Нарвэгія абвясьціла пэрсонамі нон грата 15 супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Осла. Яны названыя супрацоўнікамі выведных службаў, якія вялі дзейнасьць, не сумяшчальную зь іх дыпляматычным статусам.
13 красавіка Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне беларускаму правайдэру «А1» за распаўсюд трансьляцый тэлеканалаў Setanta Sports на voka.tv, паведамляе прэс-служба ведамства.
Амэрыканскія СМІ апублікавалі расьсьледаваньні, у якіх апісваюцца новыя падрабязнасьці ўцечкі вялікай колькасьці дакумэнтаў Пэнтагону аб вайне ва Ўкраіне і іншых міжнародных справах, піша BBC
Урад ФРН дазволіў перадачу пяці зьнішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца ў ВПС Польшчы, Украіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы ўраду Нямеччыны.
Ужо другі месяц запар беларускі рубель таньнее да даляра, эўра і юаня, умацоўваючыся толькі да расейскага рубля. У гэты ж час МВФ і Сусьветны банк прагназуюць, што ВУП Беларусі вырасьце у 2023 годзе ўсяго больш як на паўадсотка.
Двума галоўнымі пытаньнямі, якія тычацца інстытуту прэзыдэнцтва і «патрабуюць свайго рашэньня», беларускае грамадзтва лічыць «празьмернасьць улады ў руках першай асобы дзяржавы і яе нязьменнасьць».
13 красавіка пракурор агучыла новае абвінавачаньне Раману Пратасевічу — у яго дадалі артыкул «паўторнае кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваньнем».
Допуск адваката да зьняволенага цалкам залежыць ад волі адміністрацыі калёніі.
Кіраўнік МЗС Зьбігнеў Раў чарговы раз выказаў падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасьці.
Выданьне паведамляе, што падазраванаму каля 20-25 гадоў, ён натрэнаваны і харызматычны.
Расейца Аляксея Маскалёва пакаралі двума гадамі калёніі. На вырак ён не зьявіўся, бо ўцёк з-пад хатняга арышту ў Менск.
«Беларусь актыўна і нават агрэсіўна зацікаўлена ў пройгрышы Ўкраіны. Беларусь дае вайсковую і цывільную інфраструктуру, тэрыторыю, паветраную прастору, палігоны, складзкія запасы зброі расейцам для забойства ўкраінцаў».
Рыгор Ніжнікаў, аналітык Фінскага інстытуту міжнародных адносін, засьцерагае Захад ад зьмякчэньня стаўленьня да афіцыйнага Менску; канстатуе, што Эўразьвяз так і не выпрацаваў стратэгію адносна Беларусі, і лічыць, што на сёньня Брусэль не гатовы парушаць статус-кво.
Указ падрыхтавалі пасьля нарады аб разьвіцьці ІТ-сфэры ў Беларусі.
Суд Янаўскага (Іванаўскага) раёну Берасьцейскай вобласьці 10 красавіка вынес прысуд 36-гадоваму мантажніку Дзьмітрыю Жыдко, якога абвінавацілі ў хуліганстве паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.
Праз палітычную сытуацыю і адвольнае прымяненьне законаў грамадзянам ЗША не рэкамэндуюць прыяжджаць у Беларусь ці заставацца на яе тэрыторыі.
У Беларусі праходзіць «раптоўная праверка баявой гатоўнасьці». Людзей забіраюць на вайсковыя зборы, туды ж накіравалі некаторую тэхніку зь сельскай гаспадаркі. Што адбываецца — Свабода пагутарыла зь беларусамі і экспэртам.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі і дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка разважаюць, каму было выгадна зьяўленьне зьліваў амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў пра нібыта датычнасьць Украіны да атакі на расейскі самалёт у Мачулішчах.
Як гараджане-беларусы ставяцца да разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі? Ці гатовыя ўдзельнічаць у вайне Расеі з Украінай? І як зьмянілася за мінулы год іхнае стаўленьне да самой Расеі?
Выступаючы з пасланьнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заклікаў да аб’ектыўнасьці ў ацэнцы гістарычнай праўды і заявіў, што пэрыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у свой час былі занадта рамантызаваныя.
Краіна як крэпасьць у аблозе, як адна вялізная казарма — гэта пэўны ідэал, да якога імкнуцца ўсе дыктатуры. Татальная мілітарызацыя грамадзкага жыцьця — праява інтуітыўнага інстынкту самазахаваньня аўтарытарнага рэжыму. Сёньняшняя Беларусь — выразны прыклад гэтага.
12 красавіка разам са сваім вугорскім калегам міністрам замежных спраў і гандлю Пэтэрам Сіярта Алейнік правёў паседжаньне Міжурадавай камісіі ў эканамічным супрацоўніцтве.
79,7% рэспандэнтаў не плянуюць пакідаць Беларусь, 2,2% думаюць, што выедуць цягам году, 9,3% плянуюць, але ня ведаюць, калі менавіта, астатнія 8,9% не змаглі адказаць.
Бялград запэўнівае, што не пастаўляе зброю ніводнаму боку ў расейска-ўкраінскай вайне.
Беларусь зьбіраецца замясьціць камплектуючыя для расейскіх самалётаў, якія патрапілі пад санкцыі краін Захаду празь яе агрэсію супраць Ўкраіны.
Дарагія сябры, зьвяртаемся да вас з просьбай паўдзельнічаць у нашым апытаньні.
Апэратарамі рэалізацыі дакумэнту з украінскага боку была Служба бясьпекі, а зь беларускага — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.
Улады ахарактарызавалі выбары як «сумленныя», а Генпракуратура заявіла, што «сур’ёзных парушэньняў не было».
З пачатку года ў Італію прыбыло мігрантаў у чатыры разы больш, чым за той жа пэрыяд летась.
Дзьмітры Шчыгельскі, палітычны прадстаўнік палка імя Кастуся Каліноўскага, тлумачыць, чаму беларускім дэмакратычным сілам трэба працаваць ва Ўкраіне, абгрунтоўвае палітычную суб’ектнасьць палка Каліноўскага і заяўляе, што беларусам давядзецца зрабіць геапалітычны выбар.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) месяц таму зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд з нагоды новага закону аб палітычных партыях, паведамляла «Народная воля».
Тэлекампанія NBC падкрэсьліла, што «ўкраінскія агенты праводзілі атакі з бесьпілётнікаў у Беларусі і Расеі, насуперак жаданьням ЗША і Захаду».
Урад Канады пашырыў санкцыйны сьпіс супраць Рэспублікі Беларусь.
Пра падпісаньне дамовы паведаміў кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта па выніках свайго візыту ў Маскву і перамоваў з расейскім віцэ-прэм’ерам Аляксандрам Новакам.
У Беларусі зафіксавалі яшчэ адзін акт вандалізму на могілках вайскоўцаў Арміі Краёвай. З каменя на невялікіх могілках каля вёскі Варзяны Астравецкага раёна зьнікла памятная дошка.
У суботу Нямеччына плянуе канчаткова закрыць усе атамныя электрастанцыі, якія засталіся.
Расейская Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Россельхознадзор) заявіла, што пры «правядзеньні лябараторнага маніторынгу» выявіла ў сырах беларускай вытворчасьці ялавічны тлушч.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне зьбірае дакумэнты, якія сьведчаць пра датычнасьць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.
Валянцін Лабачоў адбываў пакараньне па «палітычным» артыкуле ў наваполацкай калёніі. У гутарцы са Свабодай ён расказаў пра ўмовы для асуджаных, стаўленьне ў калёніі да Віктара Бабарыкі, а таксама даў парады, як выжываць на «зоне».
Кіраўнік праўладнага расейскага «Фэдэральнага праекту па бясьпецы і барацьбе з карупцыяй» Віталь Барадзін зьвярнуўся ў Генпракуратуру РФ з просьбай прызнаць актрысу Лію Ахеджакаву «замежным агентам» і распачаць у дачыненьні да яе крымінальную справу.
Пасьля заявы Ўладзіміра Пуціна Польшча паведаміла, што зацікаўленая ў больш шчыльным удзеле ў ядзернай палітыцы NATO. Рашэньне Крамля, магчымы адказ ЗША і пэрспэктывы ўдзелу Варшавы і Вільні ў ядзерным стрымліваньні мы папрасілі пракамэнтаваць былога амбасадара ЗША ў Польшчы (2004-2009) Віктара Эша.
Сілавікі ў Менску затрымалі грамадзяніна Расеі з-за бела-сіне-белай налепкі з надпісам RUS на яго машыне.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта прылятаў у Менск 13 лютага, каб прадставіць «пазыцыю міру» ва Ўкраіне.
Пасьля расейскай агрэссіі супраць Украіны Эўразьвяз забараніў экспарт у Расею тавараў і тэхналёгій, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыйнай галіне.
Найбольшы час чаканьня беларускі Памежны камітэт фіксуе ў літоўскім памежным пункце Мядзінінкай (Меднікі).
З 1987 года Эгіпет мае статус «асноўнага саюзьніка па-за NATO» для Вашынгтона.
Украіна чарговы раз стварае нам нагоду правесьці даўно насьпелыя аналёгіі зь Беларусьсю, зважаючы на блізкасьць сытуацыі ва Ўкраіне і Беларусі. Расейскую каляніяльную царкву высяляюць з Кіева-Пячорскай лаўры. Ці ня варта задумацца пра пэрспэктывы яе высяленьня з Жыровічаў?
Дарадца марыюпальскага мэра не ўдакладніў, на якіх умовах будуць працаваць беларускія вязьні, але расейскім будаўнікам абяцаюць, што яны застануцца жыць у Марыюпалі.
Загрузіць яшчэ