Лукашэнка, верагодна, імкнецца выкарыстоўваць наратыў аб тым, што Беларусь — цалкам сувэрэнная дзяржава, каб ужыць інфармацыйныя рычагі і патрабаваць ад расейскіх войскаў пакінуць Беларусь пасьля завяршэньня вайны, гаворыцца ў зводцы экспэртаў Інстытуту вывучэньня вайны.