Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Казахстану абвясьціў папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў: за Такаева прагаласавалі 81,3%


Касым-Жамарт Такаеў
Касым-Жамарт Такаеў

Згодна з папярэднімі афіцыйна абвешчанымі вынікамі, на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Казахстану перамагае дзейны прэзыдэнт і кандыдат у прэзыдэнты Касым-Жамарт Такаеў.

За Такаева, паводле зьвестак ЦВК, прагаласавалі 81,31% тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні.

Паводле камісіі, яўка склала 69,44%.

«Галасы разьмеркаваліся наступным чынам: за Каракат Абдэн прагаласавалі 2,6%, за Нурлана Аўесбаева 2,22%, за Жыгулі Дайрабаева — 3,42%, за Мейрама Кажыкена 2,53%, за Касым-Жамарта Такаева 81,31%, за Салтанат Турсынбекаву 2,12%. „Супраць усіх“ —5,8%», — паведаміў старшыня Цэнтравыбаркаму Нурлан Абдзіраў.

Прэс-служба Такаева яшчэ да абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў напісала, што той правёў тэлефонныя размовы з прэзыдэнтамі Кіргізстану, Узбэкістану і Таджыкістану, падчас якіх тыя, як паведамляецца, павіншавалі яго «з упэўненай перамогай» на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Казахстану.

Крытыкі адзначалі з моманту прызначэньня выбараў, што іх вынікі ад самага пачатку былі прадвызначаны, і сьцьвярджалі, што іншыя пяць малавядомых кандыдатаў прыцягнуты для стварэньня бачнасьці барацьбы.

Распаўсюджаная 21 лістапада заява назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе таксама канстатуе, што датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане прайшлі ў неканкурэнтнай палітычнай абстаноўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG