Уладзімер Макей, які раптоўна памёр 26 лістапада, быў сёмым міністрам замежных спраў у незалежнай Беларусі. Свабода паглядзела, як складваўся лёс іншых міністраў замежных спраў.
Паводле БРЦ, важную ролю ў вывадзе грошай з прадпрыемства БелАЗ адыграла жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Ганна.
Няма і не было ніякай самастойнай «палітыкі Макея». Няма ніякай самастойнай палітыкі ў афіцыянта, які дастаўляе прыгатаваную кухарам страву.
Міністры замежных спраў краін NATO сабраліся ў Румыніі на двухдзённы саміт, каб абмеркаваць далейшыя формы і аб’ёмы дапамогі Ўкраіне ў адбіцьці расейскай агрэсіі.
Імкненьне некаторых людзей «ачалавечыць» Макея — цалкам нармальнае ў адносінах да нябожчыка. Пагатоў сам Макей некалі імкнуўся ачалавечыць свой вобраз, чым займеў сабе шмат сяброў у Эўропе і сьвеце — там, дзе чалавечнасьць цэніцца.
Самотная постаць пажылога чалавека, які цяжкім крокам ступае па абсалютна пустой плошчы ля Дому афіцэраў. З прычыны выхаду яго на вуліцу перакрытыя ўсе кварталы ў цэнтры Менску.
Прызначаныя ўладай абаронцы палітыкаў ужо знаёмяцца з матэрыяламі спраў.
Адвакаты прасілі скасаваць ці паслабіць кары іхным падабаронным, але ўсе скаргі былі адхіленыя, паведамляе «Эўрарадыё».
Беларуская дэмакратычная лідэрка сустрэлася з прэм’ерам Румыніі і выступіла на Мюнхэнскай канфэрэнцыі лідэраў у Бухарэсьце.
На 29 лістапада ў Беларусі за кратамі паводле палітычных абвінавачаньняў 1441 чалавек, як паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Сьледчага камітэту Дзьмітрыя Гару. На сустрэчы быў і дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч. Асноўным быў даклад аб крымінальных справах супраць палітычных апанэнтаў.
1636 рублёў 40 капеек — такі сярэдні заробак у Беларусі быў у кастрычніку. Разьбіраемся, каму столькі плацяць.
«Ва ўкраінцаў пераважае жаданьне заставацца на радзіме. Колькасьць тых, хто прыяжджае ў Польшчу, не ўзрастае», — заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Павэл Шэфэрнакэр.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей раптоўна памёр у суботу 26 лістапада на 65-м годзе жыцьця. Афіцыйна пра абставіны і прычыны сьмерці да сёньня не паведамляюць.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Разгортваньне расейскіх войскаў у Беларусі, імаверна, ёсьць часткаю намаганьняў Расеі ўзмацніць патэнцыял навучаньня і правядзеньня інфармацыйнай апэрацыі, гаворыцца ў штодзённай справаздачы амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Конрад Музыка, польскі вайсковы экспэрт, дырэктар кампаніі Rochan Consulting, расказаў, ці бачыць ён знакі таго, што ўзброеныя сілы Беларусі рыхтуюцца ваяваць ва Ўкраіне, і якія сцэнары вайны прагназуе ў найбліжэйшыя месяцы.
Афіцыйны Менск на саміце АБСЭ ў Лодзі будзе прадстаўляць Андрэй Дапкюнас, пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ.
Старшыня ўраду Расеі Міхаіл Мішусьцін падпісаў распараджэньне аб адкрыцьця генэральнага консульства РФ у Горадні.
Сёньня на волю мусіла выйсьці Вольга Анішчук, жонка палітвязьня Арцёма Анішчука, але яе зноў затрымалі і асудзілі. Днямі яе перавезьлі зь Менску ў ІЧУ Магілёва.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў сёньня падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусьціным расказаў аб прапанове прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна стварыць трохбаковы саюз Расеі, Казахстау і Ўзбэкістану, у тым ліку для вырашэньня пытаньняў у газавай сфэры.
Нечаканая сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея спарадзіла не адну кансьпіралягічную тэорыю. Алею ў агонь падліла рэакцыя на ягоную сьмерць афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.
Беларуская палітычная сыстэма даволі спэцыфічна рэагуе на нестандартную падзею, якой стала раптоўная сьмерць высокага чыноўніка ва ўмовах пэрсаналісцкага палітычнага рэжыму. Чаму першай рэакцыяй рэжыму на сьмерць міністра Макея стала маўчаньне?
На плошчы Бесьсьмяротнасьці ў Стоўпцах прайшоў урачысты мітынг з удзельнікамі акцыі «Сымбаль адзінства», прадстаўнікамі праўладных грамадзкіх арганізацый і мясцовымі ўладамі.
Фонд Сораса «Адкрытае грамадзтва» пакіне Таджыкістан. У афіцыйным звароце, апублікаваным на сайце, яго каманда спасылаецца на маштабныя пераўтварэньні, празь якія мяняюць фармат працы больш за 20 філіяў па ўсім сьвеце.
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Валер Кавалеўскі выказаў спачуваньні блізкім Уладзімера Макея. Яго заява апублікаваная ў тэлеграм-канале кабінэту, які ўзначальвае Сьвятлана Ціханоўская.
Гэта самая вялікая група кіраўнікоў МЗС, якія ў адзін дзень наведалі Ўкраіну з пачатку вайны.
З пачатку вайны Расеі супраць Украіны статус часовай абароны або аналягічны статус у Эўропе атрымалі 4,7 мільёна украінцаў.
З 2 сакавіка прадукцыя беларускай дрэваапрацоўкі пад санкцыямі Эўразьвязу. Паглядзелі, куды цяпер яе прадаюць і як зьмяніліся ўмовы працы людзей у галіне.
Раптоўная сьмерць міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея выклікала розныя рэакцыі вядомых людзей ва Ўкраіне і ў Расеі.
У ААН адрэагавалі на дэнансацыю Беларусьсю пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі на мітынгі ў гарадах па ўсім Кітаю супраць палітыкі «нулявой цярпімасьці» да каранавіруснай інфэкцыі, якую праводзіць кітайскі ўрад. Гучаць лёзунгі і супраць лідэра краіны Сі Цзіньпіна ды кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
У заяве Дзяржаўнага памежнага камітэту гаварылася пра 40 тысяч уцекачоў, якія нібыта прыехалі з Украіны ў Беларусь транзытам праз Польшчу.
Пра гэта гаворыцца ў ваеннай зводцы Міністэрства абароны Ўкраіны, апублікаванай увечары 27 лістапада.
Раней паведамлялася, што сьвятар жыве ў плябаніі безь сьвятла і ацяпленьня.
Генэральны сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) заявіў аб фактычнай негатоўнасьці альянсу рэагаваць на вонкавае ўзьдзеяньне.
У Мікалаеўскай вобласьці на поўдні Ўкраіны ў вызваленай Сьнегіроўцы падчас разьмінаваньня падарваўся сапэр. Мястэчка на гэты момант лічыцца адным з самых замінаваных на дэакупаваных тэрыторыях.
На запрашэньне міністра замежных спраў Румыніі Богдана Аўрэску 27–29 лістапада Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў гэтай краіне з афіцыйным візытам.
Пасьля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца Наста Лойка ня выйшла на волю.
Суд Першамайскага раёну Менску вынес прысуд палітзьняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву.
Іранскія ўлады арыштавалі пляменьніцу вярхоўнага лідэра Ірану, аяталы Алі Хамэнэі, пасьля таго, як яна запісала відэа, у якім ахарактарызавала ўрад, які ўзначальвае яе дзядзька, як «рэжым, які забівае дзяцей».
20 з 30 краін NATO ў значнай ступені вычарпалі свае ваенныя рэсурсы для пастаўкі зброі Ўкраіне — пераважна гэта невялікія краіны. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне The New York Times са спасылкай на прадстаўніка альянсу.
Стала вядома, дзе пахаваюць памерлага міністра замежных спраў Беларусі.
У Баку не пагадзіліся на патрабаваньні Армэніі ўключыць у перамоўны працэс прэзыдэнта Францыі.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту і былы дыплямат Павал Латушка даў характарыстыку памерламу напярэдадні міністру замежных спраў Беларусі Ўладзіміру Макею.
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сказаў гэта на сустрэчы зь дзясяткамі вайсковых афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў нядаўнім запуску самай вялікай балістычнай ракеты краіны, паведамілі ў нядзелю дзяржаўныя СМІ.
Зьявілася інфармацыя, што візавыя цэнтры могуць зьмяніць працэдуры рэгістрацыі беларусаў на візы, каб прыбраць зьвяно пасярэднікаў, якія зарабляюць на гэтым вялікія грошы. Даведаліся ў беларусаў, як яны атрымліваюць цяпер шэнгенскія візы.
Як гісторыя ацэніць Уладзімера Макея? Пэрыяд лібэралізацыі 2015-2020 гадоў — дэмакратычны шанец ці умацаваньне рэжыму? Ці быў Макей самастойнай палітычнай фігурай?
Прэм’ер-міністры Ўкраіны, Польшчы і Літвы абмеркавалі актуальныя пытаньні і падпісалі супольную заяву, у якой падкрэсьлілі намер паглыбіць ваеннае і палітычнае супрацоўніцтва.
Загрузіць яшчэ