У Літве ў рамках захаваньня санкцый будуць надаваць асаблівую ўвагу экспартнаму і транзытнаму кантролю тавараў, якія перавозяцца ў трэція краіны празь Беларусь і Расею.
Адзін з самых вядомых беларускіх опэрных сьпевакоў Ільля Сільчукоў, якога ў 2020 годзе звольнілі ў Беларусі за грамадзянскую пазыцыю, у пачатку чэрвеня ўпершыню выступіць у знакамітым тэатры La Scala ў Мілане, паведамляецца на сайце опэры.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла са зваротам да тых, хто мае дачыненьне да рэпрэсій супраць беларусаў і катаваньняў Віктара Бабарыкі.
Сытуацыя з асуджаным палітыкам і экс-банкірам Віктарам Бабарыкам — чарговы сыгнал жорсткага абыходжаньня зь беларускімі вязьнямі сумленьня, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Польшчы.
Чаму тэма Чарнобылю адыходзіць ва ўладаў на другі плян і як на тле вайны і рэпрэсій выглядае наратыў Лукашэнкі пра пасяўную?
За няпоўны месяц колькасьць зваротаў у «камісію па вяртаньні», паводле пракуратуры, павялічылася з 56 да 60, вынікае з паведамленьня прэсавай службы Генэральнай пракуратуры РБ.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка наведаў Веткаўскі раён, дзе правёў нараду з кіраўніцтвам Гомельскай вобласьці.
Заснавальніка беларускай дыяспары Аджарыі, беларуса Яўгена Гацака, не пусьцілі з Турэччыны ў Грузію.
Галоўнага палітвязьня Беларусі Віктара Бабарыку даставілі з Наваполацкай калёніі № 1 у аддзяленьне хірургіі мясцовай лякарні.
З прапановай выступілі дэпутаты Эўрапарлямэнту. Новаўвядзеньні чакаюцца ў 2024 годзе.
Расейская паліцыя склала пратакол па артыкуле аб дыскрэдытацыі войска на жыхарку Масквы Насту Чарнышову, якая пячэ тарты, упрыгожваючы выпечку ў колерах украінскага сьцяга або антываеннымі надпісамі.
Другі год запар Лукашэнка на гадавіну аварыі на ЧАЭС не паехаў у чарнобыльскую зону. 28 красавіка ён накіраваўся ў Ветку Гомельскай вобласьці.
Дасьледчыкі мяркуюць, што Беларусь спрабуе стварыць антызаходнюю кааліцыю для нарошчваньня дапамогі Расеі ва ўхіленьні ад санкцый.
Яна запатрабавала прыбраць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, празь яе саджаюць у турмы людзей, яна змагаецца зь беларускай лацінкай і Марзалюком.
Эўрапейскі зьвяз «занепакоены станам здароўя» Віктара Бабарыкі, якога, як паведамляецца, шпіталізавалі са сьлядамі зьбіцьця.
Генпракуратура Расеі зацьвердзіла абвінаваўчае заключэньне па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненьні да палітыка і вядоўцы ютуб-канала Максіма Каца.
Палітвязень Віктар Бабарыка трапіў у шпіталь. Пра яго стан паступае супярэчлівая інфармацыя. Афіцыйна ўлады не камэнтуюць шпіталізацыю былога суперніка Лукашэнкі на выбарах 2020 году.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прагаласавала за папраўку ў рэзалюцыю, якая, сярод іншага, прызнае Аляксандра Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Андрэй Несьцяровіч, уладальнік горадзенскай крамы «Цудоўня», выйшаў 27 красавіка на волю, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на мясцовых праваабаронцаў. Агулам ён адбыў 13 сутак арышту.
«Беларусы адчуваюць сябе беларусамі, а не расейцамі. Кім людзі сябе адчуваюць, тымі яны і ёсьць. І пакіньце іх у спакоі», — кажа папулярная расейская выкладчыца гісторыі Тамара Эйдэльман.
«Становішча Бабарыкі і іншых палітвязьняў патрабуе неадкладнай міжнароднай увагі», заявіла Ціханоўская.
У Страсбургу абмяркоўвалі цяжкасьці атрыманьня візаў, дазволаў на жыхарства, доступу да адукацыі, працы і іншыя праблемы беларусаў у выгнаньні.
Трое кантрабандыстаў не падпарадкаваліся патрабаваньням супрацоўнікаў памежнай службы і паспрабавалі ўцячы, аднак пасьля папераджальных стрэлаў іх затрымалі.
Бакі абмяняліся думкамі пра стан і пэрспэктывы разьвіцьця ўзаемадзеяньня ў вайсковай сфэры, паведамляе Мінабароны Беларусі.
Дзеяньні ўладаў Беларусі не засталіся па-за ўвагай Вашынгтону.
Палітычнае рашэньне аб уступленьні Ўкраіны ў NATO прынятае. «Усе саюзьнікі па NATO згодныя з тым, што Ўкраіна стане членам альянсу», — заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг па выніках паседжаньня 11-й сустрэчы кантактнай групы па Ўкраіне на авіябазе Рамштайн у Нямеччыне.
Пагаварылі з былымі «сядзельцамі», адвакатам і чалавекам, якога затрымлівалі на «суткі», пра тое, што лепш: маўчаць альбо крычаць?
Там можна будзе езьдзіць толькі днём і толькі легкавым машынам.
Свабода сабрала самую важную інфармацыю пра візы заходніх краін для грамадзян Беларусі.
«Дасягненьне міру за кошт тэрытарыяльных саступак немагчымае. Тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны павінная быць адноўленая ў межах 1991 году».
У Вільні прайшла акцыя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Каля 300 чалавек прайшлі шэсьцем ад Лукіскай плошчы да амбасады Расеі. Удзельнікі прынесьлі муляж ракеты. На мітынгу выступіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
У 2021 годзе ў Адміністрацыі прэзыдэнта РФ распрацавалі стратэгію ўплыву на ўнутраную палітыку Латвіі, Літвы і Эстоніі: у дакумэнтах пералічваліся як мэты, якіх хацела дасягнуць Масква, гэтак і мэтады, якія меркавалася для гэтага выкарыстоўваць.
Пракуратура Польшчы канфіскавала грошы з рахункаў расейскай амбасады і гандлёвага прадстаўніцтва. Пра гэта заявіў амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў. Паводле яго, гаворка ідзе пра буйныя сумы як у польскіх злотых, так і ў далярах ЗША.
У траўні 2023 году Раскамнагляд запускае ў сацсеткі ботаў, якія будуць пранікаць у групы беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны».
Хто на Віленшчыне гаворыць па-беларуску? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
Расея прызнала persona non grata дзесяць нарвэскіх дыпляматаў, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў РФ.
Прадстаўнікі дзяржаўных органаў усклалі кветкі да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю» ў Менску, піша БЕЛТА. Пры гэтым дзе сёньня Лукашэнка — афіцыйныя СМІ не паведамляюць.
Расейскі фізык-атамнік Андрэй Ажароўскі адказвае на пытаньне, чаму на Беларускай АЭС адбываецца так шмат інцыдэнтаў, заяўляе пра яе эканамічную неэфэктыўнасьць і аналізуе сусьветны стан атамнай энэргетыкі.
З пачатку 2023 году каля 280 беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве з прычыны падтрымкі расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны або прызнаньня Крыму расейскім.
Упершыню за апошні час на сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы запрасілі прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці
Латвія адмовіла ў візе галоўнаму трэнэру зборнай Казахстану ў хакеі Андрэю Скабелку, бо ён беларус.
Кітай накіруе з афіцыйным візытам ва Ўкраіну спэцыяльнага прадстаўніка, які правядзе перамовы аб урэгуляваньні ўкраінскага крызісу, паведамляе агентцва AFP.
26 красавіка, 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, беларуская дэмакратычная лідарка Сьвятлана Ціханоўская чарговы раз выступіла супраць плянаў разьмясьціць расейскую ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Супраць апазыцыйнага расейскага палітыка Аляксея Навальнага, які адбывае тэрмін у калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці, распачалі справу паводле артыкулу аб тэрарызьме: яго вылучылі з ранейшай справы за «экстрэмізм». Пра гэта паведаміў сам палітык на паседжаньні суду.
Хто і як фармуе вобраз Беларусі і беларусаў ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы? Якую інфармацыйную карціну Беларусі бачаць сёньня перад сабой украінцы? Пра гэта расказвае ўкраінскі публіцыст Паўло Зуб’юк.
Гэта ўжо чацьвёрты Беларускі бізнэс-форум, арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнэсу за мяжой у Вільні і Варшаве.
Год вайны ва Ўкраіне стварыў своеасаблівую новую прызму, скрозь якую многія важныя падзеі нядаўняй гісторыі ўспрымаюцца прыкметна інакш, чым раней.
Прэс-служба Мінабароны Беларусі заявіла, што беларускія ракетчыкі завяршылі падрыхтоўку на адным з палігонаў Узброеных Сіл Расеі па абыходжаньні з тактычнай ядзернай зброяй і вярнуліся ў Беларусь на мінулым тыдні.
Прадстаўніца ўкраінскага ляўрэата нобэлеўскай прэміі міру Аляксандра Матвійчук расказала, што знаходзіцца пад уражаньнем ад таго, як трымаецца жонка палітзьняволенага Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
Загрузіць яшчэ