У Беларусі не спыняюцца вайсковыя зборы і вучэньні. Мэдыкам выдалі «мабілізацыйныя прадпісаньні». «Знаёмыя ходзяць па інстанцыях, бяруць даведкі аб хваробах, інваліднасьці, шматдзетнасьці. На ўсялякі выпадак, калі раптам пачнецца мабілізацыя», — паведамляюць Свабодзе чытачы.