Пашыньян заклікаў арганізацыю даць палітычную ацэнку дзеяньняў Азэрбайджану супраць Армэніі, якія ён лічыць агрэсіяй.
Пад канец візыту ў Канаду лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прэм’ерам Джастынам Трудо.
Аляксандар Лукашэнка заявіў у Ерэване на сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі краінаў АДКБ у вузкім складзе, што ядзернаму шантажу не павінна быць месца ў міжнароднай палітыцы.
Станіслаў Зась ідзе ў адстаўку з пасады генэральнага сакратара Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Аб гэтым паведаміў 23 лістапада прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашынʼян.
Міністарка ў справах вэтэранаў Украіны Юлія Лапуціна заявіла, што расейскія вайскоўцы ўчынілі «дзясяткі тысяч сэксуальных злачынстваў супраць украінцаў — мужчын і жанчын».
Рэпартаж Свабоды з пасёлку Макараў Кіеўскай вобласьці, дзе адмыслоўцы пачалі фіксаваць экалягічныя злачынствы расейскага войска, якое прыйшло сюды зь Беларусі ў лютым і цяпер працягвае абстрэлы, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Цяпер, калі праект падпіша Аляксандр Лукашэнка, дакумэнт набудзе статус закону.
Пасьля закрыцьця сотняў грамадзкіх арганізацыяў і рэпрэсіяў супраць сяброў апазыцыйных палітычных партыяў улады бяруцца за зьмены ў законах, якія рэгулююць іх працу.
Усяго ва Ўкраіну адправяць тры вайсковыя гелікоптэры.
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка пасьля Тэгерану прыбыў з афіцыйным візытам у Дамаск.
Былы прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан распавёў у інтэрвію CNN Portugal, як заходнія краіны ставіліся да магчымага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну да 24 лютага і як мяняўся іх настрой.
«Заплянаваны ўвод — першы квартал наступнага году».
Армянская сталіца прымае саміт Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ). Менавіта Армэнія выклікае найбольш спрэчак у арганізацыі ў апошні час.
Падчас візыту дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай ў Канаду сваю падтрымку ёй і усёй беларускай апазыцыі выказалі прэм’ер-міністар краіны Джастын Трудо і міністарка замежных справаў Мэляні Жалі.
У вайсковай выведцы Вялікай Брытаніі не выключаюць, што Расея будзе выкарыстоўваць дроны «Шагед» супраць ня толькі энэргетычных аб’ектаў, але і мэдычных установаў.
У Беларусі абнавілі «пералік арганізацыяў, фармаваньняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасці» — паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol аб’явіла аб пачатку збору інфармацыі ў рамках падрыхтоўкі да рэалізацыі пляну «Перамога». Структура зьвярнулася як да ўдзельнікаў пляну, так і да ўсіх неабыякавых да лёсу Беларусі.
Судовая ўлада Ірану паведамляе, што больш за 2400 чалавек асудзілі за злачынствы, зьвязаныя зь беспарадкамі, выкліканымі сьмерцю маладой жанчыны Махсы Аміні ў пастарунку паліцыі ў верасьні.
У размове са Свабодай Вольга Цесакова расказала аб прычынах ад’езду і камунікацыі з калегамі пасьля жніўня 2020 году.
Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка ладзіць трохдзённы візыт у Іран, Сырыю, Расею. Геаграфія візыту вельмі паказальная. Гэта краіны-ізгоі, якія цяпер пад міжнароднымі санкцыямі.
ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
22 лістапада супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы прынамсі ў двух былых сяброў Руху «За свабоду!» уГомлі — у Аляксея Атрошчанкі і Ўладзімера Кацоры. Пасьля ператрусаў і допыту іх адпусьцілі.
Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі з 2026/27 навучальнага году плянуе прыбраць расейскую мову ў якасьці другой замежнай з усіх навучальных установаў.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала бацькоў і настаўнікаў выступіць супраць мілітарызацыі выхаваньня і адукацыі ў Беларусі.
Пакуль такая інцыятыва не знайшла падтрымкі ва ўрадзе Ўкраіны.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан зьявіўся на публіцы падчас таварыскага матчу ў Будапэшце паміж зборнымі Вугоршчыны і Грэцыі ў шаліку з выявай мапы Вугоршчыны ў межах 1920 году.
У Гомельскім абласным судзе праходзіць працэс у крымінальнай справе «Рабочага руху». Цяпер агучваюць матэрыялы крымінальнай справы. Што адбываецца падчас працэсу, даведаецеся ў матэрыяле Свабоды.
Менскі абласны суд 22 лістапада працягнуў разгляд «справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі».
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце зацьвердзіла папраўкі да загадаў, якія мяняюць парадак выдачы дакумэнтаў на легалізацыю іншаземцам.
Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэмʼер-міністрам Раманам Галоўчанкам наведвае Тэгеран і Дамаск з 22 па 24 лістапада, паведамляе БелТА.
У пятніцу, 18 лістапада, Лукашэнка сабраў у палацы Незалежнасьці работнікаў сельскай гаспадаркі і расказаў пра рэкордныя посьпехі аграрнага комплексу Беларусі.
22 лістапада на судзе ў «справе АГСБ» паведамілі, што пасьля заяў Сасноўскага аб тым, што супрацоўнікі КДБ прымянялі да яго гвалт, была праведзеная пракурорская праверка, піша «Спутник».
Лідэр кампаніі «Эўрапейская Беларусь» паведаміў, што сустрэўся з Лойдам Остынам і расказаў яму пра полк Каліноўскага.
На гэты момант Беларусь выплачвае пазыкі ў беларускіх рублях чатыром арганізацыям.
Усяго палітвязень Максім Знак, асуджаны на 10 гадоў калёніі, напісаў у зьняволеньні ўжо тры кнігі.
Беларусы маюць сваю мову. Гэта факт. І толькі ад беларусаў залежыць лёс іхнае мовы.
Самы папулярны від заробку — на «перакідах», аднак людзі возяць і людзей або іхныя рэчы за грошы, зьліваюць дызэль палякам, а таксама зарабляюць на роварным таксі.
Раней паведамлялі, што 19 лістапада памежнікі знайшлі на беларуска-польскай мяжы цела «мужчыны неславянскай зьнешнасьці без цёплага верхняга адзеньня».
У Атаве адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай, якая працягвае свой візыт у Канаду, са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што раніцай 22 лістапада праводзіць «контравыведвальныя (бясьпекавыя) захады» на тэрыторыі Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячэрскай ляўры ў Кіеве.
Учора ён паехаў на допыт у Баранавічы і адтуль ужо не вярнуўся.
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) па-ранейшаму лічыць малаверагодным непасрэдны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны.
18 лістапада вынесены прысуд 29-гадоваму палітзьняволенаму Антону Якавуку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён выклаў у сторыз у Instagram відэа з Лукашэнкам з камэнтаром з аднаго «зняважальнага» слова.
Дзейны прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы з 81,31% галасоў выбарнікаў, паведаміў 22 лістапада старшыня ЦВК краіны Нурлан Абдзіраў.
Польшча разьмесьціць на мяжы з Украінай дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot, атрыманыя ад Нямеччыны, заявіў польскі міністар абароны Марыюш Блашчак.
З наступнага году Ўкраіна падвышае цану транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба», паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на ліст ад кампаніі «Укртранснафта» кіраўніцтву расейскай кампаніі «Транснефть».
Загрузіць яшчэ