Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе Эўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку


Сьцяг Грузіі. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Грузіі. Ілюстрацыйнае фота

З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў.

Адпаведны зварот адрасаваны ўладам Грузіі і тычыцца таксама армянскага журналіста Арсэна Харацьяна, які апынуўся ў падобнай сытуацыі.

Асабліва адзначаецца, што Мялешку і яго дачку, зь якой ён падарожнічаў, адправілі назад у Польшчу, пакінуўшы ў Грузіі жонку і яшчэ адно дзіця.

Сытуацыю зь Мялешкам і Харацьянам аўтары клясыфікавалі як пагрозу другога ўзроўню (першы — гэта калі работнікам СМІ пагражае фізычная небясьпека).

Плятформа таксама чакае, што грузінскія ўлады спыняць практыку забароны на ўезд у краіну журналістаў і работнікаў СМІ і накіруюць адказ на зварот не пазьней за 18 сьнежня.

  • 16 верасьня стала вядома, што беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, які пражывае ў Батумі з 2021 году, не ўпусьцілі ў Грузію ў аэрапорце Кутаісі, куды ён прыбыў разам зь непаўналетняй дачкой з Варшавы позьнім вечарам 15 верасьня.
  • У ноч на 17 верасьня іх адправілі назад у Варшаву. Жонцы Андрэя Мялешкі, якая прыбыла ў аэрапорт Кутаісі, дачку не аддалі.
  • Армянскаму журналісту адмовілі ва ўезьдзе ў Грузію 16 верасьня ў аэрапорце Тбілісі.
  • Плятформа па абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў — гэта мэханізм, які «садзейнічае дыялёгу паміж урадамі і арганізацыямі журналістаў з мэтай спыненьня парушэньняў свабоды прэсы ў дзяржавах — сябрах Рады Эўропы і прадастаўленьня журналістам магчымасьці ажыцьцяўляць сваю прафэсію бяз рызыкі паставіць пад пагрозу сваю бясьпеку».
  • Мэта праекту — паляпшэньне абароны журналістаў, больш эфэктыўнае процідзеяньне пагрозам і гвалту ў адносінах да работнікаў СМІ, а таксама ўмацаваньне мэханізмаў ранняга папярэджаньня і патэнцыялу рэагаваньня ў рамках Рады Эўропы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG