У нядзелю 30 жніўня Згуртаваньне беларусаў Канады зладзіла шэсьце салідарнасьці з народам Беларусі. З адміністрацыяй Таронта дамовіліся, каб падсьвяціць сымбалічныя літары TORONTO бел-чырвона-белымі колерамі.
Амаль 300 чалавек прайшлі вуліцамі Таронта, а потым з гуртом «Яваровы Людзі» сьпявалі беларускія народныя песьні ў падтрымку актораў Купалаўскага тэатру.