Генпракуратура Расеі зацьвердзіла абвінаваўчае заключэньне па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненьні да палітыка і вядоўцы ютуб-канала Максіма Каца.
Палітвязень Віктар Бабарыка трапіў у шпіталь. Пра яго стан паступае супярэчлівая інфармацыя. Афіцыйна ўлады не камэнтуюць шпіталізацыю былога суперніка Лукашэнкі на выбарах 2020 году.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прагаласавала за папраўку ў рэзалюцыю, якая, сярод іншага, прызнае Аляксандра Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Андрэй Несьцяровіч, уладальнік горадзенскай крамы «Цудоўня», выйшаў 27 красавіка на волю, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на мясцовых праваабаронцаў. Агулам ён адбыў 13 сутак арышту.
«Беларусы адчуваюць сябе беларусамі, а не расейцамі. Кім людзі сябе адчуваюць, тымі яны і ёсьць. І пакіньце іх у спакоі», — кажа папулярная расейская выкладчыца гісторыі Тамара Эйдэльман.
«Становішча Бабарыкі і іншых палітвязьняў патрабуе неадкладнай міжнароднай увагі», заявіла Ціханоўская.
У Страсбургу абмяркоўвалі цяжкасьці атрыманьня візаў, дазволаў на жыхарства, доступу да адукацыі, працы і іншыя праблемы беларусаў у выгнаньні.
Трое кантрабандыстаў не падпарадкаваліся патрабаваньням супрацоўнікаў памежнай службы і паспрабавалі ўцячы, аднак пасьля папераджальных стрэлаў іх затрымалі.
Бакі абмяняліся думкамі пра стан і пэрспэктывы разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў вайсковай сфэры, паведамляе Мінабароны Беларусі.
Дзеяньні ўладаў Беларусі не засталіся па-за ўвагай Вашынгтону.
Палітычнае рашэньне аб уступленьні Ўкраіны ў NATO прынятае. «Усе саюзьнікі па NATO згодныя з тым, што Ўкраіна стане членам альянсу», — заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг па выніках паседжаньня 11-й сустрэчы кантактнай групы па Ўкраіне на авіябазе Рамштайн у Нямеччыне.
Пагаварылі з былымі «сядзельцамі», адвакатам і чалавекам, якога затрымлівалі на «суткі», пра тое, што лепш: маўчаць альбо крычаць?
Там можна будзе езьдзіць толькі днём і толькі легкавым машынам.
Свабода сабрала самую важную інфармацыю пра візы заходніх краін для грамадзян Беларусі.
«Дасягненьне міру за кошт тэрытарыяльных саступак немагчымае. Тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны павінная быць адноўленая ў межах 1991 году».
У Вільні прайшла акцыя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Каля 300 чалавек прайшлі шэсьцем ад Лукіскай плошчы да амбасады Расеі. Удзельнікі прынесьлі муляж ракеты. На мітынгу выступіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
У 2021 годзе ў Адміністрацыі прэзыдэнта РФ распрацавалі стратэгію ўплыву на ўнутраную палітыку Латвіі, Літвы і Эстоніі: у дакумэнтах пералічваліся як мэты, якіх хацела дасягнуць Масква, гэтак і мэтады, якія меркавалася для гэтага выкарыстоўваць.
Пракуратура Польшчы канфіскавала грошы з рахункаў расейскай амбасады і гандлёвага прадстаўніцтва. Пра гэта заявіў амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў. Паводле яго, гаворка ідзе пра буйныя сумы як у польскіх злотых, так і ў далярах ЗША.
У траўні 2023 году Раскамнагляд запускае ў сацсеткі ботаў, якія будуць пранікаць у групы беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны».
Хто на Віленшчыне гаворыць па-беларуску? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
Расея прызнала persona non grata дзесяць нарвэскіх дыпляматаў, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў РФ.
Прадстаўнікі дзяржаўных органаў усклалі кветкі да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю» ў Менску, піша БЕЛТА. Пры гэтым дзе сёньня Лукашэнка — афіцыйныя СМІ не паведамляюць.
Расейскі фізык-атамнік Андрэй Ажароўскі адказвае на пытаньне, чаму на Беларускай АЭС адбываецца так шмат інцыдэнтаў, заяўляе пра яе эканамічную неэфэктыўнасьць і аналізуе сусьветны стан атамнай энэргетыкі.
З пачатку 2023 году каля 280 беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве з прычыны падтрымкі расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны або прызнаньня Крыму расейскім.
Упершыню за апошні час на сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы запрасілі прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці
Латвія адмовіла ў візе галоўнаму трэнэру зборнай Казахстану ў хакеі Андрэю Скабелку, бо ён беларус.
Кітай накіруе з афіцыйным візытам ва Ўкраіну спэцыяльнага прадстаўніка, які правядзе перамовы аб урэгуляваньні ўкраінскага крызісу, паведамляе агентцва AFP.
26 красавіка, 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, беларуская дэмакратычная лідарка Сьвятлана Ціханоўская чарговы раз выступіла супраць плянаў разьмясьціць расейскую ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Супраць апазыцыйнага расейскага палітыка Аляксея Навальнага, які адбывае тэрмін у калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці, распачалі справу паводле артыкулу аб тэрарызьме: яго вылучылі з ранейшай справы за «экстрэмізм». Пра гэта паведаміў сам палітык на паседжаньні суду.
Хто і як фармуе вобраз Беларусі і беларусаў ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы? Якую інфармацыйную карціну Беларусі бачаць сёньня перад сабой украінцы? Пра гэта расказвае ўкраінскі публіцыст Паўло Зуб’юк.
Гэта ўжо чацьвёрты Беларускі бізнэс-форум, арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнэсу за мяжой у Вільні і Варшаве.
Год вайны ва Ўкраіне стварыў своеасаблівую новую прызму, скрозь якую многія важныя падзеі нядаўняй гісторыі ўспрымаюцца прыкметна інакш, чым раней.
Прэс-служба Мінабароны Беларусі заявіла, што беларускія ракетчыкі завяршылі падрыхтоўку на адным з палігонаў Узброеных Сіл Расеі па абыходжаньні з тактычнай ядзернай зброяй і вярнуліся ў Беларусь на мінулым тыдні.
Прадстаўніца ўкраінскага ляўрэата нобэлеўскай прэміі міру Аляксандра Матвійчук расказала, што знаходзіцца пад уражаньнем ад таго, як трымаецца жонка палітзьняволенага Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
ПАР «застаецца падпісантам» Рымскага статута і «будзе працягваць кампанію за роўнае і пасьлядоўнае прымяненьне міжнароднага права», гаворыцца ў заяве канцылярыі кіраўніка дзяржавы.
Працэс па прыцягненьні да адказнасьці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасьці ў Беларусі неабгрунтавана зацягваецца, заявіў былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы Дайнюс Жалімас 25 красавіка ў Варшаве на канфэрэнцыі «Роля беларускай судовай сыстэмы ў ажыцьцяўленьні палітычных рэпрэсій».
Якая роля тагачаснага кіраўніка Савецкай Беларусі Мікалая Сьлюнькова ў наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС для мільёнаў Беларусаў? Чаму, замест таго, каб папярэдзіць людзей пра небясьпеку радыяцыі, Сьлюнькоў вырашыў маўчаць?
Аляксандар Лукашэнка прамяняў незалежнасьць Беларусі на «асабістыя інтарэсы», зьдзейсьніўшы «дзяржаўную здраду». Пра гэта заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас выступленьня 25 красавіка ў камітэтах Бундэстагу па замежных справах і па справах ЭЗ.
Кшыштаф Рыбіньскі заступіў на працу тры тыдні таму, прапанову ўзначаліць ЭГУ ён атрымаў у LinkedIn. У размове са Свабодай новы рэктар расказаў пра дадатковыя месцы для беларускіх студэнтаў і рэформы, патрэбныя беларускай сыстэме адукацыі.
У сталіцы Судану Хартуме існуе «высокая рызыка біялягічнай небясьпекі», пасьля таго як адзін з варагуючых бакоў захапіў лябараторыю, у якой захоўваюцца ўзбуджальнікі адру і халеры, а таксама іншыя небясьпечныя матэрыялы, заявіла ў аўторак Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ).
Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса заявіў у аўторак, што кіруючая ў краіне партыя «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» прыняла рашэньне аб выхадзе ПАР зь Міжнароднага крымінальнага суду.
Грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага асудзілі ў Беларусі на 4 гады пазбаўленьня волі за «агентурную дзейнасьць». Ён сапраўдны шпіён, ці арышт польскага грамадзяніна — гэта помста Варшаве?
25 красавіка Сейм Літвы ўхваліў пастанову, якая легалізуе дзейную зь лета 2021 году практыку абыходжаньня зь мігрантамі, што нелегальна пераходзяць мяжу з тэрыторыі Беларусі.
Павал Мацукевіч, старшы аналітык Цэнтру новых ідэй (Польшча), былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швайцарыі, заяўляе, што ў цяперашніх рэаліях няма магчымасьці арганізаваць поўную ізаляцыю беларускага рэжыму.
У офісе дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай адрэагавалі на выказваньне амбасадара Кітаю ў Парыжы Лу Шае, які заявіў пра адсутнасьць у краін былога СССР сувэрэнітэту ў міжнародным праве, замацаванага міжнароднымі пагадненьнямі.
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі 27 красавіка пройдзе Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Расейская мова ў сучаснай білінгвальнай прасторы», паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НАН Беларусі.
У праект «Хуткая ўзаемадапамога» дадалася новая катэгорыя людзей, якім можна дапамагчы, — былыя палітвязьні. Пра гэта паведаміла Свабодзе каманда праекту.
Швэцыя аб’явіла аб высылцы пяці расейскіх дыпляматаў. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу SVT паведаміў міністар замежных спраў краіны Тобіяс Більстром.
25 красавіка пачынаецца праца стрымінгавай плятформы Votvot — новага расейскамоўнага мультымэдыйнага праекту мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ