Падчас візыту ў Польшчу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў на плошчы ў Варшаве. У сваёй прамове ён прыгадаў Беларусь.
Літоўская прэса ў сераду выйшла з публікацыямі, паводле якіх прэзыдэнт краіны Гітанас Наўседа ў канцы 1980-х гадоў быў у Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу, але схаваў гэты факт, калі балятаваўся на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Пра гэта паведаміў сьпікер малдоўскага парлямэнту Ігар Гросу. Ён напісаў пра гэта ў сваім Твітэры пасьля сустрэчы ў Вільні са Сьвятланай Ціханоўскай.
Дзясяткі замежных шпіёнаў затрымалі нібыта спэцслужбы Беларусі за апошнія дні. Гэта ўжо чарговая сэнсацыя пра разгром шпіёнскай сеткі. Дзяржаўныя СМІ паведамляюць і пра затрыманьні грамадзян Беларусі, якія нібыта працавалі ў інтарэсах замежнай выведкі.
Самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся ў Маскве. Лукашэнка будзе ў расейскай сталіцы два дні.
Сойм Латвіі ўхваліў законапраект аб Службе дзяржаўнай абароны, які вяртае ў краіне прызыў на тэрміновую вайсковую службу, адменены неўзабаве пасьля ўступленьня Латвіі ў NATO, у 2007 годзе.
25 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што да лета ў Беларусі зробяць сховішча для расейскай тактычнай ядзернай зброі. Аляксандар Лукашэнка сьцьвярджае, што гэта ён прасіў зброю ў Пуціна, каб не дапусьціць захопу Беларусі Захадам.
Праваабаронцы «Вясны» палічылі, што за сакавік у Беларусі затрымалі ня менш за 614 чалавек «за палітыку». Суды прызначылі сама меней 166 адміністрацыйных арыштаў.
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», яго зноў абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне»).
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Генрык Кавальчык падаў у адстаўку. Прычынай сталі шматлікія пратэсты польскіх фэрмэраў, незадаволеных працягам збожжавай угоды з Украінай.
Паводле амбасадара, Кітай не падтрымлівае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Беларусы зьвярнуліся да прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы.
Наколькі абвешчаная Пуціным праграма разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі падобная да амэрыканскай палітыкі ўзаемадзеяньня з саюзьнікамі ў атамнай сфэры? Як ЗША і NATO адкажуць на рашэньне РФ адносна тактычных ядзерных арсэналаў у Беларусі?
Мэта пазову — кампэнсацыя шкоды літоўскаму боку, якую краіна зазнала ад міграцыйнага крызісу, справакаванага менскім рэжымам.
Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны называе гэта адказам на рэкамэндацыю Міжнароднага алімпійскага камітэту спартовым фэдэрацыям аб магчымым удзеле ў спаборніцтвах беларускіх і расейскіх спартоўцаў пад нэўтральнымі сьцягамі.
Беларусь трапіла ў пералік эўрапейскіх і азіяцкіх краін, дзе праваабаронцы сутыкнуліся зь беспрэцэдэнтнымі праблемамі, гвалтам і шырокай крыміналізацыяй.
Доктар палітычных навук, кіраўнік беларускага праекту брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня апублікаваў на сайце цэнтру артыкул «Пераасэнсаваць палітыку Захаду адносна Беларусі».
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) выступіў з заявай, у якой запатрабаваў ад Расеі адмовіцца ад плянаў па разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі і вывесьці ўсе войскі і вайсковыя аб’екты зь беларускай тэрыторыі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што заявы аб разьмяшчэньні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі зьяўляюцца часткай інфармацыйнай вайны.
Расейца Аляксея Маскалёва затрымалі ўначы 30 сакавіка ў Менску. З таго часу пра яго няма вестак. Дзе цяпер знаходзіцца дачка Аляксея Маша, якую раней зьмясьцілі ў прытулак, таксама невядома, піша «ОВД-Инфо».
Варшава стала пятай сталіцай, якую наведвае ўкраінскі лідэр з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Уладзімір Зяленскі да гэтага часу пабываў у Вашынгтоне, Лёндане, Парыжы і Брусэлі.
Ірына Шмай жыве ў Чарнігаве. Адтуль родам і яе сын Андрэй, які перабраўся ў 2013 годзе ў Беларусь. Учора Андрэя паказалі па тэлеканале АНТ як «шпіёна» ці «агента». Свабода пагутарыла зь ягонай маці.
Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан шкадуе аб сваёй ролі ў перакананьні Ўкраіны адмовіцца ад ядзернай зброі ў 1994 годзе.
Газэта «Мінская праўда» да апошняга часу была малазаўважная ў шэрагу іншай дзяржаўнай прэсы. Пісала пра жыцьцё ў Менскай вобласьці: пасяўная, надоі, лён-даўгунец.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у судзе Нью-Ёрку адмовіўся прызнаць віну па 34 пунктах абвінавачаньня ў фальсыфікацыі дакумэнтаў. Справа зьвязаная з расьсьледаваньнем аб выплаце Трампам грошай порнаактрысе за маўчаньне.
Узброеныя сілы Беларусі атрымалі ад Расеі комплекс «Іскандэр-М», здольны прымяняць тактычныя ядзерныя боепрыпасы. Частка самалётаў штурмавой авіяцыі Беларусі таксама атрымалі здольнасьць наносіць удары «сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
Зьняцьце абвінавачаньняў з кіраўніка неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анжалікі Борыс зьяўляецца вынікам ціску Польшчы на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заявіў Polskieradio24 намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс расказвае пра тое, як фінскае грамадзтва ўспрымае ўступленьне краіны ў NATO.
Дырэктар службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Нарышкін прыехаў у Менск. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам разам са старшынём КДБ Беларусі Іванам Тэртэлем.
У беларускіх школах 3 красавіка прайшоў «адзіны ўрок — сьвяткаваньне» дня еднасьці Беларусі і Расеі. У Гомлі ў гэты дзень ваенрук вадзіў дзяцей у «Рускі дом», каб ушанаваць памяць расейскага прапагандыста.
Сяргей Нарышкін адчуваў сябе ў Менску як у Расеі. Аляксандар Лукашэнка апраўдваўся перад ім, прасіў дапамогі і дзякаваў за тое, што расейскія спэцслужбы «своечасова напружваюць у асобных пытаньнях».
Разам з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам падрыхтавалі простыя пытаньні і адказы пра замену трансьлітарацыі геаграфічных назваў.
Калі Расея пераможа ў вайне, гэта будзе ня толькі трагедыяй для Ўкраіны, але і небясьпекай для краінаў NATO, лічыць генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасьць або выйшаў з больш як 20 двухбаковых пагадненьняў, дамоў і мэмарандумаў.
Галоўны дарадца прэзыдэнта Літвы па пытаньнях зьнешняй палітыкі Аста Скайсгірыце, гаворачы пра рэалістычнасьць прымяненьня Расеяй ядзернай зброі ў будучым, адзначыла, што гэта магчыма.
«Пуцін ідзе на далейшую эскаляцыю, нягледзячы на тое, што ня можа нічога дасягнуць. Ягоныя апошнія ядзерныя стаўкі па перамяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусь азначаюць новую эскаляцыю, якая выклікае непасрэдную пагрозу для эўрапейскай бясьпекі», — заявіў Жузэп Бурэль ў Брусэлі.
4 красавіка Фінляндыя ўступіла у Паўночнаатлянтычны альянс, назваўшы гэты крок гістарычным.
Уладзімір Пуцін, паводле зьбеглага афіцэра, не карыстаецца ні мабільным тэлефонам, ні інтэрнэтам і жыве ў інфармацыйным вакуўме.
Тэлеканал «Белсат» паведаміў, што кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск.
Міністар абароны Расеі паведаміў, што частка беларускіх самалётаў штурмавой авіяцыі атрымалі «магчымасьць наносіць удары па аб’ектах праціўніка сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
4 красавіка літоўскі Сэйм разглядаў абмежавальныя захады ў дачыненьні грамадзян Расеі і Беларусі, у тым ліку па візах і ДНЖ, набыцьці нерухомасьці.
Паведамляецца, што беларускія вайскоўцы пройдуць поўны цыкль навучаньня на адным з расейскіх вайсковых палігонаў.
Перад паездкай у Маскву Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком службы замежнай выведкі Расеі.
Заяву на Рыгора Азаронка з патрабаваньнем завесьці крымінальную справу перадалі ў Цэнтральны апарат Сьледчага камітэта.
«Сілы абароны і бясьпекі ў паўночнай апэрацыйнай зоне знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасьці і заўсёды гатовыя на адэкватнае рэагаваньне», — заявіў Сяргей Наеў, камандуючы Аб’яднаных сіл Узброеных сіл Украіны.
Гэта здарылася ўпершыню з часоў Мао Цзэдуна.
Юрыя Падаляку часта запрашалі як «украінскага палітычнага аглядальніка» дзяржаўныя СМІ Беларусі.
Сталая прадстаўніца Злучаных Штатаў пры ААН Лінда Томас-Грынфілд заявіла, што ЗША будуць рабіць усё магчымае для вызваленьня амэрыканскіх грамадзян, якія былі несправядліва затрыманыя ў Расеі.
9 лютага 2023 году журналіста і лідэра польскай меншасьці Беларусі Анджэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня.
Праект ухваліў Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь і цяпер ён, як гавораць улады, праходзіць грамадзкае абмеркаваньне з прыцягненьнем прадстаўнікоў навуковай і экспэртнай супольнасьці.
Загрузіць яшчэ