Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў нядзельны напад у цэнтры Стамбулу і заявіў, што ў выніку выбуху ў раёне плошчы Таксім шэсьць чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненьні. Паводле апошніх зьвестак, пацярпеў 81 чалавек.
Выступаючы ў бундэстагу, Эгілс Лэвітс зьвярнуў увагу на прабел у міжнародным заканадаўстве і неабходнасьць міжнароднага расьсьледаваньня агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Уладальнік парку львоў «Тайган» у анэксаваным Крыме бізнэсовец Алег Зубкоў апублікаваў відэа вывазу ім жывёл з заапарку ў Херсоне — у апошнія дні перад выхадам з гораду расейскіх войскаў.
Па выніках датэрміновых выбараў і кансультацый зь лідэрамі партый прэзыдэнт Ізраілю Герцаг даручыў фармаваньне новага ўраду экс-прэм’еру Нэтаньягу.
У ЗША дэмакраты ў Сэнаце па выніках выбараў, мяркуючы па ўсім, атрымаюць 50 месцаў і кантроль над верхняй палатай Кангрэсу пасьля падліку галасоў у штаце Нэвада. Там перамагае прадстаўніца Дэмакратычнай партыі Кэтрын Картэс-Маста, паведамляе CNN.
Лаўроў узначаліць расейскую дэлегацыю на саміце G20 — першай такой сустрэчы з моманту ўварваньня Масквы ва Ўкраіну ў лютым.
Прыкладна 600 тысяч расейцаў пасьля ўцёкаў у Грузію пазьней выехалі ў іншыя краіны.
Падзеі 13 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У дзень гібелі Рамана Бандарэнкі дыяспары беларусаў па ўсім сьвеце зладзілі акцыі памяці, каб нагадаць усім, што «мы ніколі не павінныя забыцца на сьмерць Рамана і ня маем права супакоіцца, пакуль яго забойцаў не пакараюць справядлівым судом».
Мабілізаваныя з Алтайскага краю, якія адмовіліся вяртацца на перадавую ў зоне баявых дзеяньняў Расеі з Украінай, паведамілі аб пагрозах з боку камандзіраў і запатрабавалі сустрэчы з вайсковым пракурорам.
12 лістапада каля беларускай амбасады ў Празе адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ў падтрымку палітзьняволеных студэнтаў.
Другія суткі, як расейскіх вайскоўцаў на правым беразе Дняпра няма. Нягледзячы на гэтае адступленьне, расейская прапаганда літаральна робіць з камандуючага расейскай групоўкай ва Ўкраіне генэрала Сяргея Суравікіна героя.
Як мінімум сем мастоў, чатыры зь якіх перасякаюць Дняпро, былі разбураныя на працягу сутак пасьля заявы Міністэрства абароны Расеі аб адступленьні войскаў з Херсону.
Намесьнік старшыні Рады Бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыгразіў прымяніць супраць Украіны «ўвесь арсэнал магчымых сродкаў паражэньня» і заявіў, што войска РФ нібыта ваюе «супраць NATO і заходняга сьвету».
Эўрапейскі рэгулятар вылучыў Gazprom Germania датацыі на суму ў 225,6 млн эўра. Цяпер нямецкая «дачка» расейскага газавага канцэрну перайсьці пад поўны кантроль Нямеччыны, паведамляе DW.
Украіна ня мае намеру замарожваць сытуацыю на фронце пасьля вызваленьня Херсону, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў.
Расея забараніла праход суднаў, загружаных за межамі краіны, праз Керчанскі праліў у Азоўскае мора. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на галоўнае ўпраўленьне па марскіх справах пры Міністэрстве транспарту і інфраструктуры Турэччыны.
У Офісе лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай распавялі, навошта з супрацоўнікамі заключаюць пагадненьне аб неразгалошваньні (NDA — non-disclosure agreement).
Эўразьвяз і Вялікая Брытанія маюць намер байкатаваць выступы расейскай дэлегацыі на саміце «Вялікай дваццаткі», які пройдзе на Балі ў Інданэзіі 15-16 лістапада.
Расказваем, дзе бульба больш за ўсё падобная да беларускай і як з фінскай 40% сьмятаны можна зрабіць падобную да ваўкавыскай.
Генічаск часова стане адміністрацыйным цэнтрам анэксаванай Херсонскай вобласьці пасьля вываду расейскіх войскаў з Херсона. Пра гэта РІА «Новости» паведаміў прэс-сакратар прызначанага Расеяй намесьніка старшыні акупацыйнага ўраду Аляксандра Фаміна.
2020 год спарадзіў ня толькі палітычны крызіс, але і крызіс ідэалёгіі лукашэнкаўскага рэжыму. Які працягваецца і цяпер.
Гэты тыдзень пачаўся для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ ад фізычнай нагрузкі. Пад патранажам Лукашэнкі адбыўся чэмпіянат па рубцы дроваў для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Фізычная нагрузка на сьвежым паветры ўсё ж не перашкодзіла пашыраць фэйкі і маніпуляваць. Разьбіраем асноўныя зь іх.
«Мак» яшчэ вернецца ў Беларусь. Вернецца і сымбаль, і тое, што ён сымбалізуе.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 11 лістапада з рабочай паездкай Талачынскі раён (Віцебская вобласьць), прыгразіў нацыяналізацыяй кампаніям з замежным капіталам у выпадку, калі яны захочуць пакінуць беларускі рынак.
Паразмаўлялі з блогерам Усяславам Пашкевічам пра ягоны праект «Тутэйшы Шляхціч», як ён пачаў захапляцца гісторыяй Беларусі, якую дзейнасьць вядзе ў Кракаве, а таксама аб працы над фільмам пра полк Кастуся Каліноўскага.
11 лістапада стала вядома, што рэстараны McDonald’s у Беларусі працягнуць працу пад брэндам «Вкусно и точка». Глядзім, якія яшчэ міжнародныя кампаніі сышлі зь Беларусі.
Synevo — самая буйная дыягнастычная сетка Беларусі. Разьбіраемся, як сыход швэдзкіх уладальнікаў паўплывае на яе і што будзе далей.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што ў адным з вызваленых паселішчаў Берыслаўскага раёну Херсонскай вобласьці сьледчыя знайшлі рэшткі целаў людзей, ідэнтыфікаваць якіх пакуль немагчыма.
Паразмаўлялі з стваральніцай і арганізатаркамі фэстывалю дакумэнтальных фільмаў пра тое, як украінцы ўспрымаюць беларускую тэматыку падчас вайны і чаму расказваць пра Беларусь важна менавіта цяпер.
Які літаратурны твор лепш за ўсё тлумачыць Расею? Расейскі пісьменьнік Барыс Акунін пасьміхнуўся з гэтага апытаньня «Настоящей России».
Анджэй Дуда у сваёй прамове з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы выказаў упэўненасьць, што беларускі народ даб'ецца сапраўднай незалежнасьці сваёй краіны, якая будзе сябрам Польшчы, Літвы і Ўкраіны.
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю «застаецца кантраляванай», але ўкраінскія вайскоўцы «гатовыя да любога разьвіцьця падзей», заявіў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Андрэй Дземчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемаратону.
Жыхары Херсона чакаюць украінскіх вайскоўцаў у цэнтры гораду. У горадзе няма сьвятла, сувязі і хлеба.
Вырак у судзе Маскоўскага раёну Менску вынесла судзьдзя Тацяна Пірожнікава.
Свабода даведалася, што адбываецца з традыцыйнымі для Беларусі апазыцыйнымі партыямі і рухамі, многія зь якіх засталіся ў ценю агульнанацыянальных пратэстаў 2020 года і маштабных рэпрэсіяў, якія пасьледавалі за імі.
Інстытут вывучэньня вайны лічыць, што Ўкраіна ўтрымлівае ініцыятыву і рыхтуецца да вялікай перамогі ў Херсоне.
Сетка рэстаранаў хуткага абслугоўваньня McDonaldʼs пад кіраваньнем «КСБ Виктори Рестораны» зьбіраецца на працягу некалькіх тыдняў працягнуць працу пад расейскім брэндам «Вкусно и точка», паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кампаніі.
Зьнішчэньне крытычнай інфраструктуры Ўкраіны паказала, што блэкаўт, пра які пісалі фантасты, цалкам магчымы ў рэальнасьці. Як падрыхтавацца да працяглага браку электраэнэргіі?
Прозьвішча загінулага не называюць. Гэта ўжо 15-ы загінулы беларускідобраахвотнік ва Ўкраіне, пра сьмерць якога ў баявых дзеяньнях стала вядома.
Паводле папярэдніх зьвестак Вольга Брыцікава, якая з 3 лістапада адбывае адміністрацыйны арышт у ІЧУ Наваполацку, абвясьціла галадаваньне 8 лістапада.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведамілі, што Расея хвалямі атакуе энэргетычныя аб’екты Ўкраіны — ад лініяў электраперадачы да грэбляў гідраэлектрастанцыяў.
Узброеныя сілы Ўкраіны заявілі аб вызваленьні вёскі Кісялёўкіў Херсонскай вобласьці, што прыкладна за 25 кілямэтраў ад Херсону.
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША выказаў думку, што кіраўнік расейскага МЗС рызыкуе апынуцца ў ізаляцыі на плянаваным саміце лідэраў краін «Вялікай дваццаткі»
На аўкцыёне 10 лістапада прадалі сканфіскаваны за нявыплату штрафаў дачны надзел вядомай актывісткі Ніны Багінскай, паведаміў тэлеканал «Белсат» з спасылкай на супрацоўніка РУП «БелЮрЗабесьпячэньне».
Аляксандар Лукашэнка «ад імя шматнацыянальнага беларускага народу» адправіў народу Польшчы віншаваньне са сьвятам Незалежнасьці.
ЗША скасавалі статус расейскай эканомікі як рынкавы. Пра гэта паведаміла міністэрства гандлю Злучаных Штатаў. Цяпер амэрыканскія фінансавыя інстытуцыі будуць разглядаць Расею як краіну зь нярынкавай мадэльлю эканомікі.
Што азначаюць мабілізацыйныя захады ў Беларусі — гэта пралёг уступленьня ў вайну, спэктакль для расейцаў, падрыхтоўка «на ўсялякі выпадак»? Што ўдалося зрабіць пераходнаму Кабінэту Ціханоўскай за першыя тры месяцы існаваньня і што можна было зрабіць за гэты час?
У яе ўвайшлі чатыры сыстэмы СПА Аvenger, боепрыпасы і гранатамёты.
Загрузіць яшчэ