Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве сабралі грошы на другі марскі дрон для Ўкраіны пад назвай «PEACE Да»


У Літве сабралі 250 тысяч даляраў на другі марскі бесьпілётнік для Ўкраіны, збор на трэці дрон працягваецца.

Пра гэта напісаў у Twitter літоўскі журналіст Андрус Тапінас, які раней зьбіраў сродкі на дрон Bayraktar для Украіны.

«Літоўцы ва ўдары. Пасьля прадастаўленьня Ўкраіне марскога бесьпілётніка „PEACE Дец“ мы сабралі яшчэ $ 250 тыс. на другі пад назвай „Yes to peace“ або „PEACE Да“. І ўжо маем 40 тысяч эўра на трэці — „Duke of Peace“ („PEACE Дюк“). Гэта будзе найлепшае трыё з часоў 3-х тэнараў» — напісаў Тапінас.

Раней паведамлялася, што ў Літве купілі для Ўкраіны марскі бесьпілётнік на сабраныя раней 250 тысяч даляраў і выбралі яму красамоўную назву. Міністар лічбавай трансфармацыі Ўкраіны Міхаіл Фёдараў паведаміў, што сродкі перададуць праз фандрэйзінгавую плятформу United24, а літоўцы самі абяруць імя дрона, які прафінансавалі.

11 лістапада прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў аб пачатку збору сродкаў «на першы ў сьвеце ўкраінскі флёт марскіх дронаў».

У траўні 2022 году літоўскі журналіст і грамадзкі дзеяч Андрус Тапінас запусьціў у Літве збор грошай для набыцьця турэцкага бесьпілётніка «Байрактар» для Ўкраіны. У выніку літоўцы сабралі на дрон каля 5 мільёнаў эўра.

Турэцкая кампанія Baykar, якая вырабляе «Байрактары», даведаўшыся пра ініцыятыву, вырашыла падараваць Украіне дрон бясплатна і папрасіла Літву перадаць сабраныя грошы на гуманітарную дапамогу Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG