«Гаворка ідзе пра нашу і вашу радыяцыйную бясьпеку — каб ніводная расейская ракета ня трапіла ў нашы АЭС. Гаворка ідзе пра нашу і вашу энэргетычную бясьпеку — каб нарэшце спынілася дэстабілізацыя энэргетычных рынкаў, якую Расея выкарыстоўвае як зброю. Гэта пра нашу і вашу харчовую бясьпеку — каб на сталах у людзей былі асноўныя прадукты. Мір ва Украіне — мір і для вас», — сказаў ён.
Зяленскі агучыў удакладненую агульную колькасьць ракет, якія Расея выпусьціла па тэрыторыі Ўкраіны:
«Расея выкарыстала больш за 4700 ракет. Сотні нашых гарадоў проста спалены. Загінулі тысячы людзей. Сотні тысяч былі прымусова вывезены ў Расею. Мільёны з’ехалі з Украіны ў іншыя краіны, ратуючыся ад вайны», — сказаў прэзыдэнт Украіны.
Ён нагадаў, што 15 лістапада расейскія войскі выпусьцілі па ўкраінскіх населеных пунктах амаль 100 ракет. У выніку ўдару каля 20 мільёнаў чалавек засталіся без сьвятла.