Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ўпершыню ў Канадзе: яна сустрэнецца з прэм’ерам Трудо і старшынёй Рады БНР


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Падчас свайго першага візыту ў Канаду, які пачаўся 19 лістапада, дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская сустрэнецца з прэмʼер-міністрам краіны Джасцінам Трудо, паведамілі BPN у яе прэс-службе.

Таксама заплянаваная як сустрэча зь міністаркай замежных спраў Мэлані Жалі і выступленьне Ціханоўскай на Галіфакскім міжнародным форуме па бясьпецы.

Акрамя таго, анансуюцца сустрэчы лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі з акадэмічнай грамадзкасьцю, парлямэнтарыямі, беларускай дыяспарай, кіраўніком Рады БНР Івонкай Сурвілай.

«Галоўнае пасланьне канадзкаму кіраўніцтву — падтрымаць беларускі дэмакратычны рух, павялічыць дапамогу Канады беларускай грамадзянскай супольнасьці, СМІ, праваабаронцам», — падкрэсьлілі ў прэс-службе Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG