Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 22 сьнежня: у Віцебску судзілі папулярнага блогера


Сяргей Прашкевіч
Сяргей Прашкевіч

Віцебскага блогера судзілі па адміністрацыйным артыкуле.

20 сьнежня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску разглядалі справу ў дачыненьні Сяргея Прашкевіча, якога абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша @vitebsk_info.

Сяргей — вядомы ў Віцебску інстаграм-блогер. У ягоным акаўнце амаль 50 тысяч падпісантаў. Хлопец праводзіць вулічныя апытаньні, ладзіць розыгрышы сярод сваіх чытачоў. Мяркуючы па старонцы ва «УКантакце», мужчына зьнік з сацсетак пару дзён таму, адзначаюць праваабаронцы. Прысуд Прашкевічу невядомы.

Восеньню 2022 году Сяргея разам з двума сябрамі ўжо судзілі ў судзе Першамайскага раёну Віцебску па адміністрацыйным артыкуле аб «парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG