Азэрбайджан і Армэнія дамовіліся ўстрымлівацца ад ужываньня сілы і пагрозы яе ўжываньня.
Расея прыпыняе рух вадаплаваў па калідоры бясьпекі, вызначаным «Чарнаморскай ініцыятывай», паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве абароны РФ.
На трэці дзень пасьля адмовы Расеі гарантаваць бясьпеку экспарту збожжа з Украіны, супраць якой Крэмль разьвязаў вайну, суда са збожжам працягваюць хадзіць паміж украінскімі і турэцкімі партамі.
Большасьць чальцоў Рады Бясьпекі ААН асудзіла дзеяньні ўладаў Беларусі адносна прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у аэрапорце Менску ў траўні 2021 году, калі былі затрыманыя журналіст Раман Пратасевіч і грамадзкая актывістка Сафія Сапега.
Паведамленьне, што зброя з Украіны нібыта трапіла ў рукі злачыннай арганізацыі Фінляндыі, — «чарговая расейская дэзынфармацыя», заявіў 31 кастрычніка прэсавы сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.
Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект пагадненьня з Расейскай Фэдэрацыяй аб стварэньні і функцыянаваньні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сілаў.
Па заяве пракуратуры гораду Менску інфармацыйная прадукцыя «Беларускага расьсьледніцкага цэнтру» («Belarusian Investigative Center z.s.»), а таксама лягатыпы, якія зьмяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center», прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».
Нарвэгія 1 лістапада прывядзе свае ўзброеныя сілы ў стан падвышанай баявой гатоўнасьці ў рамках узмацненьня мераў бясьпекі ў адказ на вайну ва Ўкраіне.
У сталіцы самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі Стэпанакерце (Ханкендзі) прайшоў мітынг за незалежнасьць, які сабраў дзясяткі тысяч чалавек.
Зброя, якую эўрапейскія краіны пастаўляюць Украіне, можа трапляць у рукі злачынных груповак у Эўропе. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва бясьпекі Фінляндыі Крыстэр Альгрэн.
Пасьля масавага закрыцьця прыватных школ у Менску засталася толькі адна. Па інфармацыі Свабоды, трапіць туды ўжо немагчыма. Гэтую навучальную ўстанову канчаў Мікалай Лукашэнка, а адна з заснавальніц — Ірына Абельская.
Вуліцы Жызьнеўскага ёсьць у Оўручы і ў Наваградзе-Валынскім Жытомірскай вобласьці.
Дэпутат парлямэнту Малдовы Аазу Нантой не выключае, што Расея можа сьвядома праграмаваць курс сваіх ракет праз Малдову на Ўкраіну, каб абыйсьці ўкраінскую супрацьпаветраную абарону.
У Латвіі ў горадзе Даўгаўпілсе ў ноч на 31 кастрычніка дэмантавалі два манумэнты савецкім воінам — стэлу ў сквэры Славы і мэмарыял насупраць Брацкіх могілак на вуліцы 18 Навэмбра. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
Польскае Мінадукацыі заявіла, што ўсе беларускія грамадзяне, якія цяпер атрымліваюць адукацыю ў Польшчы, прадоўжаць навучаньне ў адпаведнасьці са сваёй праграмай.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны не выключаюць, што кіраўніцтва Расеі сканцэнтруе свае намаганьні на тым, каб утрымаць ужо захопленыя тэрыторыі.
31 кастрычніка дыпляматы шэрагу краін Эўразьвязу, а таксама Швайцарыі і Вялікай Брытаніі, наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Прэмʼер-міністар Чэхіі Пэтар Фіяла цягніком прыбыў зь візытам ва Ўкраіны.
МУС Малдовы паведамляе, што раніцай у панядзелак на тэрыторыю паселішча Наслаўча Окніцкага раёну на паўночнай мяжы з Украінай упала расейская ракета, зьбітая ўкраінскай сыстэмай СПА.
Пераемнік Бабіша Пэтар Фіяла, заявіў, што Бабіш імкнецца выкарыстаць прэзыдэнцкія выбары, каб пазьбегнуць крымінальнай адказнасьці паводле абвінавачаньняў у махінацыях з субсыдыямі ЭЗ.
Крэдытны рэйтынг Беларусі ўпаў у тым ліку ад таго, што краіна працягвае абслугоўваць даўгі па эўрааблігацыях у рублях, што супярэчыць дакумэнтацыі аб каштоўных паперах.
З 1 лістапада беларускія чыноўнікі падрыхтавалі шэраг зьменаў у эканамічнай сфэры, якія непасрэдна закрануць грамадзян краіны.
На выбарах прэзыдэнта Бразыліі перамог былы прэзыдэнт Лула да Сілва.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заявіла, што разам з Украінай і Турэччынай узгадніла плян адпраўкі 16 суднаў па Чорным моры ў рамках пагадненьня па экспарце ўкраінскага збожжа.
Іранскія ўлады тайна пахавалі цела памерлага журналіста Радыё Свабода Рэзы Хагігатнэджада. Аб гэтым Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі паведаміў яго сям’і. Раней цела журналіста было выкрадзена ў аэрапорце Шыраза на поўдні краіны.
Анатоль Лапо ў эфіры АНТ заявіў, што сытуацыя на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй «больш-менш спакойная».
У Чорным моры заблякаваны рух 218 суднаў, якія ўдзельнічаюць у «збожжавай ініцыятыве», паведаміла прэс-служба Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны ў фэйсбуку 30 кастрычніка.
У эфіры беларускага дзяржаўнага Першага каналу Дзьмітры Жук заявіў, што выбары 2020 году былі «рэальнымі» і прадставіў свой уласны доказ таго, што беларусы на іх падтрымалі Лукашэнку.
Мужчыну, які ўварваўся ў дом і ўдарыў жонка сьпікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі малатком па галаве, прад’явілі абвінавачаньні ў замаху на забойства і іншых цяжкіх злачынствах.
Новы амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў заклікаў Нямеччыну не даваць прытулак расейцам, якія ўцяклі з краіны, каб пазьбегнуць мабілізацыі, назваўшы іх «рызыкай для бясьпекі».
Той відавочны факт, што Лукашэнка ўсімі сіламі імкнецца ўхіліцца ад усё больш настойлівых патрабаваньняў Пуціна, зусім не азначае, што ў яго гэта атрымаецца і ён так і ня возьме непасрэднага ўдзелу ў расейскай агрэсіі.
«Калі органы, якія займаюцца крымінальным перасьледам, захочуць заняцца самымі высокапастаўленымі асобамі, то ім трэба гэта зрабіць», — заявіў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дыд’е Рэйндэрс, якога цытуе DW.
Расея прыпыніла свой удзел у так званай «збожжавай зьдзелцы» — пагадненьні аб вывазе з Украіны збожжа і іншых харчовых тавараў праз украінскія чарнаморскія парты. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расеі.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 28 кастрычніка на літоўска-беларускім памежжы разьвярнулі 47 мігрантаў. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9 750 спробаў нелегальнага пераходу мяжы.
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму 2022 моцна нагадвае 1937 год, чаму «Ноч расстралянай паэзіі» і што цяпер адбываецца з культурай падчас рэпрэсій, а таксама чытае вершы «расстраляных паэтаў».
У Бураціі суд адмовіў пракуратуры ў арышце мабілізаванага, абвінавачанага, у замаху на забойства з разбоем.
Заходнія дэлегацыі запыталі на 31 кастрычніка паседжаньне Рады Бясьпекі ААН у сувязі з інцыдэнтам у 2021 году з бортам авіякампаніі Ryanair.
Беларусь дэнансавала факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
У Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана або апаганена 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку ваенных пахаваньняў, помнікаў і памятных знакаў, паведамілі BPN у МЗС Польшчы.
Дзяржаўная памежная служба Украіны не фіксуе зьмяненьняў у апэратыўнай абстаноўцы на мяжы з Беларусьсю, яна застаецца пад кантролем, паведаміў прэс-сакратар службы Андрэй Дземчанка.
Якой Пуцін бачыць будову сьвету і месца ў ім Расеі? З улікам пошуку Крамлём саюзьнікаў ці трэба яму, каб беларуская армія ваявала ва Ўкраіне? Ці вынікае з заяваў Пуціна, зробленых на Валдайскім форуме, што Расея не зьбіраецца ўжываць ядзерную зброю (прынамсі, пакуль)?
Сёньня адбылося пазачарговае пасяджэньне Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ.
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіў у пятніцу з праграмнай прамовай да нямецкага народу.
Пасьля пачатку палітычнага крызісу ў Беларусі ўлады са сваёй ініцыятывы выйшлі з шэрагу міжнародных канвэнцый, пагадненьняў і праграм. Пералічваем асноўныя.
Побач з выявай мяшка — вялізныя чэскі і ўкраінскі нацыянальныя сьцягі.
Грамадзянін Беларусі Данііл Ляшук, пазыўны «Маджахед», які быў асуджаны ва Ўкраіне на 10 гадоў пазбаўленьня волі за авалоданьне чужой маёмасьцю, пранікненьне ў памяшканьні і незаконнае ўтрыманьне асобаў пад вартай, выйшаў на волю і цяпер ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны.
Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў даслаў у рэдакцыю агенцтва «Интерфакс» ліст з прабачэньнямі за выказваньні свайго памочніка Аляксея Паўлава.
Вайна з высокімі цэнамі, якую ў Беларусі ініцыяваў Лукашэнка, ператварылася ў вайну з эканомікай. Урад разгублены, гандляры ня ведаюць, як працаваць далей, каб не збанкрутаваць і ня трапіць у турму.
Рыскі гарадзкі суд 28 кастрычніка вынес вырак грамадзяніну Беларусі за шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі.
Загрузіць яшчэ