Старшыня ўраду Расеі Міхаіл Мішусьцін падпісаў распараджэньне аб адкрыцьця генэральнага консульства РФ у Горадні.
Сёньня на волю мусіла выйсьці Вольга Анішчук, жонка палітвязьня Арцёма Анішчука, але яе зноў затрымалі і асудзілі. Днямі яе перавезьлі зь Менску ў ІЧУ Магілёва.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў сёньня падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусьціным расказаў аб прапанове прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна стварыць трохбаковы саюз Расеі, Казахстау і Ўзбэкістану, у тым ліку для вырашэньня пытаньняў у газавай сфэры.
Нечаканая сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея спарадзіла не адну кансьпіралягічную тэорыю. Алею ў агонь падліла рэакцыя на ягоную сьмерць афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.
Беларуская палітычная сыстэма даволі спэцыфічна рэагуе на нестандартную падзею, якой стала раптоўная сьмерць высокага чыноўніка ва ўмовах пэрсаналісцкага палітычнага рэжыму. Чаму першай рэакцыяй рэжыму на сьмерць міністра Макея стала маўчаньне?
На плошчы Бесьсьмяротнасьці ў Стоўпцах прайшоў урачысты мітынг з удзельнікамі акцыі «Сымбаль адзінства», прадстаўнікамі праўладных грамадзкіх арганізацый і мясцовымі ўладамі.
Фонд Сораса «Адкрытае грамадзтва» пакіне Таджыкістан. У афіцыйным звароце, апублікаваным на сайце, яго каманда спасылаецца на маштабныя пераўтварэньні, празь якія мяняюць фармат працы больш за 20 філіяў па ўсім сьвеце.
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Валер Кавалеўскі выказаў спачуваньні блізкім Уладзімера Макея. Яго заява апублікаваная ў тэлеграм-канале кабінэту, які ўзначальвае Сьвятлана Ціханоўская.
Гэта самая вялікая група кіраўнікоў МЗС, якія ў адзін дзень наведалі Ўкраіну з пачатку вайны.
З пачатку вайны Расеі супраць Украіны статус часовай абароны або аналягічны статус у Эўропе атрымалі 4,7 мільёна украінцаў.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
З 2 сакавіка прадукцыя беларускай дрэваапрацоўкі пад санкцыямі Эўразьвязу. Паглядзелі, куды цяпер яе прадаюць і як зьмяніліся ўмовы працы людзей у галіне.
Раптоўная сьмерць міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея выклікала розныя рэакцыі вядомых людзей ва Ўкраіне і ў Расеі.
У ААН адрэагавалі на дэнансацыю Беларусьсю пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі на мітынгі ў гарадах па ўсім Кітаю супраць палітыкі «нулявой цярпімасьці» да каранавіруснай інфэкцыі, якую праводзіць кітайскі ўрад. Гучаць лёзунгі і супраць лідэра краіны Сі Цзіньпіна ды кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
У заяве Дзяржаўнага памежнага камітэту гаварылася пра 40 тысяч уцекачоў, якія нібыта прыехалі з Украіны ў Беларусь транзытам праз Польшчу.
Пра гэта гаворыцца ў ваеннай зводцы Міністэрства абароны Ўкраіны, апублікаванай увечары 27 лістапада.
Раней паведамлялася, што сьвятар жыве ў плябаніі безь сьвятла і ацяпленьня.
Генэральны сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) заявіў аб фактычнай негатоўнасьці альянсу рэагаваць на вонкавае ўзьдзеяньне.
У Мікалаеўскай вобласьці на поўдні Ўкраіны ў вызваленай Сьнегіроўцы падчас разьмінаваньня падарваўся сапэр. Мястэчка на гэты момант лічыцца адным з самых замінаваных на дэакупаваных тэрыторыях.
На запрашэньне міністра замежных спраў Румыніі Богдана Аўрэску 27–29 лістапада Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў гэтай краіне з афіцыйным візытам.
Пасьля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца Наста Лойка ня выйшла на волю.
Суд Першамайскага раёну Менску вынес прысуд палітзьняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву.
Іранскія ўлады арыштавалі пляменьніцу вярхоўнага лідэра Ірану, аяталы Алі Хамэнэі, пасьля таго, як яна запісала відэа, у якім ахарактарызавала ўрад, які ўзначальвае яе дзядзька, як «рэжым, які забівае дзяцей».
20 з 30 краін NATO ў значнай ступені вычарпалі свае ваенныя рэсурсы для пастаўкі зброі Ўкраіне — пераважна гэта невялікія краіны. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне The New York Times са спасылкай на прадстаўніка альянсу.
Стала вядома, дзе пахаваюць памерлага міністра замежных спраў Беларусі.
У Баку не пагадзіліся на патрабаваньні Армэніі ўключыць у перамоўны працэс прэзыдэнта Францыі.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту і былы дыплямат Павал Латушка даў характарыстыку памерламу напярэдадні міністру замежных спраў Беларусі Ўладзіміру Макею.
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын сказаў гэта на сустрэчы зь дзясяткамі вайсковых афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў нядаўнім запуску самай вялікай балістычнай ракеты краіны, паведамілі ў нядзелю дзяржаўныя СМІ.
Зьявілася інфармацыя, што візавыя цэнтры могуць зьмяніць працэдуры рэгістрацыі беларусаў на візы, каб прыбраць зьвяно пасярэднікаў, якія зарабляюць на гэтым вялікія грошы. Даведаліся ў беларусаў, як яны атрымліваюць цяпер шэнгенскія візы.
Як гісторыя ацэніць Уладзімера Макея? Пэрыяд лібэралізацыі 2015-2020 гадоў — дэмакратычны шанец ці умацаваньне рэжыму? Ці быў Макей самастойнай палітычнай фігурай?
Прэм’ер-міністры Ўкраіны, Польшчы і Літвы абмеркавалі актуальныя пытаньні і падпісалі супольную заяву, у якой падкрэсьлілі намер паглыбіць ваеннае і палітычнае супрацоўніцтва.
Уладзімер Макей, які раптоўна памёр на 65 годзе жыцьця, кіраваў МЗС больш за 10 гадоў — даўжэй за любога з 6 папярэднікаў за ўвесь час незалежнасьці Беларусі. Хто прыйдзе на вакантнае месца?
26 лістапада раптоўна памёр міністар замежных справаў Уладзімер Макей. Яму было 64 гады. Прычыны сьмерці не паведамляюцца. Свабода сабрала старонкі біяграфіі чыноўніка, чым ён запомніўся на розных пасадах.
У сталіцы Казахстану Астане ўвечары 26 лістапада былі затрыманыя людзі, якія спрабавалі прайсьці шэсьцем па вуліцах гораду.
Ня ўсім сайтам галоўных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі паведамленьне пра сьмерць міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея падалося дастаткова важным. Першай навіной яна стаіць толькі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Крымінальная справа ў дачыненьні да чальцоў Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) «расьсьледуецца супольна з КДБ», заявіў намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Анатоль Васільеў у інтэрвію газэце адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня».
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА паведаміла пра сьмерць міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея.
Цяпер агульная працягласьць электроннага плоту на польска-беларускай мяжы складае 37 кілямэтраў.
Забарона будзе распаўсюджвацца як на кампаніі, так і на краіны, якія далучыліся да мэханізму абмежаваньня цэнаў, сьцьвярджае крыніца выданьня.
26 лістапада ў сталіцу Ўкраіны зь візытамі прыбылі прэмʼер-міністры Літвы, Польшчы і Бэльгіі.
Лідэр групы «Машина времени» Андрэй Макарэвіч прызнаны ў Расеі «замежным агентам» за камэнтары ў СМІ, у тым ліку замежных. Міністэрства юстыцыі РФ палічыла гэта «замежным уплывам».
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны абвяргае інфармацыю аб плянах Расеі атакаваць Украіну з тэрыторыі Беларусі ў канцы лістапада, якія апошнія дні пашыраюцца ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы.
Санкцыі дапамогуць Польшчы разарваць кантракты з расейскімі нафтавымі кампаніямі бяз штрафаў.
Касым-Жамарт Такаеў прыведзены да прысягі ў якасьці прэзыдэнта Казахстану. Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы незалежнасьці ў Астане 26 лістапада.
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу адправіць у Гаагу кайданкі для заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгена Прыгожына.
Прэзыдэнт Польшчы паведаміў, што ў польскім Пшэводаве не знайшлі рэшткі другой ракеты, пра якую паведамлялі раней. Што да абломкаў першай — ён паўтарыў, што гэта была ракета ўкраінскай СПА.
«Што будзе пасьля мяне? На каго пакінуць краіну?» Лукашэнка далёка ня першы дыктатар, перад якім паўстаюць такія пытаньні.
У Іране арыштаваны вядомы футбаліст, былы ўдзельнік нацыянальнай зборнай Вурыя Гафуры. Яму ставіцца ў віну «антыдзяржаўная прапаганда».
Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч апавядае, у чым палітычны сэнс апошняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту наконт Беларусі і якія наступствы яна можа мець, што азначае прызнаньне Расеі спонсарам тэрарызму і ці можа Менск стаць пасярэднікам у мірных перамовах паміж Масквой і Кіевам.
Загрузіць яшчэ