Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя стала 31-й краінай NATO. Мяжа Расеі з альянсам вырасла на 1300 км


Міністар замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста, генэральны сакратар NATO​ Енс Столтэнбэрг і міністр абароны Анці Кайканен у штаб-кватэру NATO ў Брусэлі. 4 красавіка 2023
Міністар замежных спраў Фінляндыі Пэка Хаавіста, генэральны сакратар NATO​ Енс Столтэнбэрг і міністр абароны Анці Кайканен у штаб-кватэру NATO ў Брусэлі. 4 красавіка 2023

4 красавіка Фінляндыя ўступіла у Паўночнаатлянтычны альянс, назваўшы гэты крок гістарычным.

Фінляндыя 4 красавіка афіцыйна стала сябрам NATO, яна заняла сваё месца ў шэрагах найбуйнейшага ў сьвеце альянсу бясьпекі. Расея ўжо папярэдзіла, што ўзмоцніць сваю абарону каля сумеснай мяжы, калі NATO разьмесціць дадатковыя войскі або абсталяваньне ў 31-й краіне альянсу.

Міністар замежных спраў Фінляндыі падпісаў дакумэнт аб уступленьні краіны ў NATO.

Фота з подпісам Пэка Хаавіста публікуе тэлерадыёкампанія Yle. Кіраўнік МЗС Фінляндыі назваў гэты момант «гістарычным». Паводле яго, прыкладна ў гэты ж час Турэччына перадае рашэньне аб ратыфікацыі сяброўства Фінляндыі ў NATO дзяржсакратару ЗША.

Кіраўнік фінскага Мінабароны Анці Кайканен паведаміў, што сяброўства краіны ў альянсе — гэта абарончае рашэньне.

Міністар замежных спраў Фінляндыі Хаавіста і міністр абароны Кайканэн у штаб-кватэру NATO ў Брусэлі. Іх сустракае генэральны сакратар NATO​ Енс Столтэнбэрг. 4 красавіка 2023
Міністар замежных спраў Фінляндыі Хаавіста і міністр абароны Кайканэн у штаб-кватэру NATO ў Брусэлі. Іх сустракае генэральны сакратар NATO​ Енс Столтэнбэрг. 4 красавіка 2023

«Ня выключана, што Расея неяк адрэагуе на наша сяброўства ў NATO ў найбліжэйшы час. Але я думаю, што ў Расеі няма прычын для турботы, таму што, я хачу яшчэ раз падкрэсьліць, рашэньне ўступіць у альянс прадыктавана выключна абарончымі меркаваньнямі», — адзначыў ён.

Сіне-белы сьцяг Фінляндыі падымуць сярод сьцягоў яе партнэраў каля штаб-кватэры NATO ў Брусэлі. Цырымонія прыпадае на дзень нараджэньня NATO, 74-ю гадавіну падпісаньня яе ўстаноўчай Вашынгтонскай дамовы 4 красавіка 1949 году.

Генэральны сакратар NATO: «Пуцін рыхтуецца да працягу вайны»

«Мы ня можам дазволіць Расеі і далей падрываць эўрапейскую бясьпеку», — заявіў генэральны сакратар NATO​ Енс Столтэнбэрг, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі 4 красавіка. «Няма ніякіх прыкмет таго, што Пуцін рыхтуецца да міру. Ён рыхтуецца да працягу вайны», — сказаў генэральны сакратар NATO.

Міністры замежных спраў краін NATO сабраліся ў Бруселі 4 красавіка, каб абмеркаваць магчымасьці «ўзмацненьня падтрымкі, у тым ліку праз далейшае ўмацаваньне ўзброеных сіл Украіны», паведаміў Столтэнбэрг.

«Наша падтрымка разьлічана на доўгатэрміновую перспэктыву», — рэзюмаваў ён.

Крызіс NATO ў апошнія гады

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у 2019 годзе заяўляў, што NATO перажывае «сьмерць мозгу» пасьля таго, як альянс ня змог адказаць на аднабаковае ўварваньне Турэччыны ў паўночна-ўсходнюю Сырыю.

Але «паўторнае ўварваньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ва Ўкраіну стала падсілкоўваньнем для аднаўленьня адзінства альянсу і яго прыхільнасьці да супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі, урэгуляваньня крызісаў і калектыўнай абароны», — напісаў генэрал у адстаўцы Філіп Брыдлаў, які раней узначальваў Эўрапэйскае камандаваньне ЗША.

Шлях Фінляндыі ў NATO

  • Фінляндыя стала чальцом NATO ў 74-ю гадавіну ўтварэньня альянсу. 4 красавіка 1949 году Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя ў Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.
  • Уварваньне Расеі ва Ўкраіну ў лютым мінулага году стымулявала падачу Фінляндыяй і Швэцыяй заявак на ўступленьне ў NATO. Фінляндыя мае 1300 км мяжы з Расеяй.
  • Такім чынам, мяжа NATO з Расеяй павялічыцца прыкладна ўдвая, і гэты крок пацягнуў за сабой абяцаньне Масквы ўзмацніць свае войскі ў прымежных рэгіёнах.
  • Апошняя перашкода на шляху да сяброўства Фінляндыі ў NATO была зьліквідаваная на мінулым тыдні, калі парлямэнт Турэччыны прагаласаваў за ратыфікацыю заяўкі Хэльсынкі, але пры гэтым не падтрымаў заяўку Швэцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG