У Беларусі абнавілі «пералік арганізацыяў, фармаваньняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасці» — паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol аб’явіла аб пачатку збору інфармацыі ў рамках падрыхтоўкі да рэалізацыі пляну «Перамога». Структура зьвярнулася як да ўдзельнікаў пляну, так і да ўсіх неабыякавых да лёсу Беларусі.
Судовая ўлада Ірану паведамляе, што больш за 2400 чалавек асудзілі за злачынствы, зьвязаныя зь беспарадкамі, выкліканымі сьмерцю маладой жанчыны Махсы Аміні ў пастарунку паліцыі ў верасьні.
У размове са Свабодай Вольга Цесакова расказала аб прычынах ад’езду і камунікацыі з калегамі пасьля жніўня 2020 году.
Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка ладзіць трохдзённы візыт у Іран, Сырыю, Расею. Геаграфія візыту вельмі паказальная. Гэта краіны-ізгоі, якія цяпер пад міжнароднымі санкцыямі.
ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
22 лістапада супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы прынамсі ў двух былых сяброў Руху «За свабоду!» уГомлі — у Аляксея Атрошчанкі і Ўладзімера Кацоры. Пасьля ператрусаў і допыту іх адпусьцілі.
Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі з 2026/27 навучальнага году плянуе прыбраць расейскую мову ў якасьці другой замежнай з усіх навучальных установаў.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала бацькоў і настаўнікаў выступіць супраць мілітарызацыі выхаваньня і адукацыі ў Беларусі.
Пакуль такая інцыятыва не знайшла падтрымкі ва ўрадзе Ўкраіны.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан зьявіўся на публіцы падчас таварыскага матчу ў Будапэшце паміж зборнымі Вугоршчыны і Грэцыі ў шаліку з выявай мапы Вугоршчыны ў межах 1920 году.
У Гомельскім абласным судзе праходзіць працэс у крымінальнай справе «Рабочага руху». Цяпер агучваюць матэрыялы крымінальнай справы. Што адбываецца падчас працэсу, даведаецеся ў матэрыяле Свабоды.
Менскі абласны суд 22 лістапада працягнуў разгляд «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі».
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце зацьвердзіла папраўкі да загадаў, якія мяняюць парадак выдачы дакумэнтаў на легалізацыю іншаземцам.
Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэмʼер-міністрам Раманам Галоўчанкам наведвае Тэгеран і Дамаск з 22 па 24 лістапада, паведамляе БелТА.
У пятніцу, 18 лістапада, Лукашэнка сабраў у палацы Незалежнасьці работнікаў сельскай гаспадаркі і расказаў пра рэкордныя посьпехі аграрнага комплексу Беларусі.
22 лістапада на судзе ў «справе АГСБ» паведамілі, што пасьля заяў Сасноўскага аб тым, што супрацоўнікі КДБ прымянялі да яго гвалт, была праведзеная пракурорская праверка, піша «Спутник».
Лідэр кампаніі «Эўрапейская Беларусь» паведаміў, што сустрэўся з Лойдам Остынам і расказаў яму пра полк Каліноўскага.
На гэты момант Беларусь выплачвае пазыкі ў беларускіх рублях чатыром арганізацыям.
Усяго палітвязень Максім Знак, асуджаны на 10 гадоў калёніі, напісаў у зьняволеньні ўжо тры кнігі.
Беларусы маюць сваю мову. Гэта факт. І толькі ад беларусаў залежыць лёс іхнае мовы.
Самы папулярны від заробку — на «перакідах», аднак людзі возяць і людзей або іхныя рэчы за грошы, зьліваюць дызэль палякам, а таксама зарабляюць на роварным таксі.
Раней паведамлялі, што 19 лістапада памежнікі знайшлі на беларуска-польскай мяжы цела «мужчыны неславянскай зьнешнасьці без цёплага верхняга адзеньня».
У Атаве адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай, якая працягвае свой візыт у Канаду, са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што раніцай 22 лістапада праводзіць «контравыведвальныя (бясьпекавыя) захады» на тэрыторыі Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячэрскай ляўры ў Кіеве.
Учора ён паехаў на допыт у Баранавічы і адтуль ужо не вярнуўся.
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) па-ранейшаму лічыць малаверагодным непасрэдны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны.
18 лістапада вынесены прысуд 29-гадоваму палітзьняволенаму Антону Якавуку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён выклаў у сторыз у Instagram відэа з Лукашэнкам з камэнтаром з аднаго «зняважальнага» слова.
Дзейны прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы з 81,31% галасоў выбарнікаў, паведаміў 22 лістапада старшыня ЦВК краіны Нурлан Абдзіраў.
Польшча разьмесьціць на мяжы з Украінай дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot, атрыманыя ад Нямеччыны, заявіў польскі міністар абароны Марыюш Блашчак.
З наступнага году Ўкраіна падвышае цану транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба», паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на ліст ад кампаніі «Укртранснафта» кіраўніцтву расейскай кампаніі «Транснефть».
Ня менш як тры чалавекі загінулі, шасьцёра параненыя ў выніку ракетнага абстрэлу гораду Каркамыш у Турэччыне.
У краінах Эўразьвязу гэта амаль немагчыма зрабіць без легалізацыі. Да таго ж неабходна атрымаць даведку ЗАГСу, што на радзіме чалавек ня быў у шлюбе, а ў амбасаду многія беларусы ня могуць зьвярнуцца.
«Ленінапад», знос помнікаў Леніну і ўсяго, што было зьвязана з савецкай мінуўшчынай, адбыўся пасьля Рэвалюцыі годнасьці 2014 году.
У сувязі з разьмеркаваньнем бюджэтаў гарадоў і раёнаў на наступны год ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе беларусам даведацца ў чыноўнікаў, на што пойдуць іхныя грошы.
21 лістапада Лукашэнка чарговы раз выкрыў падступную змову ворагаў Беларусі і Расеі. Падчас сустрэчы з кіраўніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым ён падрабязна пракамэнтаваў гісторыю з ракетай, якая заляцела на тэрыторыю Польшчы. І адразу выявіў, чые гэта падкопы.
Украінскія ўлады паведамілі пра траіх забітых, а таксама параненых мірных жыхарах Херсона.
Беларус Пятро Маркелаў, які цяпер жыве ў Чэхіі, правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA. Пасек дзьве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, бо пратэстуе супраць супрацоўніцтва швэдаў з уладамі Беларусі.
З пачатку акупацыі Расеяй Запароскай АЭС расейскія вайскоўцы затрымалі звыш 200 супрацоўнікаў станцыі, дзясяткі зь іх дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013-2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне пасьля таго, як тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
На сустрэчы з кіраўніком рэспублікі Ўдмуртыя, якая ўваходзіць у склад Расеі, Лукашэнка выказаўся пра інцыдэнт з ракетай, што ўпала ў Польшчы.
Патрон будзе прасоўваць надзвычайна важныя рэчы для ўкраінскага грамадзтва, такія як мінная адукацыя і псыхічнае здароўе.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае 5-дзённы візыт у Канаду. У Галіфаксе яна ўдзельнічала ў штогадовым Міжнародным форуме па бясьпецы.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што заклікаў NATO зьвярнуць увагу на ролю Беларусі ў вайне, якую Расея вядзе супраць Украіны, і на небясьпеку ўварваньня з тэрыторыі Беларусі ў краіны Балтыі.
Згодна з папярэднімі афіцыйна абвешчанымі вынікамі, на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Казахстану перамагае дзейны прэзыдэнт і кандыдат у прэзыдэнты Касым-Жамарт Такаеў.
Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі сьцьвярджае, што Расея перайшла да ўмацаваньня абаронных пазыцый на ўсіх лініях фронту, а ня толькі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ