Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія плянуе рэкамэндаваць пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб далучэньні да Эўразьвязу


Сьцяг Эўразьвязу. Каляж
Сьцяг Эўразьвязу. Каляж

Летась у чэрвені лідэры краін ЭЗ ухвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленьне ў Эўразьвяз.

Эўрапейская камісія ў траўні абновіць інфармацыю аб статусе па ўступе ў Эўрапейскі Зьвяз для Ўкраіны, Малдовы і Грузіі.

«Адпаведная справаздача чакаецца ў кастрычніку, так што засталося 6 месяцаў, але працоўнае правіла ўжо цяпер: рэкамэндацыя пачаць перамовы аб далучэньні з Украінай і Малдовай, і аб статусе кандыдата для Грузіі», — паведаміў у сваім Twitter карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі.

У канцы лютага 2022 году, праз чатыры дні пасьля пачатку вайны, найвышэйшае кіраўніцтва Ўкраіны — прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, сьпікер парлямэнту Руслан Стэфанчук і прэм’ер Дзяніс Шмыгаль — падпісалі заяўку Ўкраіны на ўступленьне ў Эўразьвяз. У чэрвені лідэры краін ЭЗ яе разгледзелі і ўхвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне статусу кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз.

Цяпер украінскія ўлады просяць Эўразьвяз пачаць сёлета перамовы аб уступе Ўкраіны ў ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG