Пра здарэнне напісалі чытачы старонкі «Стыдно Минск», заўважыла «Наша Ніва». Паводле іх інфармацыі, здарэньне адбылося 21 сьнежня на сэансе ў 17 гадзін.
У канале разьмясьцілі відэа, на якім здалёк бачна, як побач з бортам ляжыць нечым накрыты чалавек. Яго агарадзілі мэталічнымі поручнямі.
Паводле некаторых сьведчаньняў, мужчына ўрэзаўся ў борт і яму нейкі час аказвалі дапамогу. Нібыта ён быў на коўзанцы з жонкай і сынам. Сэанс спынілі, а грошы людзям вярнулі.
Пазьней інфармацыя трапіла ў дзяржаўныя СМІ. «F-1 Каток» паведаміў агенцтву «Менск-Навіны» пра тое, што здарэньне сапраўды адбылося. Амаль гадзіну мужчыну спрабавалі рэанімаваць, але марна.
Форум