Пазаштатны дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч лічыць, што сёньня Лукашэнка «робіць усё, каб ня даць уцягнуць Беларусь у вайну», а афіцыйная сустрэча ўкраінскіх уладаў зь Ціханоўскай можа падштурхнуць яго да «прыняцьця эмацыйнага рашэньня» аб уступленьні ў баявыя дзеяньні.