Сьвятлана Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму за пераадоленьне прэзыдэнцкага вэта на закон аб новых абмежаваньнях адносна грамадзян Беларусі і Расеі.
Некаторыя з ключавых саюзьнікаў Кіева, у тым ліку Злучаныя Штаты, разглядаюць магчымасьць поўнай забароны большай часткі экспарту ў Расею, што будзе азначаць значнае ўзмацненьне эканамічнага ціску на Маскву ў сувязі зь яе поўнамаштабным уварваньнем ва Ўкраіну.
Саэйма Латвіі ў чацьвер прыняла ў двух чытаньнях у тэрміновым парадку закон аб забароне публічных захадаў 9 траўня — акрамя зьвязаных з Днём Эўропы.
Сэйм Літвы пераадолеў вета прэзыдэнта на закон аб абмежаваньнях адносна беларусаў і расейцаў. Якія абмежаваньні для беларусаў захаваліся ў законе? Наколькі шырокую падтрымку ў грамадзтве і палітычных элітах мае больш жорсткі падыход, якога прытрымліваецца кіраўнік дзяржавы?
У літоўскім Сейме адбылося паўторнае галасаваньне ў справе закону аб абмежавальных мерах адносна грамадзян Беларусі і РФ за ваенную агрэсію супраць Украіны.
Эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Зьміцер Крук канстатуе, што беларуская эканоміка дасягнула дна падзеньня і пачала спробу пэўнага росту, аналізуе, у чым праяўляецца і да чаго вядзе дапамога Расеі, і тлумачыць, чаму ўлады не хвалюе масавая эміграцыя беларусаў.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг прыбыў у Кіеў, дзе правёў перамовы і сумесную прэс-канфэрэнцыю з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
21–23 красавіка ў польскім Беластоку пройдзе кніжная выстаўка, у якой возьмуць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы.
Суразмоўца Свабоды зь беларускага бізнэс-асяродку мяркуе, што наўрад ці беларуская кампанія Swed House стане паўнавартаснай зьменай IKEA на расейскім рынку.
Летась у кастрычніку ізраільскі ўрад ухваліў прапанову аб паскарэньні працэдуры іміграцыі беларускіх і расейскіх грамадзян, якія трапляюць пад права рэпатрыяцыі.
Пазбавіць эмігрантаў права выказвацца пра беларускія актуаліі, даваць ацэнкі ўладам (а таксама яе апанэнтам) азначала б цалкам выключыць альтэрнатыўную ацэнку, пакінуць жыхароў Беларусі сам-насам з афіцыйнай прапагандай.
Беларускія актывісты ў Варшаве сабраліся сёньня каля амбасады Літвы ў польскай сталіцы, каб перадаць пэтыцыю з пратэстам супраць прынятага ў Літве закону, які сур'ёзна ўскладніць прававое становішча беларусаў.
Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на суму 325 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны ЗША.
Пазыцыя Літвы адносна беларускай апазыцыі і «пасьлядоўная палітыка» кіраўніцтва краіны «нязьменныя ўжо шмат гадоў», таму «было б вельмі важна не пасылаць ёй зьмешаныя сыгналы», заявіла сьпікер літоўскага Сейму Вікторыя Чміліце-Нільсэн 19 красавіка ў эфіры радыёстанцыі Žinių Radijas.
Фонд для забесьпячэньня дзейнасьці Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) неабходны, каб арганізацыя «працавала ў якасьці юрыдычнай асобы і магла мець зносіны зь іншымі юрыдычнымі асобамі», паведаміў прадстаўнік АПК па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандр Азараў.
Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Спыталі, як літоўцы ставяцца да беларусаў і да новай прапановы адносна іх.
Пра гэта паведамляе выданьне The Village.
Расейскі адвакат Вадзім Прохараў, які ў розны час прадстаўляў інтарэсы апазыцыянэраў Уладзіміра Кара-Мурзы, Ільлі Яшына, Барыса Нямцова і ініцыятыўнай групы па вылучэньні Міхаіла Хадаркоўскага ў Дзяржаўную Думу, зьехаў з краіны.
Гомельскі актывіст Ільля Міронаў падаў у МУС яшчэ адну заяву супраць Рыгора Азаронка. Падставай для гэтага стала паведамленьне прапагандыста ў Telegram ад 17 красавіка.
Франк-Вальтэр Штайнмаер стаў першым кіраўніком нямецкай дзяржавы, які выступіў на цырымоніі ўшанаваньня памяці ахвяраў Варшаўскага гета.
Украіна пакуль такой рэкамэндацыі не атрымала.
Вучэньні заплянаваныя з 19 па 22 красавіка.
Беларускім айцішнікам сталі прыходзіць «лісты шчасьця» з рэкамэндацыямі зьвярнуцца ў камісію па занятасьці і пацьвердзіць, што яны працуюць, аформіцца рамесьнікамі або перанавучыцца — з гарантыяй працаўладкаваньня, паведамляе dev.by.
Прэзыдэнт Украіны правёў нараду аб сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне, а таксама аб узьвядзеньні фартыфікацыйных і інжынэрных збудаваньняў мяжы зь Беларусьсю для ўзмацненьня бясьпекі.
Галоўная задача — ідэнтыфікаваць усіх спартоўцаў, якія атрымліваюць заробкі ў Міністэрстве абароны або ў фэдэрацыях, створаных сілавымі структурамі.
Выданьне Most падало скаргу ў Міністэрства інфармацыі Беларусі аб «немэтазгодным выкарыстаньні» сродкаў судом Крупскага раёну, які ўжо другі раз прызнаў TikTok мэдыя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
У сакавіку 2023 году некаторыя папулярныя беларускія суполкі «ВКонтакте» перасталі існаваць. На іх месцы зьявіліся новыя, аб’яднаныя брэндам «Главное».
Першым вынікам скандалу вакол візыту кіраўніка «ДНР» Пушыліна ў Менск і ягонай сустрэчы з Лукашэнкам стала рашэньне МЗС Украіны адклікаць свайго амбасадара зь Беларусі Ігара Кізіма «для кансультацый».
Асаблівасьць расьсьледаваньня ў тым, што Данііл Гетманцаў ачольвае парлямэнцкі камітэт фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі і зьяўляецца аўтарам падатковай рэформы, якую ва Ўкраіне ўспрынялі крытычна.
Украінскіх вайскоўцаў, якія ваююць на перадавой у Бахмуце, адпраўляюць на скрайне неабходны адпачынак і аздараўленьне, перш чым яны зноў вернуцца ў строй.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
МЗС Украіны асудзіла правядзеньне Аляксандрам Лукашэнкам сустрэчы зь Дзянісам Пушыліным у Менску 18 красавіка. У ведамстве расцанілі яе «як спробу легітымізацыі гэтага прадстаўніка расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку».
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што армяне, якія пражываюць у Нагорным Карабаху, павінны прыняць азэрбайджанскае грамадзянства «альбо абраць сабе іншае месца жыхарства».
У якасьці каго Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком данецкіх сэпаратыстаў? Чым гэтая сустрэча прынцыпова адрозьніваецца ад сустрэчаў з кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў?
Пераможца Australian Open падкрэсьліла, што яна ня мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да Аляксандра Лукашэнкі, які некалькі разоў згадваў яе ў сваіх выступах.
Што стаіць за крымінальнай справай супраць вядомай прыватнай клінікі «Новы зрок» і затрыманьнямі кіраўнікоў кампаній, якія пастаўлялі лекі і мэдычныя тавары?
Прадстаўляючы гэтае пытаньне ў парлямэнце, Кястуціс Будрыс, старшы дарадца прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы, заявіў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі нанёс Літве большую шкоду, чым крамлёўскі рэжым.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі тумачыць, што азначае сустрэча Лукашэнкі з Пушыліным, чаму Масква не шкадуе грошай для Беларусі, і адказвае на пытаньне, якім будзе выбар Лукашэнкі паміж сувэрэнітэтам краіны і асабістай уладай.
Гэта адзін з кірункаў, дзе адбываюцца найбольш жорсткія баі з расейскай арміяй.
Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну стваральнікі акцыі, якія выступілі супраць вайны, папрасілі не зьвязваць іх з будучымі шэсьцямі.
Беларусам пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.
Апрача таго, КДБ далі права не пускаць грамадзян за мяжу, калі «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бясьпекі».
Рабочы прадпрыемства «Гродна Азот» Дзяніс Сайко ў 2020 годзе далучыўся да пратэстаў, а праз год зьехаў зь сям’ёй у Філядэльфію. Ён расказаў, як калегі ігнаравалі страйк, як за $12 тысяч трапіць у ЗША і як прайшлі партнэрскія роды ў Амэрыцы.
Тое, што Лукашэнка 18 красавіка прыняў у сябе кіраўніка так званай «ДНР» Дзяніса Пушыліна, паказала, наколькі беларускі кіраўнік сёньня «свабодны» ў сваіх замежнапалітычных кроках і да якіх памераў скурчыўся сувэрэнітэт беларускай дзяржавы.
Больш за ўсё такіх антэн стаіць на будынку пасольства Расеі ў Брусэлі — 17.
З 1987 года Эгіпет мае статус «асноўнага саюзьніка па-за NATO» для Вашынгтона.
Прэсавая служба Лукашэнкі назвала Пушыліна «часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка ДНР».
Міністры замежных спраў краін G7 паўтарылі свой заклік да трэціх бакоў спыніць сваю дапамогу Расеі ў вайне з Украінай ў выніковым камюніке сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Японіі.
19 сакавіка прэс-служба Крамля паведамляла, што Ўладзімір Пуцін наведваў Марыюпаль, горад на акупаванай Расеяй тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ