Ці варта Аб'яднанаму пераходнаму кабінэту падтрымліваць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі? Да якіх вынікаў яны прыводзяць? Як можна дамагчыся зьменаў у Беларусі? Як вызваліць палітвязьняў?
ФСБ абвясьціла, што забіла ў Варонежы трох украінскіх дывэрсантаў Як высьветліла The Moscow Times, двое зь іх аказаліся гульцамі ў страйкбол і «S.T.A.L.K.E.R.».
Урад Нямеччыны прыпыніў супрацу зь дзяржаўнымі і прадзяржаўнымі арганізацыямі Расеі і Беларусі ў пытаньні ўвечненьня памяці і дасьледаваньня нацысцкіх злачынстваў.
Уводзіць у закон норму, якая прадугледжвае магчымасьць пазбаўленьня грамадзянства па нараджэньні, – «гэта сваволя», заявіла спэцдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
Дамаску і Менску пакуль не ўдалося дабіцца «вялікага ўзаемадапаўненьня ў эканоміках дзьвюх краін», але «для ўмацаваньня ўзаемавыгаднай супрацы ёсьць вялікі патэнцыял», заявіў прэзыдэнт Сырыі Башар Асад на сустрэчы з прэмʼер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
Расейскага брэнда «Вкусно — и точка» ў Беларусі ня будзе, паведамляе «Наша Ніва» з спасылкай на свае крыніцы.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі.
Карына Пацёмкіна ў сацыяльных сетках апублікавала фатаздымак дакумэнтаў, якія ёй выдалі ў міграцыйнай службе Ўкраіны.
У Берасьці на нараду запрасілі прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак.
«Украіна ня лічыць вашу краіну, тым больш ваш народ, ворагам. Мы не адказалі ні на адно агрэсіўнае дзеяньне з вашай тэрыторыі».
Украінская выведка пакуль не фіксуе, каб на тэрыторыі Беларусі сфармавалі ўдарна-наступальную групоўку.
Экспэрты Міжнароднай ініцыятывы iSANS сабралі новыя прыклады інкарпарацыі беларускай сыстэмы адукацыі ў расейскую. Як процістаяць гэтаму, як адбудаваць і захаваць нацыянальную сыстэму адукацыі? Пагаварылі з адмыслоўцамі.
Гэта ўжо трэці выпадак сьмерці мігранта каля беларуска-польскай мяжы за апошнія некалькі дзён.
Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук тлумачыць, чаму беларускі ўрад пачаў выступаць з аптымістычнымі заявамі пра эканамічнае становішча; паказвае, як Менск зарабляе на вайне, і прагназуе, наколькі ўпадзе беларуская эканоміка налета.
Шоў Салаўёва і Скабеевай у Расеі імкліва губляюць папулярнасьць, але беларускія прапагандысты Гігін, Дзермант і Шпакоўскі пастаянна зьяўляюцца ў эфірах, дзе называюць расейскую армію «нашай», а таксама гавораць, што Польшча рыхтуе вайну ў Беларусі.
Кабінэт прыняў і апублікаваў рэзалюцыю аб прызнаньні Галадамору генацыдам украінскага народу і аб асуджэньні злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны пэрыяд.
Беларус Валер Камагораў з 2015 году жыве ў Херсоне. Калі пачалася расейская акупацыя, ён са сваёй дзяўчынай засталіся ў горадзе. «Спачатку каардынавалі разам зь іншымі мітынгі. Потым займаліся партызаншчынай, здымалі патрыятычны TikTok. Нас здалі і мы трапілі «„на падвал“».
23 лістапада ва Ўкраіне ў выніку масіраванага расейскага ўдару былі масавыя перабоі з электразабесьпячэньнем, безь сьвятла і цяпла засталася большасьць украінцаў.
Рабочая група па савецкіх помніках пры дзяржаўнай канцылярыі Эстоніі рэкамэндавала зьнесьці або замяніць 244 з 322 савецкіх помнікаў на тэрыторыі краіны. 56 манумэнтаў з рэкамэндаваных пад знос ужо дэмантавалі. Пра гэта паведамляе эстонская тэлерадыёвяшчальная кампанія ERR.
23 лістапада Расея нанесла чарговы масавы ракетны ўдар па Кіеве і іншым населеным пунктам Украіны. Усяго ва Ўкраіне загінулі шэсьць чалавек, яшчэ 36 атрымалі раненьні. Выбухі выклікалі экстранае адключэньне сьвятла, вады і ацяпленьня.
Тарыфы на аплату консульскіх паслуг могуць вырасьці ў сярэднім у два разы.
Прэзыдэнт Малдовы Мая Санду раскрытыкавала расейскія ўлады пасьля таго, як расейскі ракетны ўдар па Ўкраіне прывёў да адключэньня сьвятла амаль ва ўсёй Малдове.
Намесьніца генэральнага дырэктара дэпартамэнту Эўракамісіі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні, расказала пра фінансавую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і пра тое, які ўплыў можа мець офіс Сьвятланы Ціханоўскай на рашэньні структураў Эўразьвязу.
Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ 23 лістапада ў Ерэване ўвязаў лёс арганізацыі з посьпехам Расеі ў вайне супраць Украіны.
Пашыньян заклікаў арганізацыю даць палітычную ацэнку дзеяньняў Азэрбайджану супраць Армэніі, якія ён лічыць агрэсіяй.
Пад канец візыту ў Канаду лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прэм’ерам Джастынам Трудо.
Аляксандар Лукашэнка заявіў у Ерэване на сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі краінаў АДКБ у вузкім складзе, што ядзернаму шантажу не павінна быць месца ў міжнароднай палітыцы.
Станіслаў Зась ідзе ў адстаўку з пасады генэральнага сакратара Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Аб гэтым паведаміў 23 лістапада прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашынʼян.
Міністарка ў справах вэтэранаў Украіны Юлія Лапуціна заявіла, што расейскія вайскоўцы ўчынілі «дзясяткі тысяч сэксуальных злачынстваў супраць украінцаў — мужчын і жанчын».
Рэпартаж Свабоды з пасёлку Макараў Кіеўскай вобласьці, дзе адмыслоўцы пачалі фіксаваць экалягічныя злачынствы расейскага войска, якое прыйшло сюды зь Беларусі ў лютым і цяпер працягвае абстрэлы, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Цяпер, калі праект падпіша Аляксандр Лукашэнка, дакумэнт набудзе статус закону.
Пасьля закрыцьця сотняў грамадзкіх арганізацыяў і рэпрэсіяў супраць сяброў апазыцыйных палітычных партыяў улады бяруцца за зьмены ў законах, якія рэгулююць іх працу.
Усяго ва Ўкраіну адправяць тры вайсковыя гелікоптэры.
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка пасьля Тэгерану прыбыў з афіцыйным візытам у Дамаск.
Былы прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан распавёў у інтэрвію CNN Portugal, як заходнія краіны ставіліся да магчымага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну да 24 лютага і як мяняўся іх настрой.
«Заплянаваны ўвод — першы квартал наступнага году».
Армянская сталіца прымае саміт Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ). Менавіта Армэнія выклікае найбольш спрэчак у арганізацыі ў апошні час.
Падчас візыту дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай ў Канаду сваю падтрымку ёй і усёй беларускай апазыцыі выказалі прэм’ер-міністар краіны Джастын Трудо і міністарка замежных справаў Мэляні Жалі.
У вайсковай выведцы Вялікай Брытаніі не выключаюць, што Расея будзе выкарыстоўваць дроны «Шагед» супраць ня толькі энэргетычных аб’ектаў, але і мэдычных установаў.
У Беларусі абнавілі «пералік арганізацыяў, фармаваньняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасці» — паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol аб’явіла аб пачатку збору інфармацыі ў рамках падрыхтоўкі да рэалізацыі пляну «Перамога». Структура зьвярнулася як да ўдзельнікаў пляну, так і да ўсіх неабыякавых да лёсу Беларусі.
Судовая ўлада Ірану паведамляе, што больш за 2400 чалавек асудзілі за злачынствы, зьвязаныя зь беспарадкамі, выкліканымі сьмерцю маладой жанчыны Махсы Аміні ў пастарунку паліцыі ў верасьні.
У размове са Свабодай Вольга Цесакова расказала аб прычынах ад’езду і камунікацыі з калегамі пасьля жніўня 2020 году.
Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка ладзіць трохдзённы візыт у Іран, Сырыю, Расею. Геаграфія візыту вельмі паказальная. Гэта краіны-ізгоі, якія цяпер пад міжнароднымі санкцыямі.
ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
22 лістапада супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы прынамсі ў двух былых сяброў Руху «За свабоду!» уГомлі — у Аляксея Атрошчанкі і Ўладзімера Кацоры. Пасьля ператрусаў і допыту іх адпусьцілі.
Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі з 2026/27 навучальнага году плянуе прыбраць расейскую мову ў якасьці другой замежнай з усіх навучальных установаў.
Загрузіць яшчэ