Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўсегда лічыць разьмежаваньне санкцый для расейцаў і беларусаў «непасьлядоўным» і ўсё яшчэ разглядае верагоднасьць накласьці вэта на прыняты парлямэнтам 4 красавіка законапраект, паведамляе літоўская тэлерадыёкампанія LRT.
69-гадовы Кэнэдзі, сын забітага ў 1968 годзе кандыдата ў прэзыдэнты сэнатара Робэрта Ф. Кэнэдзі і пляменьнік забітага ў 1963 годзе прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі, падаў дакумэнты ў Фэдэральную выбарчую камісію.
Былы прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, якому цяпер 86 гадоў, ужо некаторы час хворы на хранічны міелёідны леўкоз — гэта форма леўкеміі, раку крыві. Цяпер Бэрлюсконі шпіталізаваны ў рэанімацыю для лячэньня пнэўманіі.
Якія галоўныя вынікі чарговай паездкі Лукашэнкі ў Маскву? Што азначае яго камэнтар наконт пажаданасьці бязьядзернага сьвету? Чаму ён назваў Пуціна «стомленым прэзыдэнтам»?
Жыхары Лунінца паведамілі выданьню «Медиа-Полесье» аб тым, што з аўторка ў самі райцэнтры, у Мікашэвічах і ў раёне пачаліся мабілізацыйныя мерапрыемствы.
«Беларусы, відавочна, выбіраюць праэўрапейскі шлях разьвіцьця, таму што Расея — гэта вайна, гэта галеча», — заявіла ў інтэрвію Расейскай службе радыё LRT беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
UEFA пакінула зборныя Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах. Тымчасам у Міністэрстве спорту стварылі камісію, якая будзе вызначаць, ці можа гулец, які ў 2020 годзе выступіў супраць гвалту, заставацца ў айчынным футболе.
Арцём Раманаў знаходзіцца ў РАУС Чыгуначнага раёну Гомля, у чым яго абвінавачваюць — невядома.
Гэтыя сустрэчы мусілі адбыцца ўчора, але праз сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, якая ішла больш заплянавага часу, іх давялося перанесьці.
Лукашэнка перад пачаткам так званага Найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы сказаў, што ён і Пуцін прынялі рашэньні па ўсіх пытаньнях на асабістых перамовах 5 красавіка.
Навучаньнем і падрыхтоўкай падразьдзяленьняў рэгіянальнай групоўкі войскаў займаецца больш за 500 беларускіх інструктараў, заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Аляксандар Бас.
У часе выступу Далгаполаў і Аганісьян абыгралі ў жарце абставіны тэракту ў Санкт-Пецярбургу, у выніку якога загінуў ваенны карэспандэнт Уладлен Татарскі.
Расея перакінула гэтыя зьнішчальнікі ў Беларусь у сьнежні 2022 году.
Упершыню за апошнія гады рознагалосьсі паміж Пуціным і Лукашэнкам выйшлі ў публічную прастору, сталі відаць палітызаванай публіцы.
У Кітаі зь візытам знаходзяцца прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен. Высокі камісар Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль плянуе наведаць Кітай на наступным тыдні.
Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў КК.
Кіраўнік польскай дзяржавы папярэдзіў, што Сувальскі калідор можа стаць абʼектам гібрыдных нападаў з дапамогай нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі.
СМІ паведамляюць, што экс-прэм’ер Італіі хворы на рак крыві.
«Вайна білбордаў» на ўкраінска-беларускай мяжы трывае ўжо некалькі месяцаў.
На гэтым тыдні зьявілася сумная для ўсіх аматараў беларускай мовы навіна пра тое, што лукашэнкаўскі рэжым са згоды і пры падтрымцы «мовазнаўцаў» у пагонах скасаваў афіцыйны статус беларускай лацінкі. Чым жа яна так не дагадзіла гэтай уладзе?
У выніку 230 чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці, 155 зь іх — за «экстрэмізм».
Раней пра шматлікія затрыманьні грамадзян балтыйскіх краін і Польшчы заяўлялі ў беларускім КДБ.
Падчас візыту ў Польшчу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў на плошчы ў Варшаве. У сваёй прамове ён прыгадаў Беларусь.
Літоўская прэса ў сераду выйшла з публікацыямі, паводле якіх прэзыдэнт краіны Гітанас Наўседа ў канцы 1980-х гадоў быў у Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу, але схаваў гэты факт, калі балятаваўся на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Пра гэта паведаміў сьпікер малдоўскага парлямэнту Ігар Гросу. Ён напісаў пра гэта ў сваім Твітэры пасьля сустрэчы ў Вільні са Сьвятланай Ціханоўскай.
Дзясяткі замежных шпіёнаў затрымалі нібыта спэцслужбы Беларусі за апошнія дні. Гэта ўжо чарговая сэнсацыя пра разгром шпіёнскай сеткі. Дзяржаўныя СМІ паведамляюць і пра затрыманьні грамадзян Беларусі, якія нібыта працавалі ў інтарэсах замежнай выведкі.
Самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся ў Маскве. Лукашэнка будзе ў расейскай сталіцы два дні.
Сойм Латвіі ўхваліў законапраект аб Службе дзяржаўнай абароны, які вяртае ў краіне прызыў на тэрміновую вайсковую службу, адменены неўзабаве пасьля ўступленьня Латвіі ў NATO, у 2007 годзе.
25 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што да лета ў Беларусі зробяць сховішча для расейскай тактычнай ядзернай зброі. Аляксандар Лукашэнка сьцьвярджае, што гэта ён прасіў зброю ў Пуціна, каб не дапусьціць захопу Беларусі Захадам.
Праваабаронцы «Вясны» палічылі, што за сакавік у Беларусі затрымалі ня менш за 614 чалавек «за палітыку». Суды прызначылі сама меней 166 адміністрацыйных арыштаў.
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», яго зноў абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне»).
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Генрык Кавальчык падаў у адстаўку. Прычынай сталі шматлікія пратэсты польскіх фэрмэраў, незадаволеных працягам збожжавай угоды з Украінай.
Паводле амбасадара, Кітай не падтрымлівае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Беларусы зьвярнуліся да прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы.
Наколькі абвешчаная Пуціным праграма разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі падобная да амэрыканскай палітыкі ўзаемадзеяньня з саюзьнікамі ў атамнай сфэры? Як ЗША і NATO адкажуць на рашэньне РФ адносна тактычных ядзерных арсэналаў у Беларусі?
Мэта пазову — кампэнсацыя шкоды літоўскаму боку, якую краіна зазнала ад міграцыйнага крызісу, справакаванага менскім рэжымам.
Міністэрства моладзі і спорту Ўкраіны называе гэта адказам на рэкамэндацыю Міжнароднага алімпійскага камітэту спартовым фэдэрацыям аб магчымым удзеле ў спаборніцтвах беларускіх і расейскіх спартоўцаў пад нэўтральнымі сьцягамі.
Беларусь трапіла ў пералік эўрапейскіх і азіяцкіх краін, дзе праваабаронцы сутыкнуліся зь беспрэцэдэнтнымі праблемамі, гвалтам і шырокай крыміналізацыяй.
Доктар палітычных навук, кіраўнік беларускага праекту брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня апублікаваў на сайце цэнтру артыкул «Пераасэнсаваць палітыку Захаду адносна Беларусі».
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) выступіў з заявай, у якой запатрабаваў ад Расеі адмовіцца ад плянаў па разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі і вывесьці ўсе войскі і вайсковыя аб’екты зь беларускай тэрыторыі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што заявы аб разьмяшчэньні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі зьяўляюцца часткай інфармацыйнай вайны.
Расейца Аляксея Маскалёва затрымалі ўначы 30 сакавіка ў Менску. З таго часу пра яго няма вестак. Дзе цяпер знаходзіцца дачка Аляксея Маша, якую раней зьмясьцілі ў прытулак, таксама невядома, піша «ОВД-Инфо».
Варшава стала пятай сталіцай, якую наведвае ўкраінскі лідэр з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Уладзімір Зяленскі да гэтага часу пабываў у Вашынгтоне, Лёндане, Парыжы і Брусэлі.
Ірына Шмай жыве ў Чарнігаве. Адтуль родам і яе сын Андрэй, які перабраўся ў 2013 годзе ў Беларусь. Учора Андрэя паказалі па тэлеканале АНТ як «шпіёна» ці «агента». Свабода пагутарыла зь ягонай маці.
Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан шкадуе аб сваёй ролі ў перакананьні Ўкраіны адмовіцца ад ядзернай зброі ў 1994 годзе.
Газэта «Мінская праўда» да апошняга часу была малазаўважная ў шэрагу іншай дзяржаўнай прэсы. Пісала пра жыцьцё ў Менскай вобласьці: пасяўная, надоі, лён-даўгунец.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у судзе Нью-Ёрку адмовіўся прызнаць віну па 34 пунктах абвінавачаньня ў фальсыфікацыі дакумэнтаў. Справа зьвязаная з расьсьледаваньнем аб выплаце Трампам грошай порнаактрысе за маўчаньне.
Узброеныя сілы Беларусі атрымалі ад Расеі комплекс «Іскандэр-М», здольны прымяняць тактычныя ядзерныя боепрыпасы. Частка самалётаў штурмавой авіяцыі Беларусі таксама атрымалі здольнасьць наносіць удары «сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
Зьняцьце абвінавачаньняў з кіраўніка неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анжалікі Борыс зьяўляецца вынікам ціску Польшчы на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заявіў Polskieradio24 намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс расказвае пра тое, як фінскае грамадзтва ўспрымае ўступленьне краіны ў NATO.
Загрузіць яшчэ