Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За чатыры месяцы Ўкраіна выдала візы дзесяці грамадзянам Расеі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

З 1 ліпеня 2022 года ўкраінскія візы атрымалі 10 расейцаў. Аб гэтым піша Hromadske са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Украіны. Візы расейцам аформілі замежныя дыпляматычныя ўстановы Ўкраіны.

У ведамстве не ўдакладнілі, хто менавіта атрымаў украінскія візы і колькі было адмоў у выдачы віз расейцам.

Для грамадзян Расеі ва Ўкраіне з 1 ліпеня ўвялі візавы рэжым. Расейцы могуць афармляць клясычныя платныя візы са стандартным коштам і дазволеным тэрмінам знаходжаньня ва Ўкраіне да 90 дзён. Тыя грамадзяне Расеі, якія знаходзяцца ў трэціх краінах, могуць зьвяртацца па візу ва ўкраінскія пасольствы або консульствы.

У пачатку лістапада Ўкраіна таксама прыпыніла прыём і разгляд заяў ад грамадзян РФ, якія жадаюць іміграваць ва Ўкраіну або аформіць від на жыхарства ў краіне. Забарона тычыцца тых грамадзян Расеі, якія ня маюць сваякоў ва Украіне ці не працаўладкаваныя ва ўкраінскіх кампаніях і арганізацыях.

Гэтыя абмежаваньні не датычацца грамадзян РФ, якія: у шлюбных адносінах з грамадзянінам / грамадзянкай Украіны, зьяўляюцца дзецьмі або бацькамі грамадзян Украіны, зьяўляюцца крэўнымі сваякамі грамадзян Украіны, служылі ў УСУ тры і больш гадоў, прыбылі ва Украіну для працаўладкаваньня з заключаным кантрактам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG