Урад Казахстану падрыхтаваў праект закону, паводле якога няведаньне казахскай мовы, гісторыі і асноў нацыянальнага заканадаўства стане дадатковай падставай для адмовы ў атрыманьні або аднаўленьні грамадзянства краіны.
Сусьветны досьвед паказвае, што ў пэрсаналісцкіх рэжымах сыход дыктатара, як правіла, выклікае палітычны крызіс. Бо няма мэханізмаў перадачы ўлады. Лукашэнка хоча пакінуць пасьля сябе дыктатуру, але — без аднаасобнага дыктатара. Ці магчыма гэта?
Тыдзень таму завяршылася абвешчанае ўладамі «грамадзкае абмеркаваньне» праекта закона «Аб зьмене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» ад 11 лютага 2000 года.
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка сустрэўся з парлямэнцкай дэлегацыяй Чэскай Рэспублікі на чале з старшынёй Палаты дэпутатаў парлямэнту Чэхіі Маркетай Пэкаравай Адамавай і правёў онлайн-сустрэчу зь віцэ-прэм’ерам Іванам Барташам.
Расейскія мабілізаваныя працягваюць масава гінуць на ўкраінскім фронце. На пазыцыях у раёне Сватава Луганскай вобласьці з 570 расейскіх мабілізаваных у жывых засталіся 40 чалавек, паведамляе расейскае выданьне «Вёрстка».
Кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) прыняла рашэньне ўжыць 33 параграф свайго статуту ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі за сыстэматычныя парушэньні правоў працоўных і прафсаюзаў ды ігнараваньне рэкамэндацый МАП.
«Ён усё жыцьцё шмат працаваў, стараўся ўсім дапамагаць. Ён разумны і мэтанакіраваны». Так кажа пра свайго брата Вячаслаў Кузьміцкі. Ягоны брат Станіслаў нядаўна атрымаў 15 гадоў пазбаўленьня волі за тое, што адміністраваў тэлеграм-чаты. Свабода даведалася, хто такі Станіслаў Кузьміцкі.
Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны беларускія вайскоўцы пачалі набываць сучаснае абсталяваньне. Расказваем пра новую партыю закупак.
Е-дастаўка з 1 лістапада не працуе шмат у якіх гарадах, зьменшылася геаграфія дастаўкі і ў крамах «Міла». Глядзім, што з асартымэнтам прадуктаў у малых гарадах і вёсках.
У ЗША 8 лістапада пачаліся выбары ў Кангрэс, якія ў выпадку посьпеху рэспубліканцаў моцна ўскладняць два гады кіраваньня прэзыдэнта-дэмакрата Джо Байдэна. Згодна з перадвыбарнымі апытаньнямі, дэмакраты могуць страціць кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу.
Кампанія, якую заснаваў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсовец Аляксандар Машэнскі, праз суд дамаглася зьмены ўмоваў арышту сваіх актываў ва Ўкраіне. Свабода дасьледавала, як ёй гэта ўдалося.
Польскія памежнікі выратавалі 10 нерэгулярных мігрантаў, якія пры перасячэньні польска-беларускай мяжы захрасьлі ў балоцістай мясцовасьці, паведамляе польскае памежная служба.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у судовым рашэньні пазначана: «для выплатаў супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных справаў за дадатковы час на службе падчас пасьлявыбарчых пратэстаў». Падчас гэтых пратэстаў фігуранты ўжо былі ў турме.
Уладзімір Зяленскі будзе ўдзельнічаць у саміце G20, які адбудзецца ў Балі ў Інданэзіі, але, хутчэй за ўсё, у онлайн-фармаце.
Беларускі Хэльсынскі камітэт, «Human Constanta» і міжнародная няўрадавая арганізацыя «Access Now» зьвярнуліся да прадстаўнікоў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў з нагоды ўказу Лукашэнкі № 368, які, паводле іх, «выводзіць сачэньне на беспрэцэдэнтны ўзровень».
Іран прызнаў, што перадаваў дроны Расеі, але гэта нібыта было за некалькі месяцаў да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Выпрацоўка санкцый згодна з артыкулам 33 Статуту МАП можа пачацца за парушэньне ўладамі правоў працоўных.
У выведцы Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі, што Расея пачала будаваць абарончыя канструкцыі вакол акупаванага паўднёваўкраінскага гораду Марыюпаль (Данецкая вобласьць).
Зьвязаны з Крамлём пецярбурскі прадпрымальнік Яўгеній Прыгожын праз прэсавую службу пацьвердзіў абвінавачаньні ў тым, што яго структуры чынілі і чыняць умяшаньне ў выбарчыя кампаніі ў ЗША.
Генэральны сакратар Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч 7 лістапада адкрыла пасяджэньне Кантактнае групы для дыялёгу зь Беларусьсю разам з прадстаўніцаю беларускай дэмакратычнай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай.
Прыняцьцё закону аб амністыі, першапачаткова прымеркаванай да 17 верасьня, беспрэцэдэнтна зацягваецца
Такое можа быць толькі ў постмадэрнісцкай лукашэнкаўскай Беларусі: кансэрватыўны аўтарытарны рэжым сьвяткуе ўгодкі крывавай рэвалюцыі. Цьмяна ўяўляючы, якія хімэры мінулага абуджае гэтым сваім сьвяткаваньнем.
Стрыечнага брата загінулага ва Ўкраіне беларуса Васіля Парфянкова білі ў ГУБАЗіКу. Зь ім запісалі «пакаяннае відэа» і хацелі асудзіць за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», але ён уцёк з бальніцы за мяжу. Сваю гісторыю ён расказаў Свабодзе.
Улады Польшчы прынялі рашэньне пабудаваць у мясцовасьці Повідз на захадзе краіны ангары і склады, а таксама паліўную базу для амэрыканскіх вайскоўцаў і верталётаў ВПС ЗША, паведамляе выданьне WNP.pl.
Расказваем пра рэальныя гісторыі — з усімі плюсамі і мінусамі, падводнымі камянямі і «пернікамі». Чаму не заўсёды дапаможа праўнік і якія праблемы могуць узьнікнуць безь беларускага пашпарта.
Падчас наведваньня чэмпіянату па рубцы дроў сярод журналістаў Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь грамадзянаў Латвіі, каб тыя маглі загатовіць дровы на зіму.
Начальнік упраўленьня прэзыдэнта Расеі ў забесьпячэньні дзейнасьці Дзяржсавету — структуры адміністрацыі прэзыдэнта — Аляксандр Харычаў з суаўтарамі напісаў артыкул пра вобраз будучыні Расеі.
У выніку расейскіх атак на Ўкраіну ў кастрычніку найбольш пацярпела энэргетычная інфраструктура ў Кіеве, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Жытомірскай, Сумскай, Харкаўскай і Палтаўскай вобласьцяў.
Міхась Тычына быў аўтарам манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў і апавяданьняў.
Журналістка і тэлевядучая Ксенія Сабчак вярнулася ў Расею. Пра гэта РБК паведаміла крыніца, блізкая да сілавых структур. РІА «Новости» і Mash паведамілі пра гэта са спасылкай на відавочцаў, якія бачылі, як яна перасякае мяжу з Латвіяй праз наземны пункт пропуску «Бурачкі» у Пскоўскай вобласьці.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў паведаміў, што ва Ўкраіну ўжо прыбылі першыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS і кіраваныя ракеты Aspide сярэдняй далёкасьці для паражэньня паветраных цэляў.
Рэспубліка Беларусь засталася апошняй дзяржавай сьвету, дзе на афіцыйным узроўні адзначаецца прыход бальшавікоў да ўлады ў Расеі у 1917 годзе.
Украінскія войскі пачалі ў жніўні контранаступ, у выніку якога ўдалося вызваліць большую частку Харкаўскай вобласьці і часткова Херсонскую вобласьць.
Губэрнатар Прыморскага краю Алег Кажамяка даручыў праверыць паведамленьні ў сацсетках аб стратах 155-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флёту. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале ўраду рэгіёну.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што брак перавагі Расеі ў паветры вынікае з стратаў — і баявой авіяцыі, і падрыхтаваных экіпажаў.
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван вёў канфідэнцыйныя перамовы з памочнікам расейскага прэзыдэнта ў замежнай палітыцы Юрыем Ушаковым і сакратаром Савету бясьпекі Расеі Мікалаем Патрушавым.
Дваццаць аднаго расейскага вайскоўца зь ліку прызваных у армію ў рамках так званай «частковай мабілізацыі», сіламоц трымаюць у падвале на тэрыторыі сяла Заветнае Бажаньне Данецкай вобласьці Ўкраіны, паведамляе выданьне The Insider з спасылкай на жонак і маці адмоўнікаў.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц запатрабаваў ад Расеі выключыць прымяненьне ядзернай зброі ў вайне супраць Украіны. Аб гэтым ён заявіў 5 лістапада ў Бэрліне на зьезьдзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, паведамляе DW.
Менскі гарадзкі суд асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузьміцкага да 15 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Полк Кастуся Каліноўскага ў выказаў падзяку «Аб’яднанаму пераходнаму кабінэту Беларусі і прадстаўніцтву Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеве за плённую супрацу з замежнымі партнэрамі ў арганізацыі пастаўкі для полку двух сучасных дронаў і аксэсуараў да іх для выканьня баявых задачаў».
Кіраўніцтва Крамля павінна паўстаць перад трыбуналам за свае ваенныя злачынствы ва Ўкраіне, таму Чэхія падтрымлівае ідэю стварэньня такога трыбунала, паведаміў у Twitter кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі.
6 лістапада дзень народзінаў палітзьняволенай, галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай. Ёй 45. Гэта другі дзень нараджэньня, які яна праводзіць за кратамі.
Ва Украіне з прычыны разбурэньня энэргетычнай інфраструктуры ўведзены абмежаваньні падачы электрычнасьці.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна патрапіць 228 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Асколачнае раненьне мышцы рукі атрымаў беларускі добраахвотнік, старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, распавялі BPN ягоныя сябры.
Іран хлусіць, калі кажа, што паставіў Расеі толькі невялікую колькасьць бесьпілётнікаў. Аб гэтым заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце ў суботу, 5 лістапада.
У Расею з Пхеньяна сышоў падазроны цягнік — неўзабаве пасьля заявы ЗША аб пастаўках паўночнакарэйскай зброі Маскве, пра гэта паведамляе Reuters.
6 лістапада ў Менску прайшоў XXI Зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На пасаду старшыні пераабралі цяперашняга кіраўніка. 3 лістапада Мікалай Казлоў атрымаў 2,5 года турэмнага зьняволеньня па арт. 342 КК, «актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Гэта, на думку швэдзкага МЗС, дапаможа вярнуць добрыя стасункі з Турэччынай і ліквідуе бар’еры па ўступленьні ў Паўночна-атлянтычны альянс.
Загрузіць яшчэ