У Беларусі зафіксавалі яшчэ адзін акт вандалізму на могілках вайскоўцаў Арміі Краёвай. З каменя на невялікіх могілках каля вёскі Варзяны Астравецкага раёна зьнікла памятная дошка.
У суботу Нямеччына плянуе канчаткова закрыць усе атамныя электрастанцыі, якія засталіся.
Расейская Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Россельхознадзор) заявіла, што пры «правядзеньні лябараторнага маніторынгу» выявіла ў сырах беларускай вытворчасьці ялавічны тлушч.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне зьбірае дакумэнты, якія сьведчаць пра датычнасьць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.
Валянцін Лабачоў адбываў пакараньне па «палітычным» артыкуле ў наваполацкай калёніі. У гутарцы са Свабодай ён расказаў пра ўмовы для асуджаных, стаўленьне ў калёніі да Віктара Бабарыкі, а таксама даў парады, як выжываць на «зоне».
Кіраўнік праўладнага расейскага «Фэдэральнага праекту па бясьпецы і барацьбе з карупцыяй» Віталь Барадзін зьвярнуўся ў Генпракуратуру РФ з просьбай прызнаць актрысу Лію Ахеджакаву «замежным агентам» і распачаць у дачыненьні да яе крымінальную справу.
Пасьля заявы Ўладзіміра Пуціна Польшча паведаміла, што зацікаўленая ў больш шчыльным удзеле ў ядзернай палітыцы NATO. Рашэньне Крамля, магчымы адказ ЗША і пэрспэктывы ўдзелу Варшавы і Вільні ў ядзерным стрымліваньні мы папрасілі пракамэнтаваць былога амбасадара ЗША ў Польшчы (2004-2009) Віктара Эша.
Сілавікі ў Менску затрымалі грамадзяніна Расеі з-за бела-сіне-белай налепкі з надпісам RUS на яго машыне.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта прылятаў у Менск 13 лютага, каб прадставіць «пазыцыю міру» ва Ўкраіне.
Пасьля расейскай агрэссіі супраць Украіны Эўразьвяз забараніў экспарт у Расею тавараў і тэхналёгій, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыйнай галіне.
Найбольшы час чаканьня беларускі Памежны камітэт фіксуе ў літоўскім памежным пункце Мядзінінкай (Меднікі).
З 1987 года Эгіпет мае статус «асноўнага саюзьніка па-за NATO» для Вашынгтона.
Украіна чарговы раз стварае нам нагоду правесьці даўно насьпелыя аналёгіі зь Беларусьсю, зважаючы на блізкасьць сытуацыі ва Ўкраіне і Беларусі. Расейскую каляніяльную царкву высяляюць з Кіева-Пячорскай лаўры. Ці ня варта задумацца пра пэрспэктывы яе высяленьня з Жыровічаў?
Дарадца марыюпальскага мэра не ўдакладніў, на якіх умовах будуць працаваць беларускія вязьні, але расейскім будаўнікам абяцаюць, што яны застануцца жыць у Марыюпалі.
У беларускіх вайскоўцаў на адной руцэ і адной назе — чырвоныя павязкі.
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, Украіна спыніла дзейнасьць больш за 20 дамоў.
20-гадовай Аліне Горавай, якую 27 сакавіка затрымалі пасьля ператрусаў у Круглым Магілёўскай вобласьці, стала кепска ў яшчэ РАУС.
«Шайгу і Лукашэнка ў асноўным выкарыстоўвалі сустрэчу, каб паўтарыць шаблённую рыторыку».
Зьміцер Хведарук напрыканцы 2000-х быў заўважным моладзевым актывістам, сядзеў на сутках, прайшоў праз крыміналку. Цяпер ён пратэстанцкі пастар. Расказваем яго гісторыю.
Эманюэль Макрон зазнаў крытыкі за сваё выказваньне, што Эўропа павінна дыстанцыявацца ад напружанасьці паміж ЗША і Кітаем з-за Тайваня і стварыць уласную стратэгічную незалежнасьць ва ўсім, ад энэргетыкі да абароны.
У Літве раённы суд Вільні працягнуў яшчэ на тры месяцы арышт падазраванага ў шпіянажы на карысьць спэцслужбаў Беларусі Мантаса Данелюса.
Праца над новымі санкцыямі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі не прасоўваецца з прычыны пытаньня ўгнаеньняў і «пасіўнасьці» Швэцыі, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва навінаў РАР са спасылкай на пасла краіны пры ЭЗ Анджэя Садася.
Віктара Сазонава затрымалі ранкам у пятніцу 7 красавіка, калі ён пад’ехаў да свайго дома ў Горадні на машыне. Яго затрымлівалі сілавікі ў «баявой» амуніцыі. Трое сутак ён правёў у ізалятары.
Пра гэта дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Аляксандар Вальфовіч гаварыў на нарадзе зь кіраўнікамі ВНУ ў Міністэрстве адукацыі, паведамляе БЕЛТА.
У пракуратуры Польшчы на сёньня расьсьледуюцца крымінальныя справы, зьвязаныя са злачынствамі рэжыму Лукашэнкі, па трох кірунках: прымусовая пасадка ў Менску цывільнага самалёта Ryanair, міграцыйная вайна супраць Эўразьвязу і катаваньні ды гвалт у дачыненьні да грамадзянаў Беларусі.
Кітайскае войска скончыла вайсковыя вучэньні вакол вострава Тайвань. Падчас вучэньняў кітайскія войскі адрэпэтавалі сцэнар блякады Тайваня, а таксама нанясеньне высокадакладных удараў па вайсковай інфраструктуры вострава.
Многія зьвярнулі ўвагу на словы Лукашэнкі, сказаныя ў размове з расейскім міністрам абароны Шайгу — што Пуцін падчас нядаўніх перамоваў у Маскве нібыта абяцаў яму, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея абароніць Беларусь як уласную тэрыторыю. Што маецца на ўвазе?
Паводле зьвестак праекта «Можем объяснить», сама Людміла Ачарэтная летась асабіста атрымала ад кампаніі CarMoney 58 млн расейскіх рублёў.
Кампанія «Укренерго» правяла першы аўкцыён на экспарт электраэнэргіі ў Малдову.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу 10 красавіка прыбыў у Менск для сустрэчы з Лукашэнкам.
Уладальнік Twitter, амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск адрэагаваў на крытыку карыстальнікаў наконт публікацыі ў сацыяльнай сетцы пасады намесьніка старшыні Савету бясьпекі Расеі, былога прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева аб тым, што «Ўкраіна зьнікне, таму што яна нікому не патрэбна».
Алега Фаміна з Ваўкавыску затрымалі 15 жніўня 2020 году. За «гвалт над міліцыяй» — бойку з суседам з органаў, якога Алег назваў «фашыстам». Беларус адбыў два з паловай гады калёніі і выехаў у ЗША.
Ананімныя чыноўнікі Пэнтагону прызналіся прэсе, што дакумэнты могуць быць сапраўднымі.
Ініцыятыва былых сілавікоў ByPol апублікавала расьсьледаваньне пра камандаваньне вайсковай авіяцыяй Беларусі.
Кітай у ходзе трохдзённых вайсковых вучэньняў адпрацоўвае кропкавыя ўдары па меркаваных цэлях на Тайвані і прылеглай акваторыі. Пра гэта паведаміў кітайскі дзяржаўны вяшчальнік CCTV.
Улады Ірану пачалі ўстаноўку ў грамадзкіх месцах камэр відэаназіраньня, перадае агенцтва Reuters. У паліцыі краіны заявілі, што такая мера павінна прадухіліць «супраціўленьне закону аб нашэньні хіджаба».
Журналісты амэрыканскага выданьня The Washington Post прааналізавалі больш за 50 старонак сакрэтных дакумэнтаў па нацыянальнай бясьпецы ЗША, якія нядаўна ў выніку працёку інфармацыі трапілі ў адкрыты доступ.
Дэлегацыя Саудаўскай Арабіі знаходзіцца ў сталіцы Емэну Сане для перамоваў з паўстанцкім рухам хусітаў. Перамовы накіраваныя на дасягненьне пастаяннага спыненьня агню.
Работы стартуюць у красавіку. Затым пачнуць будаваць і трэцюю чаргу.
Прывід магчымай хуткай паразы Пуціна ў расейска-ўкраінскай вайне лунае ў паветры, але гэта мала ўплывае на палітыку Лукашэнкі.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітрый Круты ў інтэрвію дзяржаўнаму каналу «Беларусь 1» пракамэнтаваў вынікі паездкі Лукашэнкі да Пуціна і пасяджэньня Найвышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы.
На сайце Літоўскай мытні зьявілася паведамленьне пра тое, што ў 2023 годзе ўдалося спыніць увоз у краіну драўніны і вырабаў з яе з Казахстану і Кыргызстану, якая насамрэч паходзіла з Расеі і Беларусі.
Ініцыятыва «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» апублікавала дакумэнт па аптымізацыі арганізацый Міністэрства транспарту на 2023 год.
Менскія ўлады адмоўна адказалі на просьбу каталіцкай парафіі Сьвятых Сымона і Алены дазволіць велікодныя службы ў плябаніі і на прылеглай тэрыторыі Чырвонага касьцёлу, які быў зачынены ўвосень 2022 году пасьля невялікага пажару.
Пастаянная прадстаўніца прэзыдэнта Ўкраіны ў Крыме Таміла Ташава заявіла, што Кіеў, хутчэй за ўсё, будзе вяртаць акупаваны паўвостраў ваенным шляхам.
За апошні тыдзень Расея прайграла выбары ў тры органы ААН, піша Associated Press.
У Гомельскай вобласьці плянуюць пабудаваць дзьве памежныя заставы, заўважыла рэгіянальнае выданьне «Флагшток».
Твітэр зьняў абмежаваньні з акаўнтаў расейскіх дзяржаўных установаў, уведзеныя пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне — яны зноў зьяўляюцца ў рэкамэндацыях і ў верхніх радках некаторых пошукавых запытаў, паведамляе The Telegraph.
Загрузіць яшчэ