Нямецкая газэта Die Tageszeitung сумесна з францускім выданьнем Disclose падрыхтавалі расьсьледаваньне аб дзейнасьці швэдзкага рытэйлера IKEA у Беларусі. У ім гаворыцца, што канцэрн актыўна супрацоўнічаў з беларускімі пастаўнікамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных, у тым ліку палітвязьняў.
Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі, першая жанчына на гэтай уплывовай пасадзе, заявіла, што ўжо ня будзе лідэркай дэмакратаў.
Міжнародныя санкцыі «не зьмянілі паводзінаў» рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, заявіў прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч на онлайн-дыскусіі «Крызіс кошту жыцьця: якая сытуацыя ў эканоміках Беларусі і Расеі ва ўмовах санкцыяў».
Аляксандар Лукашэнка падчас нарады аб пэрспэктывах разьвіцьця Парку высокіх тэхналёгій (ПВТ) выказаў вялікае незадавальненьне паводзінамі айцішнікаў падчас бурлівых падзей 2020 году. Паводле яго, супрацоўнікі ПВТ выступілі рухаючай сілай пратэстаў. Але ці магло быць па-іншаму?
У Беларусі больш за 60% студэнтаў вучацца на платным. Цяпер іх таксама хочуць прымусова накіраваць адпрацоўваць 2 гады па разьмеркаваньні.
Пасьля Кайрата Баранбаева, які страціў франшызу McDonald’s, зь Беларусі сыходзіць яшчэ адзін казахстанскі інвэстар. Стваральнік онлайн-плятформы Smart Satu Балатбек Асманаў закрывае свой бізнэс у беларускім ПВТ.
Партызанскі Telegram, небеларуская SIM-картка. Як бясьпечна карыстацца Telegram.
Урад дапоўніў сьпіс замежных інвэстараў, якім забараняецца адчужэньне прыналежных ім акцыяў (доляў у статутных фондах) беларускіх арганізацый.
У Маскве сілавікі затрымалі 40-гадовага беларуса Станіслава Ільіна, які знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі па падазрэньні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, перадае тэлеграм-канал Baza.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў зьмены ў закон аб папярэджаньні і супрацьдзеяньні адмываньню брудных даходаў, а таксама фінансаваньню тэрарызму і распаўсюджаньню зброі масавага зьнішчэньня.
Улады Казахстану паведамілі ў чацьвер аб затрыманьні сямі чалавек, якія нібыта маглі плянаваць беспарадкі падчас прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў краіне.
Беларускі Паралімпійскі камітэт зьбіраецца зьвярнуцца ў суд Бэрліна з абскарджаньнем рашэньня Міжнароднага паралімпійскага камітэту, паведамляе ТАСС з спасылкай на старшыню нацыянальнага камітэту Алега Шэпеля.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія спэцыялісты далучацца да расьсьледаваньня ў Польшчы інцыдэнту з падзеньнем ракеты.
Раней украінскі бок вырашыў узьвесьці сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, каб зьменшыць імавернасьць новага нападу зь яе тэрыторыі расейскіх войскаў.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі выступіла на канфэрэнцыі, прысьвечанай падзеям 1989 году ў Чэхаславаччыне, разам з прэм’ерам Чэхіі Пэтрам Фіялам і літоўскім прэзыдэнтам Гітанасам Наўседам.
Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальных справах супраць Сьвятланы Ціханоўскай і экс-прэтэндэнта ў прэзыдэнты Валерыя Цапкалы «на стадыі заканчэньня», паведаміў першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Алег Шандаровіч у інтэрвію БелТА, апублікаваным 17 лістапада.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб разьвіцьці Парку высокіх тэхналёгіяў прызнаўся, што ні ён, ні спэцслужбы не надалі настроям працаўнікоў ПВТ, спэцыялістам ІТ-сэктару «належнай увагі».
Пагаварылі зь вядомым рок-музыкам з Горадні, лідэрам гуртоў «Кальян», «Людзі на балоце», Dzieciuki Алесем Дзянісавым. Ня толькі пра му́зыку. Пасьля затрыманьняў у 2020-м выканаўца мусіў зьехаць зь Беларусі ў Варшаву.
Вайсковыя лідэры Мʼянмы амніставалі Аўн Сан Су Чы, былую дзяржаўную радцу і Нобэлеўскую ляўрэатку, і яшчэ каля шасьці тысяч чалавек. Амністыя прымеркаваная да Нацыянальнага дня краіны, перадае Reuters.
У Беларусі стварылі групу салідарнасьці з Вэнэсуэлай. У яе ўвайшлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прапагандысты і чальцы БРСМ. Устаноўчае пасяджэньне групы адбылося ў пасольстве Вэнэсуэлы ў Менску.
17 лістапада а 8-й раніцы на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны зноў абвясьцілі паветраную трывогу. Расея зноў атакуе Ўкраіну дронамі і ракетамі, запушчанымі з паветра і мора.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заявіла аб павелічэньні ядзернай небясьпекі пасьля расейскай ракетнай атакі 15 лістапада, у выніку якой на Хмяльніцкай АЭС адключылі два рэактары, а на Ровенскай — адзін з чатырох.
Якая дынаміка колькасьці палітвязьняў у Беларусі і Расеі? Як адрозьніваецца пакараньне «за палітыку» ў кожнай з краін? За якую палітычную дзейнасьць перасьледуюць у Беларусі, але пакуль яшчэ не караюць у Расеі (і наадварот)?
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл заявіў, што яму закрылі ўезд у Эўразьвяз.
У адказ прадстаўнік Крамля заявіў, што публічных перамоваў не бывае.
У эфіры Свабоды Premium размаўляем зь сябрам Каараднацыйнай Рады, палітолягам Андрэем Ягоравым пра тое, ці зможа Каардынацыйная рада ў выніку рэфармаваньня стаць эфэктыўным органам, як ідзе падача заяўкаў, што будзе з народнай падтрымкай дэмакратычных сілаў, калі сытуацыя паразы працягнецца доўга.
Партыя рэспубліканцаў атрымае кантроль над Палатай прадстаўнікоў ЗША, вярнуўшыся да ўлады ў Вашынгтоне і даўшы кансэрватарам рычагі ўзьдзеяньня, каб прытупіць парадак дня прэзыдэнта Джо Байдэна і стымуляваць шквал расьсьледаваньняў.
Украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што беларусы ня бачаць сэнсу і ня маюць жаданьня ваяваць з Украінай.
Гомельскі абласны суд вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтру Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага.
Вайсковы суд Алмацінскага гарнізону асудзіў да шасьці гадоў пазбаўленьня волі Марка Злуняева, якога абвінавацілі ў забойстве 24-гадовага пастуха Ярназара Кырыкбаева падчас студзеньскіх забурэньняў у Талдыкаргане.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава падчас «адкрытага дыялёгу» зь менскай моладзьдзю расказала пра пляны разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ — ня толькі тых, хто вучыўся за сродкі дзяржаўнага бюджэту, але і «платнікаў».
Летась Польшча распачала грандыёзную праграму тэхнічнай мадэрнізацыі Войска Польскага. Да 2035 году Варшава хоча выдаткаваць на армію 115 мільярдаў даляраў і займець наймацнейшую сухапутную армію NATO сярод эўрапейскіх краін.
Паводле памежнага ведамства Беларусі, бесьпілётнік ляцеў з украінскага боку.
Паразмаўлялі з роднымі і блізкімі загінулых беларусаў, а таксама атрымалі афіцыйны каментар прадстаўніка палку Каліноўскага.
Законы палітыкі такія — калі ёсьць запыт на абвастрэньне, то любая дробязь і нават правакацыя робяцца падставай для самых жорсткіх крокаў. Калі ж такога запыту няма, то інцыдэнты і правакацыі застаюцца незаўважанымі альбо хутка нэўтралізуюцца.
Прэзыдэнт Польшчы пракамэнтаваў інцыдэнт з ракетай, якая ўпала каля польска-ўкраінскай мяжы і забіла дваіх чалавек: «Мяркуючы па ўсім, яна была выпушчаная ўкраінскай СПА і, на жаль, няўдала ўпала на нашу тэрыторыю».
На мытні ў Адэсе сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў знайшлі 36 рэфрыжэратараў з 720 тонамі замарожанага мяса беларускай вытворчасьці з працяглым тэрмінам захаваньня.
З 24 лютага 2022 году ўкраінцы адбілі больш за тысячу кібэратак з Расеі.
У Бэрліне праходзіць 8-ы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. У першы дзень, 15 лістапада, прайшла дыскусія пра інструмэнталізацыю сьмяротнага пакараньня ў палітычных мэтах. Беларусь і Іран згадвалі ў дыскусіі ў нэгатыўным кантэксьце.
Ва Ўкраіне працягваюць аднаўляць аб’екты электраэнэргетыкі, пашкоджаныя расейскімі абстрэламі 15 лістапада. Ад 2 да 4 мільёнаў грамадзян Украіны раніцай 16 лістапада заставаліся безь сьвятла.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Ніжняя палата парлямэнту Чэхіі асудзіла маштабныя расейскія атакі супраць цывільнага насельніцтва Ўкраіны.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падчас свайго візыту ў Прагу, які пачаўся сёньня і працягнецца да 18 лістапада, сустрэнецца, сярод іншых, з прэм’ер- міністрам Чэхіі Пэтрам Фіялам, старшынём Сэнату Мілашам Выстрчылам і беларускай дыяспарай.
Яшчэ тры прыватныя мэдычныя арганізацыі трапілі пад ціск уладаў.
На просьбу Польшчы 16 лістапада пасланьнікі NATO правядуць тэрміновую нараду, каб абмеркаваць паведамленьне аб тым, што дзьве, імаверна, расейскія ракеты, нацэленыя на Ўкраіну, упалі на тэрыторыю краіны — чальца альянсу, забіўшы двух чалавек.
Чаму Ціханоўская ўпершыню абвясьціла сябе прэзыдэнткай у артыкуле ў амэрыканскім выданьні? Якой будзе рэакцыя беларускага грамадзтва і дэмакратычных сілаў на такую дэклярацыю Ціханоўскай? У якім выпадку заходнія краіны прызнаюць гэты яе новы статус?
Пра вынікі гутаркі з амбасадарам у МЗС пакуль не гавораць.
Украіна прыпыніла прапампоўваньне нафты па трубаправодзе «Дружба» у напрамку Вугоршчыны з прычыны зьніжэньня напружаньня.
КДБ абвінаваціў клінінгавую кампанію ў нявыплаце падаткаў, у тым, што «дзяржаве нанесена шкода ў асабліва буйным памеры». Пра затрыманьне пяці чалавек паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».
Загрузіць яшчэ