Француская фэдэрацыя фэхтаваньня адмовілася прымаць этап чэмпіянату сьвету ў фэхтаваньні з прычыны допуску на спаборніцтвы беларускіх і расейскіх спартоўцаў.
31 сакавіка Новая Зэляндыя ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і Расеі.
Пазыка зьяўляецца найбольшай для Украіны з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі 24 лютага 2022 году і першым буйным пакетам, ухваленым МВФ для краіны, якая знаходзіцца ў актыўным канфлікце.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падвяла вынікі візыту ў ЗША.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская накіравала ў Раду бясьпекі ААН ліст, у якім заклікала прадухіліць разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі, паведамляе яе прэс-служба.
Вартыя даверу крыніцы эўрапейскага рэдактара Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка ў Брусэлі паведамілі, што дыскусіяў наконт новых санкцыяў ЭЗ супраць Менску пасьля заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі пакуль няма.
Чатыры з паловаю гадзіны працягвалася пасланьне Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ назвалі гэта «пасланьнем народу і парлямэнту». Ці сказаў Лукашэнка нешта важнае, што можа паўплываць на жыцьцё беларусаў і навошта ў сваёй прамове ён пярэчыць сам сабе?
У Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Горадзенскай вобласьці праводзіцца збор з воінскімі часткамі тэрытарыяльных войскаў і органамі кіраваньня тэрытарыяльнай абароны, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі аналізуе зьмест пасланьня Аляксандра Лукашэнкі, зьвяртае ўвагу на тое, хто сапраўды пагражае беларускай незалежнасьці, і разважае, ці сапраўды Менск будзе мець права кантраляваць ядзерную зброю.
У судзе Цэнтральнага раёна Менску па справе падрыву міліцэйскай машыны асудзілі былога спэцназаўца Максіма Селязьнёва, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
31 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйныя скаргі па «справе Аўтуховіча». Тэрміны зьняволеньня для большасьці фігурантаў пакінулі бязь зьменаў.
Рада бясьпекі ААН на паседжаньні 31 сакавіка разглядае заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра разьмяшчэньне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра абмен палітвязьня Анджэя Пачобута на яго.
У адным з баёў пад Бучай загінуў першы беларускі добраахвотнік Ільля Літвін, яшчэ адзін, Аляксей Назараў, атрымаў цяжкае раненьне, у выніку якога яму ампутавалі нагу. Цяпер імем Ільлі Літвіна ў Бучы хочуць назваць адну з вуліц.
Швэцыя і Фінляндыя ў 2022 годзе адмовіліся ад традыцыйнага нэўтралітэту на фоне ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну
Рэдакцыя заклікала адміністрацыю Джо Байдэна дабівацца вызваленьня журналіста, а таксама разгледзець магчымасьць «дыпляматычнай і палітычнай эскаляцыі» з Расеяй.
Інфармацыя аб так званай «Народнай радзе» пашырылася на фоне крытыкі апошніх парлямэнцкіх выбараў у Казахстане.
Тэма паседжаньня, якое праходзіць у Палацы Рэспублікі, — умовы захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, паведаміў Лукашэнка на пачатку сваёй прамовы.
Як дзейнічае мэханізм Nuclear sharing у NATO і хто можа аддаваць загад на ўжываньне ядзернай зброі, якая будзе разьмешчана ў Беларусі? Ці абароніць расейская ядзерная зброя Беларусь ад нападу? Чым адкажа Паўночнаатлянтычны альянс на ядзерны выклік Пуціна?
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адрэагаваў на выступы Сьвятланы Ціханоўскай і Натальлі Пінчук на Другім дэмакратычным форуме.
З прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэта па замежных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем галоўныя вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай, яе каманды, чальцоў кабінэту ў ЗША.
Міністарка Эўропы і замежных справаў Францыі Катрын Калёна падчас афіцыйнага візыту ў Літву 30 сакавіка сустрэлася ў Вільні са Сьвятланай Ціханоўскай.
Дзяўчына расказала, як сядзела ў сьледчым ізалятары і як адбывала пакараньне ў калёніі, дзе перасякалася яшчэ з адной палітзьняволенай — Марыяй Калесьнікавай.
У Інстытуце вывучэньня вайны таксама зьвярнулі ўвагу на аднаўленьне з 13 сакавіка рэгулярных авіярэйсаў з Ірану ў Расею.
Адхіленьне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў нямецкія дэпутаты па-ранейшаму бачаць «адзіным слушным рашэньнем».
У супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка прайшлі ператрусы, некалькі чалавек затрыманыя.
Ці магчыма тэхнічна, каб да ліпеня сховішча для ядзернай зброі ў Беларусі было цалкам збудавана, абсталявана ці адноўлена? Які вайскова-стратэгічны сэнс для Крамля ва ўводзе ядзернай зброі ў Беларусь, калі ёсьць Калінінградзкі пляцдарм?
Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а цяпер прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Лябедзька расказвае, як затрымлівалі і судзілі ягонага сына Арцёма. Апазыцыйны палітык лічыць гэта палітычнай замовай.
У Вашынгтоне пачаўся двухдзённы Другі саміт за дэмакратыю. Ён праходзіць з удзелам прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.
«Цяпер Расея, нібыта наркаман, патрабуе новай дозы і разьлічвае атрымаць яе ад Міжнароднага алімпійскага камітэту, які, падобна, мае нейкую загадкавую гістарычную слабасьць да дыктатараў».
«Гэта ў прыярытэце ня толькі ўкраінскіх спэцслужбаў, а і міжнароднай супольнасьці. Татальны кантроль. Пакуль што мы бачым інфармацыйную акцыю на ўзроўні заяў і слоў, ня больш».
Пра гэта паведамляюць прааабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Апазыцыйнага палітыка Валера Цапкалу, які зь ліпеня 2020 году жыве за мяжой, абвінавачваюць паводле 12 крымінальных артыкулаў.
Апошняе галасаваньне ў Сэйме Літвы аб законапраекце, паводле якога беларусам могуць абмежаваць выдачу візаў і дазволаў на жыхарства ў Літве, чакаецца ў чацьвер 30 сакавіка.
У сьнежні 2021 году ўрад Украіны падоўжыў дзеяньне сваёй пастановы на год, да 31 сьнежня 2022 году. З 1 студзеня 2023 году дакумэнт страціў юрыдычную моц.
Пра гэта беларуская палітык заявіла ў час свайго візыту ў Злучаныя Штаты.
Намесьнік міністра замежных спраў Павэл Яблоньскі заявіў, што дзякуючы Польшчы разьвіваецца міжнародны ціск на Беларусь з мэтай вызваленьня палітвязьняў.
Абгрунтоўваючы намер Пуціна разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю, і крамлёўскія, і лукашэнкаўскія прапагандысты пачалі спасылацца на амэрыканскія базы зь ядзернымі боегалоўкамі на тэрыторыі некаторых краінаў Заходняй Эўропы.
Такім чынам, Украіна цалкам спыняе ўсю памежную супрацу зь Беларусьсю.
Пасьля пратэстаў 2020 году ў Беларусі не спыняюцца масавыя звальненьні «нядобранадзейных» працаўнікоў. Неляяльных да ўлады людзей шукаюць у сацыяльных сетках, правяраюць праз базы. Свабода пагутарыла з беларусамі, якія «засьвяціліся» ў 2020 годзе і цяпер ня могуць знайсьці працу.
Некалькі беларускіх партый і арганізацый прынялі сумесную заяву, у якой заклікалі Літву не прымаць закон, які абмяжуе правы грамадзян Беларусі.
З 27 сакавіка ўздоўж межаў Расеі, Беларусі і Ўкраіны ажыцьцяўляюць назіраньне як мінімум чатыры самалёты.
Украінскі прэзыдэнт паведаміў, што таксама хацеў бы сустрэцца з лідэрам Кітаю.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША выказаў занепакоенасьць «прамымі сувязямі» беларускіх і расейскіх спартоўцаў з войскам і спэцслужбамі.
У Баку ўвечары 28 сакавіка пры ўзброеным нападзе паранілі дэпутата парламэнту Азэрбайджану Мустафу Фазіля.
Злучаныя Штаты разам з саюзьнікамі будуць працаваць над стварэньнем спэцыяльнага трыбуналу, які, хутчэй за ўсё, пройдзе ў Эўропе, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту.
У МЗС Японіі адрэагавалі на заяву Пуціна пра тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раскрытыкаваў плян прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна разьмясьціць ядзерную зброю ў Беларус
Урад Украіны ўхваліў праект указу прэзыдэнта аб спыненьні памежнага супрацоўніцтва Ўкраіны з Расеяй і Беларусьсю.
Загрузіць яшчэ