Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маравецкі пра выбух у Пшэводаве: Польшча дагэтуль ня ведае, адкуль была выпушчаная ракета


Месца выбуху ракеты.
Месца выбуху ракеты.

Працягваецца расьсьледаваньне таго, адкуль менавіта была выпушчаная ракета, якая ўзарвалася ў Польшчы, заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі на прэс-канфэрэнцыі ў Фінляндыі.

Такім чынам ён адказаў на пытаньне аднаго з журналістаў аб тым, ці прызнала Ўкраіна, што ракета была запушчана зь яе тэрыторыі, паведамляюць міжнародныя СМІ.

«Мы гэтага (паходжаньня ракеты — рэд.) пакуль ня ведаем. Няхай над гэтым працуюць экспэрты і пракуратура», — сказаў Маравецкі.

Ён дадаў, што ў сьледзтва ёсьць доказы з камэраў памежнай службы, але яны не паказваюць са 100% дакладнасьцю, адкуль была запушчана ракета. Таму, паводле кіраўніка польскага ўраду, расьсьледаваньне «зойме пэўны час».

Маравецкі запэўніў, што Польшча зацікаўленая ў поўнай празрыстасьці гэтай справы.

«У прыватнасьці, мы хочам, каб нашы ўкраінскія сябры і партнэры былі перакананыя, што высновы расьсьледаваньня будуць адназначнымі. Таму мы запрасілі іх далучыцца», — сказаў ён.

  • 20 лістапада стала вядома, што спэцыялісты завяршылі абсьледаваньне месца падзеньня ракеты, у выніку якой загінулі два чалавекі, у польскай вёсцы Пшэводаў.
  • 15 лістапада Міністэрства замежных справаў Польшчы афіцыйна пацьвердзіла, што падчас расейскага ракетнага ўдару па Ўкраіне на вёску Пшэводаў упала ракета расейскай вытворчасьці. Нягледзячы на здагадкі, што ракета была запушчана СПА Ўкраіны, многія краіны Захаду ўскладаюць адказнасьць за інцыдэнт на Расею, бо менавіта яна нанесла ракетны ўдар.
  • Расея адмаўляе, што наносіла ракетныя ўдары паблізу месца інцыдэнту і ўвогуле паблізу польскай мяжы. Міністэрства замежных спраў Расеі выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы. Раней амбасадара Расеі выклікалі ў МЗС Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG