Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская армія можа ўвайсьці ў Крым у сьнежні, — намесьнік міністра абароны


Пара цалуецца перад карцінай, на якой намаляваны Керчанскі мост у агні. Кіеў, 8 кастрычніка 2022 г.
Пара цалуецца перад карцінай, на якой намаляваны Керчанскі мост у агні. Кіеў, 8 кастрычніка 2022 г.

Байцы УСУ змогуць вярнуць часова акупаваны Крым ужо ў пачатку зімы, паведаміў намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ўладзімір Гаўрылаў у інтэрвію выданьню Sky News.

Камэнтуючы пэрспэктывы мірных перамоваў з Крамлём, намесьнік кіраўніка Мінабароны заявіў, што яны адбудуцца выключна пасьля таго, як Расея цалкам пакіне тэрыторыю Ўкраіны, у тым ліку тэрыторыю Крыма і часткі Ўсходу краіны.

«Унутры грамадзтва ва Ўкраіне ёсьць рашэньне, што мы ідзем да канца. Усё роўна, які сцэнар ляжыць на стале. Людзі заплацілі шмат крыві, шмат намаганьняў за тое, чаго мы ўжо дамагліся, і ўсе ведаюць, што любая затрымка або замарожаны канфлікт — гэта толькі працяг гэтай вайны супраць існаваньня Ўкраіны як нацыі», — заявіў Гаўрылаў.

11 лістапада Мінабароны паведаміла, што Херсон вяртаецца пад кантроль украінскай арміі. У цэнтры горада ўзьнялі ўкраінскі сьцяг.

Мінабароны Расеі ў той жа дзень заявіла, што ўсе расейскія вайскоўцы пакінулі правы бераг Дняпра, дзе разьмешчаны Херсон.

У Генштабе УСУ заяўляюць, што войскі РФ праводзяць наступальныя дзеяньні ў Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG