Польшча разьмесьціць на мяжы з Украінай дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot, атрыманыя ад Нямеччыны, заявіў польскі міністар абароны Марыюш Блашчак.
З наступнага году Ўкраіна падвышае цану транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба», паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на ліст ад кампаніі «Укртранснафта» кіраўніцтву расейскай кампаніі «Транснефть».
Ня менш як тры чалавекі загінулі, шасьцёра параненыя ў выніку ракетнага абстрэлу гораду Каркамыш у Турэччыне.
У краінах Эўразьвязу гэта амаль немагчыма зрабіць без легалізацыі. Да таго ж неабходна атрымаць даведку ЗАГСу, што на радзіме чалавек ня быў у шлюбе, а ў амбасаду многія беларусы ня могуць зьвярнуцца.
«Ленінапад», знос помнікаў Леніну і ўсяго, што было зьвязана з савецкай мінуўшчынай, адбыўся пасьля Рэвалюцыі годнасьці 2014 году.
У сувязі з разьмеркаваньнем бюджэтаў гарадоў і раёнаў на наступны год ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе беларусам даведацца ў чыноўнікаў, на што пойдуць іхныя грошы.
21 лістапада Лукашэнка чарговы раз выкрыў падступную змову ворагаў Беларусі і Расеі. Падчас сустрэчы з кіраўніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым ён падрабязна пракамэнтаваў гісторыю з ракетай, якая заляцела на тэрыторыю Польшчы. І адразу выявіў, чые гэта падкопы.
Украінскія ўлады паведамілі пра траіх забітых, а таксама параненых мірных жыхарах Херсона.
Беларус Пятро Маркелаў, які цяпер жыве ў Чэхіі, правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA. Пасек дзьве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, бо пратэстуе супраць супрацоўніцтва швэдаў з уладамі Беларусі.
З пачатку акупацыі Расеяй Запароскай АЭС расейскія вайскоўцы затрымалі звыш 200 супрацоўнікаў станцыі, дзясяткі зь іх дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013-2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне пасьля таго, як тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
На сустрэчы з кіраўніком рэспублікі Ўдмуртыя, якая ўваходзіць у склад Расеі, Лукашэнка выказаўся пра інцыдэнт з ракетай, што ўпала ў Польшчы.
Патрон будзе прасоўваць надзвычайна важныя рэчы для ўкраінскага грамадзтва, такія як мінная адукацыя і псыхічнае здароўе.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае 5-дзённы візыт у Канаду. У Галіфаксе яна ўдзельнічала ў штогадовым Міжнародным форуме па бясьпецы.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што заклікаў NATO зьвярнуць увагу на ролю Беларусі ў вайне, якую Расея вядзе супраць Украіны, і на небясьпеку ўварваньня з тэрыторыі Беларусі ў краіны Балтыі.
Згодна з папярэднімі афіцыйна абвешчанымі вынікамі, на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Казахстану перамагае дзейны прэзыдэнт і кандыдат у прэзыдэнты Касым-Жамарт Такаеў.
Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі сьцьвярджае, што Расея перайшла да ўмацаваньня абаронных пазыцый на ўсіх лініях фронту, а ня толькі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласьці.
Афіцыйны Баку абвінаваціў Францыю ў выкарыстаньні Міжнароднай арганізацыі франкафоніі (OIF) як «інструмэнту сваёй зьнешняй палітыкі», заявіўшы, што будзе разглядаць прынятыя ёю дакумэнты як «палітычна неаб’ектыўныя».
Арцём Праскаловіч на мінулым тыдні стаў намесьнікам прадстаўніка Аб’яднанага кабінэту па транзыце ўлады Паўла Латушкі. Праскаловіч будзе адказваць за юрыдычныя пытаньні ў справе перасьледу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Як паведамляе прэс-служба Асацыяцыі Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ), фэдэрацыя ўсё ж дамовілася зь ФІФА аб паказе ў Беларусі матчаў чэмпіянату свету 2022 году ў Катары.
Спыненьне расейскай агрэсіі важнае ня толькі для Ўкраіны, але і для сусьветнай бясьпекі, заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў выступленьні на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі франкамоўных краінаў 20 лістапада.
Працягваецца расьсьледаваньне таго, адкуль менавіта была выпушчаная ракета, якая ўзарвалася ў Польшчы, заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі на прэс-канфэрэнцыі ў Фінляндыі.
У МУС налічылі амаль 160 беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны і бяруць удзел у баявых дзеяньнях.
На тэрыторыях Харкаўскай, Данецкай і Херсонскай абласьцей, вызваленых украінскімі вайскоўцамі, за апошнія два месяцы выявілі целы больш за 700 чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Андрэй Косьцін.
Украіна ўпершыню адрэагавала на відэа, якое распаўсюдзілася ў інтэрнэце, зь меркаваным расстрэлам расейскіх ваеннапалонных. На форуме па бясьпецы ў канадзкім Галіфаксе віцэ-прэм’ер Украіны Вольга Стэфанішына заявіла, што ўлады краіны будуць расьсьледаваць падзею, якая трапіла на відэазапісы.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала зь міністаркай нацыянальнай абароны Канады Анітай Ананд дапамогу «беларускім валянтэрам, якія змагаюцца за свабоду ва Ўкраіне».
Галоўнае ўпраўленьне выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджае, што «найбліжэйшым часам на тэрыторыі Беларусі плянуецца правядзеньне шэрагу тэрактаў — штучна справакаваных тэхнагенных катастроф на аб’ектах крытычнай інфраструктуры».
У Казахстане 20 лістапада адбываюцца новыя прэзыдэнцкія выбары. 69-гадоваму дзейнаму кіраўніку дзяржавы і кандыдату Касым-Жамарту Такаеву процістаяць пяць малавядомых кандыдатаў.
Кіраўнік з самым доўгім тэрмінам на чале краіны дамагаецца пераабраньня, каб працягнуць сваё 43-гадовае кіраваньне ў малой афрыканскай дзяржаве.
Пагаварылі зь беларусамі пра тое, дзе яны цяпер набываюць адзеньне, што памянялася ў гэтай сфэры з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, увядзеньнем санкцый, сыходам некаторых крамаў і дызайнэраў адзеньня зь Беларусі.
Вызваленьне прарасейскага палітыка адбылося 18 лістапада пасьля рашэньня Вярхоўнага суда краіны, якім судзьдзі адхілілі хадайніцтва антыкарупцыйнай пракуратуры аб падаўжэньні тэрміну хатняга ўтрыманьня.
Як Лукашэнка паспрабуе захаваць сваю дыктатуру ва ўмовах, калі ў Расеі будуць адбывацца кардынальныя зьмены? Што чакае беларусаў пасьля вайны?
З 1 ліпеня 2022 года ўкраінскія візы атрымалі 10 расейцаў. Аб гэтым піша Hromadske са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Украіны. Візы расейцам аформілі замежныя дыпляматычныя ўстановы Ўкраіны.
Варшава не дапусьціць расейскага міністра Сяргея Лаўрова на паседжаньне Рады міністраў замежных спраў міжнароднай арганізацыі АБСЭ, паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыхард Юзьвяк.
У Беларусі можа зьявіцца абавязковая характарыстыка выпускніка пасьля заканчэньня школы. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Пасол Нямеччыны ў Менску Манфрэд Гутэрэр заявіў, што нямецкі бок выступае за працяг разьвіцьця сувязяў паміж людзьмі і дружалюбныя трансгранічныя сувязі. Паводле яго слоў, нямецкае пасольства працягне выдаваць беларусам візы.
Байцы УСУ змогуць вярнуць часова акупаваны Крым ужо ў пачатку зімы, паведаміў намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ўладзімір Гаўрылаў у інтэрвію выданьню Sky News.
У Літве сабралі 250 тысяч даляраў на другі марскі бесьпілётнік для Ўкраіны, збор на трэці дрон працягваецца.
Новую частку створаць да канца 2022 году, а камплектаваць яе, паводле Карпянкова, будуць з «кантрактнікаў і лепшых афіцэраў».
Беларускага актывіста Пятра Маркелава, які 18 лістапада правёў акцыю ў IKEA ў Празе, вызвалілі праз 6 гадзінаў пасьля затрыманьня.
Паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва ЦТАК апублікавала паведамленьне пра запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17», падчас якога прысутнічалі лідэр краіны Кім Чэн Ын, ягоная жонка Лі Соль Чжу і дачка, якую меркавана клічуць Кім Чжу Э.
Чарговая хваля мабілізацыі ў Расеі істотна пагоршыць агульную якасьць расейскіх войскаў, якія адпраўляюць на фронт ва Ўкраіну, гаворыцца ў заяве Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году.
У ім лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі па-беларуску падзякавала «ўсім, хто яе крытыкуе», і заклікала беларусаў «узгадаць, што мы адзін народ».
Андрэй два гады таму пераехаў зь Беларусі ў Ізраіль. На радзіме мужчына працаваў настаўнікам, але ў Ізраілі давялося кардынальна зьмяніць род дзейнасьці, цяпер ён пекар.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Позірк» са спасылкай на міністэрства фінансаў ЗША.
У Іране ў ноч на пятніцу пратэстоўцы нібыта падпалілі дом лідэра Ісламскай рэвалюцыі аяталы Хамейні, які выкарыстоўваецца ў якасьці музэю. Пратэсты ў Іране працягваюцца ўжо больш за два месяцы.
«Русский мир» — гэта рак, які пагражае ня толькі большасьці расейскага грамадзтва, але і ўсёй Эўропе, заявіў прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў відэавыступе на канфэрэнцыі Плятформы эўрапейскай памяці і сумленьня.
Беларусы ніколі не выступалі «ініцыятарам ваеннага канфлікту» і заўсёды з «прыязнасьцю і павагай» ставіліся да суседзяў, гаворыцца ў віншаваньні Аляксандра Лукашэнкі народу Латвіі зь Днём абвяшчэньня Латвійскай Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ