Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі выбараў ў Чарнагорыі: новым прэзыдэнтам стаў Якаў Мілатавіч. Хто ён такі


Якаў Мілатовіч
Якаў Мілатовіч

У Чарнагорыі па выніках другога тура прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 2 красавіка, перамогу атрымаў эканаміст, кандыдат ад руху «Эўропа зараз!» Якаў Мілатавіч.

Такім чынам, ён зьменіць на гэтай пасадзе дзейнага прэзыдэнта краіны Міла Джуканавіча, які кіраваў Чарнагорыяй зь невялікімі перапынкамі з 1991 года.

У ноч на 3 красавіка назіральнік за ходам выбараў Цэнтру маніторынгу і дасьледаваньняў (CEMI), які базуецца ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы, паведаміў, што Мілатавіч атрымаў больш за 60% галасоў выбарнікаў.

Джуканавіч прызнаў паражэньне і павіншаваў свайго суперніка.

Што вядома пра новага лідэра Чарнагорыі

  • 37-гадовы Мілатавіч — былы міністар эканомікі і эканамічнага разьвіцьця Чарнагорыі.
  • У ягоныя перадвыбарчыя абяцаньні ўваходзіла барацьба з карупцыяй і паляпшэньне ўзроўню жыцьця.
  • Летась Мілатовіч стаў сузаснавальнікам партыі «Эўропа зараз!».
  • Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі пасьля перамогі, Мілатовіч паабяцаў, што цягам наступных пяці гадоў Чарнагорыя ўвойдзе ў Эўразьвяз. Краіна атрымала статус кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ у 2008 годзе.
  • Пры гэтым, як перадае карэспандэнт BBC на Балканах, яго падтрымліваюць партыі, блізкія да Сэрбіі, Расеі і праваслаўнай царквы.

Паводле зьвестак CEMI, яўка выбарнікаў склала каля 70%. Афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Чарнагорыі будуць абвешчаныя неўзабваве пасьля таго, як будуць разгледжаны ўсе скаргі на парушэньні падчас галасаваньня, калі такія будуць пададзены.

Хто пакідае пасаду прэзыдэнта

Былы камуніст, 61-гадовы Міла Джуканавіч, быў ва ўладзе ў Чарнагорыі ў якасьці прэзыдэнта ці прэм’ер-міністра на працягу 33 гадоў пасьля распаду фэдэратыўнай Югаславіі. Па выніках выбараў ён прызнаў сваё паражэньне Мілатавічу.

У пэрыяд праўленьня Джуканавіча Чарнагорыя, якая зьяўляецца кандыдатам на ўступленьне ў Эўрапейскі зьвяз, дабілася незалежнасьці ад Сэрбіі ў 2006 годзе і стала чальцом блёка NATO ў 2017 годзе.

Апанэнты абвінавачваюць Джуканавіча і яго партыю ў карупцыі, сувязях з арганізаванай злачыннасьцю і кіраваньні краінай як сваёй вотчынай; тыя абвінавачваньні адмаўляюць.

Выбары прайшлі пасьля года палітычнай нестабільнасьці, калі два ўрады, якія прыйшлі да ўлады ў выніку пратэстаў 2020 года, падтрыманых уплывовай Сэрбскай праваслаўнай царквой, былі адпраўленыя ў адстаўку пасьля вотумаў недаверу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG