Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі хоча ўвесьці абавязковую характарыстыку выпускнікоў, каб бачыць хто быў «актыўным»


Актывісткі БРСМ, 2008 год. Ілюстрацыйны здымак.
Актывісткі БРСМ, 2008 год. Ілюстрацыйны здымак.

У Беларусі можа зьявіцца абавязковая характарыстыка выпускніка пасьля заканчэньня школы. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.

Падчас дыялёгавай пляцоўкі «Лідэр. Творчасьць. Посьпех», якая прайшла ў Менску, міністра спыталі пра прэфэрэнцыі пры паступленьні ў ВНУ для актыўных удзельнікаў грамадзкага жыцьця, пра ільготы для так званых моладзевых лідэраў.

«Сёньня мы знаходзімся ў фінальнай стадыі падрыхтоўкі прапаноў па ўдасканаленьні ўступнай кампаніі. Міністэрства адукацыі будзе прапаноўваць на разгляд кіраўніка дзяржавы ўвядзеньне абавязковай характарыстыкі пасьля заканчэньня школы. Кожны выпускнік школы пры паступленьні ва ўнівэрсытэт будзе атрымліваць характарыстыку ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі формы». — сказаў Іванец.

У характарыстыцы будзе адзначаная ня толькі пасьпяховасьць вучня, але і будуць зробленыя акцэнты на яго асабістых якасьцях, яго ўдзел у працы грамадзкіх моладзёвых арганізацый і ўдзел у рэалізацыі розных праектаў.

«Гэтыя пытаньні будуць улічвацца пры паступленьні ва ўнівэрсытэт, таму што кожны рэктар па гэтай характарыстыцы будзе бачыць ня проста пасьпяховасьць, ён будзе бачыць партрэт будучага абітурыента і заўтрашняга студэнта яго ўнівэрсытэта», — сказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што грамадзка-актыўныя абітурыенты ўжо маюць прэфэрэнцыі пры разьмеркаваньні. Паводле міністра, калі раней пры разьмеркаваньні выпускнікоў на першае месца ставілася пасьпяховасьць, сёньня на першым месцы стаіць якраз удзел у грамадзкім жыцьці і ўклад у разьвіцьцё ўнівэрсытэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG