Пра гэта паведамляе BPN.
«Спрадвеку народы абедзьвюх краінаў жылі ў сэрцы Эўропы, захоўваючы свае непаўторнасьць і самабытнасьць, — гаворыцца ў віншаваньні. — Сёньня Беларусь таксама застаецца міралюбівай дзяржавай, прыхільніцай дыялёгу і агульнай бясьпекі ў рэгіёне».
Паводле Лукашэнкі, «усё больш жыхароў Латвіі адчуваюць», што іх палітыкі «працуюць не на карысьць людзей і пазіраюць на замежных дарадцаў».
«Распальваючы абстаноўку, яны сьцягнулі ў Прыбалтыку сілы і ўзбраеньне, пабудавалі сьцены, падштурхнулі вашую краіну да эканамічнай катастрофы», — заявіў ён.
«Нас не падзеляць ні штучны плот з калючым дротам, ні злачынная барацьба часовых латвійскіх кіраўнікоў зь дзяржаўнымі сымбалямі, гісторыяй і помнікамі продкаў», — падкрэсьліў Лукашэнка ў сваім віншаваньні.
Сёлета ён ужо віншаваў народы Ўкраіны і Польшчы зь дзяржаўнымі сьвятамі, не зьвяртаючыся да ўладаў гэтых дзяржаваў і крытыкуючы іх.