Расея, што прапанавала праект рэзалюцыі, атрымала падтрымку толькі ад Кітая ў галасаваньні, пры гэтым ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя прагаласавалі «супраць», а 10 іншых краін Рады ўстрымаліся. Рэзалюцыю не ўхвалілі, бо яна не набрала мінімум дзевяці галасоў «за», неабходных для яе прыняцьця.