Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Знайдзі свайго дэпутата і задай яму пытаньне пра бюджэт». «Сумленныя людзі» прадставілі новы праект


Будынак гарсавету у Магілёве. Ілюстрацыйнае фота
Будынак гарсавету у Магілёве. Ілюстрацыйнае фота

У сувязі з разьмеркаваньнем бюджэтаў гарадоў і раёнаў на наступны год ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе беларусам даведацца ў чыноўнікаў, на што пойдуць іхныя грошы.

Як паведамляе ініцыятыва, у Беларусі больш за 18 тысяч мясцовых дэпутатаў. Паводле зьвестак мінулых гадоў, 56% зь іх абраныя паўторна.

«Менавіта дэпутаты фінальна вырашаюць, як разьмеркаваць бюджэтныя грошы на мясцовым узроўні. Грошы, якія беларускі і беларусы праз падаткі і іншыя выплаты аддалі ў бюджэт. Школа атрымлівае недастаткова фінансаваньня і ўвесь час зьбірае грошы на рамонт? Пасьля звароту ў лякарню вас просяць купіць лекі самастойна? У вашым раёне мала аўтамабіляў хуткай дапамогі? Гэта ўсё праблемы мясцовых бюджэтаў, на якія могуць паўплываць вашыя мясцовыя дэпутаты», — гаворыцца ў паведамленьні «Сумленных людзей».

Каб больш даведацца пра мясцовы бюджэт і пра спосабы ўплыву на яго, «Сумленныя людзі» падрыхтавалі сайт, які дапаможа знайсьці свайго дэпутата і задаць яму пытаньні.

«Напішыце дэпутату сваю гісторыю і апішыце праблему, якую можна вырашыць з дапамогай грошай зь мясцовага бюджэту. Магчыма, ваш ліст прымусіць дэпутата выканаць свае абавязкі і паўплываць на разьмеркаваньне грошай гораду ці раёну», — заклікаюць прадстаўнікі ініцыятывы.

«Сумленныя людзі» просяць слаць ім адказы чыноўнікаў на электронную пошту prodeputatow@gmail.com ці ў акаўнт у тэлеграме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG