблозе, як адна вялізная казарма — гэта пэўны ідэал, да якога імкнуцца ўсе дыктатуры.
Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Сьледчага камітэту Беларусі пачало спэцыяльнае вядзеньне ў дачыненьні да чатырох чалавек: Вадзіма Багакова, Максіма Зуева, Аляксандра Напрэенкі і Сяргея Рабушкі.
Міністэрства абароны мае намер прадоўжыць практыку праверак боегатоўнасьці падразьдзяленьняў зь іх даўкамплектаваньнем і пераводам зь мірнага на ваенны штат.
МЗС Літвы патрабуе ад беларускага боку тэрмінова патлумачыць інцыдэнт і зрабіць усе захады, каб не дапусьціць паўтарэньня падобных выпадкаў у будучыні.
Наколькі вялікая ў Беларусі аўдыторыя Youtube? За кошт чаго беларускія дзяржаўныя каналы канкуруюць у Youtube зь недзяржаўнымі? Якія недзяржаўныя каналы — лідэры беларускага Youtube? Ці выйграюць беларускія Youtube-каналы канкурэнцыю з Кацам і «Дождём»?
Загрузіць яшчэ